Перайсці да зместу

Ягор Віктаравіч Лебядок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ягор Віктаравіч Лебядок
Род дзейнасці эксперт, фізік
Дата нараджэння 17 красавіка 1982(1982-04-17) (42 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар
Сайт t.me/lebiadok (руск.)(бел.)

Ягор Віктаравіч Лебядок (нар. 17 красавіка 1982, Смалявічы) — беларускі ваенна-палітычны аглядальнік, фізік. Аўтар Telegram-канала пра ваенную бяспеку Беларусі, палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі.

Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 імя В. Ф. Купрэвіча ў Смалявічах. Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2004 годзе[1].

У 2004—2005 гадах працаваў інжынерам-тэхнолагам у ААТ «Інтэграл» (РУП «Завод Транзістар»). У 2005—2007 гадах праходзіў службу афіцэрам па прызыве ў 120-й Рагачоўскай асобнай механізаванай брыгадзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на пасадзе камандзіра ўзвода.

З 2008 года малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуце фізікі НАН Беларусі, з 2011 года — намеснік загадчыка лабараторыі оптаэлектронікі і галаграфіі[2].

У 2010—2012 гадах вывучаў «Інвестыцыйны менеджмент» у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ, перападрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі[3]. У 2014 годзе абараніў дысертацыю «Аптымізацыя параметраў лазерных дыёдных лінеек на аснове гетэраструктур InGaAs/AlGaAs для напампоўкі эрбіевых лазераў» на саісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук[4].

У 2010 годзе абраны[ru] дэпутатам Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання ад Жодзінскай выбарчай акругі № 1[5], кадэнцыя скончылася ў 2014 годзе. Для працы з выбаршчыкамі стварыў адмысловы сайт lebiadok.by.

З 2016 года працаваў загадчыкам лабараторыі оптыка-электроннага прыборабудавання ў Дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднанні «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2017 годзе завочна атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права»[6].

У 2019 годзе стварыў Тэлеграм-канал @Lebiadok — незалежны канал пра ваенную бяспеку Рэспублікі Беларусь.

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе падпісаў Зварот прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі, якія адбыліся пасля 9 жніўня 2020 года[7].

У 2022 годзе неўзабаве пасля выхаду ў газеце «СБ. Беларусь сегодня» артыкула прапагандыста Андрэя Мукавозчыка «руск.: Кто опаснее, уличный отморозок или интеллектуальный? Оба» звольнены з Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка»[8].

У 2022 годзе стаў фігурантам крымінальнай справы. Паводле яе матэрыялаў, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв’ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі». 23 снежня ў Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд Лебядку паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Алена Міснік прызначыла яму 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[9].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць, публіцыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 34 артыкулаў у часопісах і зборніках канферэнцый па фізіцы паўправаднікоў, лазернай фізіцы і оптаэлектроніцы[10].

Як ваенна-палітычны аглядальнік з’яўляецца аўтарам артыкулаў і каментарыяў па ваеннай бяспецы і палітыцы ў Беларусі і ўсходнееўрапейскім рэгіёне для шэрагу СМІ і выданняў: Zerkalo.io[11], Наша Ніва[12], Радыё Свабода[13], Еўрарыдыё[14], Bloomberg[15], The Wall Street Journal[16] і іншых.

  • Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2016 год таленавітым маладым вучоным кандыдатам навук да 35 гадоў[17].

Зноскі

  1. http://kraism.by/archive/574-kandidaty-v-deputaty.html
  2. http://kraism.by/archive/574-kandidaty-v-deputaty.html
  3. http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-SEK-ar6938185&strq=l_siz=20
  4. Лебедок Егор(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2021. Праверана 22 красавіка 2022.
  5. ТЕБЕ СЛОВО, ДЕПУТАТ — Газета «Край смалявіцкі»
  6. https://www.linkedin.com/in/yahorlebiadok/
  7. https://scienceby2020.github.io
  8. З Акадэміі навук Беларусі звольнілі Ягора Лебядка. Еўрапейскае радыё для Беларусі (31 студзеня 2022).
  9. Ягору Лебядку далі за інтэрв’ю 5 гадоў калоніі. Наша Ніва (23 снежня 2022).
  10. Scopus preview — Lebiadok, Yahor V. — Author details — Scopus
  11. Кризис на границе может привести к реальному вооруженному конфликту? Спросили у военного эксперта (руск.). Zerkalo.io (16 лістапада 2021).
  12. Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая. Наша Ніва (2 снежня 2021).
  13. Віталь Цыганкоў. «Правадыр аперацыі расійскага ўплыву на Беларусь — сам Лукашэнка» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 студзеня 2020).
  14. Euroradio-Live — YouTube
  15. Belarus Accuses Russian Mercenaries of Election Plot, Detains 33
  16. Ann M. Simmons. Russia, Belarus Agree on Economic Integration Pacts (англ.). The Wall Street Journal (9 верасня 2021).
  17. http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/04.01.16.pdf