Эўдыяліт
Эўдыяліт | |
---|---|
Eudialite | |
Формула | Na4(CaCeFeMn)2ZrSi6O17(OHCl)2 |
Сінгонія | трыганальная |
Колер | чырвоны, жоўты, жоўта-карычневы, фіялетавы |
Колер рысы | белая |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 5—6 |
Спайнасць | дасканалая, недасканалая |
Злом | ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 2,8—3,1 г/см³ |
Эўдыялі́т — мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, гідраксід натрыю, кальцыю, жалеза і цырконію. Магчымы прымешкі ітрыю і лантаноідаў.
Апісаны і названы ў 1818 годзе нямецкім хімікам і фармацэўтам Ф. Штромеерам (Friedrich Stromeyer).
Паўпразрысты мінерал малінавага, ружовага, карычнева-чырвонага, чырвонага, светла-жоўтага колеру. Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Крохкі. Цвёрдасць 5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2740—3070 кг/м³. Лёгка раствараецца ў разбаўленых салянай, сернай, воцатнай і шчаўевай кіслотах. Утварае агрэгаты ў выглядзе крышталёў, няправільных зерняў і шчыльных зярністых мас.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Эўдыяліт сустракаецца ў сіенітах і звязаных з імі пегматытах. Радовішчы на тэрыторыі Расіі (Кольскі паўвостраў, Тыва), Нарвегіі, Аўстраліі, Канадзе[1], Бразіліі[1], Кітаі[1], Лівіі[1], Кеніі[1], Чэхіі[1], у Грэнландыі і на востраве Мадагаскар і інш.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Эўдыяліт выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі ў якасці мадыфікатара сталі, у вытворчасці вогнетрывалай керамікі, у якасці іонаабменнага матэрыялу і інш. Таксама з’яўляецца патэнцыяльнай сыравінай на цырконій.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эўдыяліт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Описание минерала Эвдиалит // Каталог Минералов. RU (руск.)
- Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
- Лопарская кровь // Каталог Минералов. RU (руск.)
- Eudialyte mineral information and data // mindat.org (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эўдыяліт