Юлія Уладзіміраўна Хіраска
Юлія Уладзіміраўна Хіраска | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 кастрычніка 1985 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Рыгоравіч Хіраска |
Муж | Ісідар Міхайлавіч Балоцін |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды |
Юлія Уладзіміраўна Хіра́ска (14 мая 1906, вёска Вомельна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 26 кастрычніка 1985) — беларуская артыстка балета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка святара Уладзіміра Рыгоравіча Хіраскі.
Вучылася ў прыватнай харэаграфічнай студыі К. Алексютовіча ў 1921—1925 гадах. З 1921 года артыстка балета БДТ-1, з 1930 года салістка Дзяржаўнай эстрады, у 1933—1959 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Падчас вайны праца ў канцэртных брыгадах Паўночна-Заходняга і Калінінскага франтоў. Медалі «За доблесную працу ў ВАВ 1941–1945 гг.» і «За перамогу над Германіяй у ВАВ 1941–1945 гг.»
Жонка спевака І. М. Балоціна
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Танцоўшчыца характарнага плана. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М. Крошнера, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Чага («Князь Ігар» А. Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л. Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А. Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні, «Арлекінада» Р. Дрыга).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Вомельне
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 1985 годзе
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Артысты балета Беларусі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа