Шчурок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шчурок
Pinicola enucleator, Kotka, Finland 1.jpg
Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pinicola enucleator Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   179205
NCBI   175947
EOL   1051187

Шчурок, шчур звычайны (Pinicola enucleator) — птушка сямейства Уюрковыя (Fringillidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 20—22 см, размах крылаў 30,5—35 см, вага 48—50 г. Параўнальна вялікі, з дзвюма белымі палосамі на крыле. Дзюба кароткая i тоўстая, яе верхняя кручкаватая частка выступае над ніжняй. Выразны палавы дымарфізм. У самца галава, грудзі і надхвосце кармінавыя, у самкі галава і грудзі глініста-аліўкавыя, надхвосце папялістае. Маладыя падобныя да самкі. Спеў — меладычныя свіст.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Паўночная Еўропа і астатняя частка Галарктыкі без крайняй поўначы і поўдня. У Азіі паўднёвая мяжа на поўначы Манголіі, у Амерыцы — на поўдзень праз горы на захад да Арызоны. Насяляе паўночныя раёны хваёвай тайгі з прымессю вольхаў і бяроз, а таксама мяшаныя лясы. У час пералётаў па-за гнездавым арэалам, галоўным чынам, у хваёвых лясах, асабліва з ягаднымі кусцікамі або падростам. Можа залятаць у гарады.

Аселы, часам пералётны (інвазійны) від. Падчас інвазій залятае аж да Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропы (Францыя, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Германія, Данія, Літва, Польшча, Славакія, Венгрыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Італія, Украіна). Далятае да Масквы, Кірава, Азоўскага мора; у Японіі — да Хакайда. На тэрыторыі Беларусі практычна не гняздуецца, але часам залятае ўзімку падчас качовак і інвазій. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС невялікая калонія шчурка пасялілася на тэрыторыі зоны адчужэння ў Нараўлянскім раёне.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца пупышкамі і насеннем хвоі, пладамі рабіны, ядлоўцу і інш.

Гняздо звычайна на елцы ці сасне ў развілцы галін бліжэй да ствала на вышыні 2—4 м ад зямлі, у некаторых месцах таксама ў ельніку або бярэзніку. Плоскае, аснова з тонкіх галінак хваёвых дрэў (звычайна елак, радзей сасны), бярозы i ядлоўцу, якія тырчаць ва ўсе бакі па-за гняздом. Сценкі з тонкіх сухіх галінак, кавалкаў ядлоўцу, травы і карэньчыкаў (звонку ўплецены кавалкі імхоў і лішайнікаў), высцілка з тонкіх карэньчыкаў, травінак, лішайнікаў, моху, часам з дамешкам шэрсці.

Яйкі

Яйкі (4, часам 3—5) звычайна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, бела-блакітныя, светла-шэра-блаіiтныя або зеленавата-блакітныя; глыбокія плямкі светла-шэра-фіялетавыя ці іржава-шэрыя, паверхневыя — большыя, рэдкія, карычнева-чорныя ці цёмна-пурпурова-карычневыя, згушчаныя на шырэйшым канцы.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Pinicola enucleator alascensis Ridgway, 1898
  • Pinicola enucleator californica Price, 1897
  • Pinicola enucleator carlottae Brooks, 1922
  • Pinicola enucleator enucleator (Linnaeus, 1758)
  • Pinicola enucleator eschatosa Oberholser, 1914
  • Pinicola enucleator flammula Homeyer, 1880
  • Pinicola enucleator kamtschatkensis (Dybowski, 1883)
  • Pinicola enucleator leucura (Müller, 1776)
  • Pinicola enucleator montana Ridgway, 1898
  • Pinicola enucleator pacatus Bangs, 1913
  • Pinicola enucleator sakhalinensis Buturlin, 1915

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 464. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)