Перайсці да зместу

Эдуардас Бальсіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуардас Бальсіс
Eduardas Balsys
Дата нараджэння 20 снежня 1919(1919-12-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1984(1984-11-03)[2] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Літвы ЛітваСцяг СССР СССР
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, кінакампазітар, музычны педагог
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1969 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1954
Народны артыст СССР— 1980

Эдуа́рдас Ко́ста Бальсі́с (літ.: Eduardas Balsys; 20 снежня 1919, Мікалаеў, Украіна — 3 лістапада 1984, Друскінінкай) — савецкі літоўскі кампазітар, кінакампазітар, педагог, грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980). Лаўрэат пяці Дзяржаўных прэмій Літвы (1958, 1960, 1967, 1969, 1974).

Нарадзіўся ва Украіне, яго маці была паволжскай немкай. Калі Эдуардасу было два гады, сям'я пераехала ў Скуодас (Літва), дзе ён пачаў вучыцца музыцы і гуляць у футбол. У 1928 годзе сям'я пераехала ў Клайпеду, а ў 1939 годзе, пасля анексіі Клайпедскага края Германіяй, — у Крацінгу, затым у Палангу.

У 1937 годзе гуляў за футбольны клуб «KSS Klaipėda», выйграўшы з ім чэмпіянат краіны, а ў 1938 годзе стаў членам зборнай Літвы па футболе[4].

Да 1939 года вучыўся ў Клайпедскай гімназіі, дзе спяваў у тхару і вывучаў мастацтва ігры на альце і тубе, таксама быў вядомы як таленавіты баскетбаліст. У 1940 годзе скончыў Каўнаскае ваеннае вучылішча  (літ.) ў званні лейтэнанта, пачаўшы падчас навучання пісаць песні і маршы. У 19411945 гадах быў настаўнікам у сярэдняй школе ў Крацінзе.

У 19451950 гадах вучыўся ў Каўнаскай кансерваторыі па класе кампазіцыі прафесара А. Рачунаса і адначасова выкладаў музыку ў школе. У 1953 годзе скончыў аспірантуру Ленінградскай кансерваторыі (клас прафесара В. Валошынава). З 1953 года — выкладчык Літоўскай кансерваторыі (клас кампазіцыі, тэарэтычных прадметаў), з 1959 года — загадчык кафедры кампазіцыі, з 1969 года — прафесар.

У 19541962 гадах — выканаўчы сакратар, у 1962—1971 гадах — старшыня Саюза кампазітараў Літоўскай ССР. У 19621974 і з 1979 года — сакратар кіравання Саюза кампазітараў СССР. Член Саюза кінематаграфістаў Літоўскай ССР[5].

У 19631974 Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 6-7-га скліканняў.

Напісаў вялікую колькасць музычных твораў, у тым ліку оперу, балет, музыку да кінастужак[6].

Памёр 3 лістапада 1984 года ў г. Друскінінкай (паводле іншых крыніцах — у Вільнюсе[7]). Пахаваны ў Вільнюсе на Антакальніскіх могілках.

Асноўныя творы: опера «Падарожжа ў Тыльзіт» (паст. 1980), балет «Эгле, каралева вужоў» (паст. 1960; экранізаваны ў 1965), араторыя «Не чапайце сіні глобус» (1969); кантаты; 2 канцэрты для скрыпкі з аркестрам; канцэрт для скрыпкі сола; «Драматычныя фрэскі» для скрыпкі, фартэпіяна і аркестра; Сімфонія-канцэрт для аргана, духавых і ударных інструментаў; песні, музыка да кінафільмаў і драматычных спектакляў; эстрадная музыка.

Зноскі

  1. Бальсис Эдуардас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Eduardas Balsys // Musicalics
  3. Бальсис Эдуардас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Vytautas Saulis ir Gediminas Kalinauskas. «Lietuvos futbolas, 1922—1997 m.: istorinė apybraiža» // Vilnius, «Diemedis», 1997. 37 p.
  5. Бальсис, Едуардис Костович — RuData.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 9 сакавіка 2013.
  6. Adeodatas Tauragis. Eduardas Balsys. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 1 (A-Grūdas). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1985. — 177—178 psl.
  7. Бальсис Эдуардас Косто - Музыкальный словарь - Энциклопедии & Словари. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2013. Праверана 9 сакавіка 2013.