Юрый Уладзіміравіч Азаронак
| Юрый Уладзіміравіч Азаронак | |
|---|---|
| руск.: Юрий Владимирович Азарёнок | |
| Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, прапагандыст |
| Дата нараджэння | 27 лютага 1965 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 лютага 2025 (60 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Рыгор Юр’евіч Азаронак |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Узнагароды і прэміі | |
Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак (27 лютага 1965, Рудня, Віцебская вобласць — 27 лютага 2025) — беларускі прапагандыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь», расійскую нацыяналістычную партыю ў Беларусі.
Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калабарацыяністаў часоў Другой сусветнай вайны і тагачасных беларускіх палітыкаў, якія выступалі супраць аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года.
У 1996 годзе зняў фільм «Закуліса» пра сувязь беларускай апазіцыі з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.
У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім негатыўна асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў. Пасля выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
2 чэрвеня 2005 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 13 чэрвеня 2008 года вызвалены ад гэтай пасады «за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»[1].
З 2009 года Юрый Азаронак кіраваў тэлеканалам для глухіх і людзей са слабым слыхам «Жэст-ТБ». Пазней працаваў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Брат дзяржаўнага службоўца Віктара Азаронка і бацька прапагандыста Рыгора Азаронка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прыз Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі «За пэўнасць маральным ідэалам у кінамастацтве» за фільм «Духоўная вайна» (2006);
- Прэмія прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы «Канспіралогія» (2005).
- Званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2007).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Азаренка опять бьют по лицу (руск.)
- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 17 верасня 2014. (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 27 лютага
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 2025 годзе
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Журналісты Беларусі
- Рэжысёры Беларусі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці
- Прапагандысты Беларусі
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС