Эўгяніюс Матузявічус
Эўгяніюс Матузявічус | |
---|---|
літ.: Eugenijus Matuzevičius | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 1994 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Дана Руткуце[d] |
Дзеці | Карняліюс Матузявічус[d] і Юрагіс Матузявічус[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, крытык |
Мова твораў | літоўская мова |
Узнагароды |
Эўгяніюс Матузявічус (лац.: Eugenijus Matuzevičius; 24 снежня 1917, г. Урупінск, Вобласць Войска Данскога, РСФСР — 20 чэрвеня 1994) — літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1977).
Вучыўся ў 1939—1943 гадах Каўнаскім і Вільнюскім універсітэтах.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паэтычных зборнікаў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзяржаўная прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамантычная прыўзнятасць, песенныя інтанацыі.
Для зборніка Янкі Купалы на літоўскай мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А. Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п'есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і іншых беларускіх паэтаў. Укладальнік зборніка твораў Я. Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, беларускую літаратуру, культуру.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, А. Бачыла, А. Вярцінскі, А. Грачанікаў, Л. Дайнека, М. Калачынскі, Я. Крупенька, П. Марціновіч, А. Разанаў, М. Танк.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Матузявічус Эўгеніюс. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Просіцца ў песню мора. Мн., 1965.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 24 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Хапёрскай акрузе
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Літве
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Заслужаныя работнікі культуры Украінскай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ва Урупінску
- Літоўскамоўныя паэты
- Паэты Літвы
- Перакладчыкі Літвы
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Паэты XX стагоддзя
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на літоўскую мову
- Крытыкі Літвы
- Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР