Жан Агюст Дамінік Энгр
Дамінік Энгр | |
---|---|
фр.: Dominique Ingres | |
| |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1780[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 1867[4][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Жан-Мары-Жазеф Энгр[d] |
Жонка | Дэльфіна Рамель[d] і Мадлен Шапель[d] |
Род дзейнасці | мастак, палітык, скрыпач, рысавальнік, мастак-гравёр, графік, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | акадэмізм |
Уплыў | Guillaume-Joseph Roques[d], Жак-Луі Давід і Jean Suau[d] |
Уплыў на | Jules Breton[d], Тэадор Шасерыё, Hippolyte Flandrin[d], Louis Janmot[d], Joseph Guichard[d], Alexandre Desgoffe[d], Firmin Salabert[d], Paul Flandrin[d], Étienne-François Haro[d], Henri Lehmann[d], Frederic Peyson[d], Pierre Grivolas[d], Eugène André Oudiné[d], Jules-Claude Ziegler[d] і Aliakbar Mozayyan-o-Dolleh[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан Агю́ст Даміні́к Энгр (фр.: Jean Auguste Dominique Ingres; 29 жніўня 1780, Мантабан — 14 студзеня 1867, Парыж) — французскі мастак, жывапісец і графік, агульнапрызнаны лідар еўрапейскага акадэмізму XIX стагоддзя. Атрымаў і мастацкую, і музычную адукацыю, у 1797—1801 гадах вучыўся ў майстэрні Жака-Луі Давіда. У 1806—1824 і 1835—1841 гадах жыў і працаваў у Італіі, пераважна ў Рыме і Фларэнцыі (1820—1824). Дырэктар Школы вытанчаных мастацтваў у Парыжы (1834—1835) і Французскай Акадэміі ў Рыме (1835—1840). У маладосці прафесійна займаўся музыкай, іграў на скрыпцы ў аркестры Тулузскай оперы (1793—1796), у далейшым падтрымліваў зносіны з Нікало Паганіні, Луіджы Керубіні, Шарлем Гуно, Гектарам Берліёзам і Феранцам Лістам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 жніўня 1780 у Мантабане на паўднёвым захадзе Францыі. Вучыўся ў тулузскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Па заканчэнні акадэміі пераязджае ў Парыж, дзе ў 1797 становіцца вучнем Жака-Луі Давіда. У 1806—1820 вучыцца і працуе ў Рыме, затым пераязджае ў Фларэнцыю, дзе праводзіць яшчэ чатыры гады. У 1824 вяртаецца ў Парыж і адкрывае школу жывапісу. У 1835 ізноў вяртаецца ў Рым у пасадзе дырэктара Французскай акадэміі. З 1841 года да канца жыцця жыве ў Парыжы. Памёр 14 студзеня 1867, пахаваны на парыжскіх могілках Пер-Лашэз.
Зноскі
- ↑ а б Léonore database — ministère de la Culture.
- ↑ а б Jean-Auguste-Dominique Ingres
- ↑ а б Энгр Жан Огюст Доминик / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Le Temps, الطان — Paris: 1867. — 29592 экз. — ISSN 1150-1073
- ↑ Artnet — 1998.
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 199.
- ↑ Jouin H. La sculpture dans les cimetières de Paris // Nouvelles archives de l’art français — 1897. — Vol. 3e série, tome 13. — P. 109. — ISSN 0994-8066; 2419-2465
- ↑ AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1780 годзе
- Нарадзіліся ў Мантабане
- Памерлі 14 студзеня
- Памерлі ў 1867 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі
- Мастакі XIX стагоддзя
- Карціны Энгра
- Асобы на марках
- Лаўрэаты Рымскай прэміі
- Мастакі-арыенталісты
- Скрыпачы Францыі
- Музыканты Францыі