Перайсці да зместу

Янка Туміловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Туміловіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Людвігавіч Туміловіч
Дата нараджэння 19 верасня 1905(1905-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1938(1938-01-21) (32 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 1925—1930
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Янка Туміловіч, сапр.: Іван Людвігавіч Туміловіч (6(19) верасня 1905, в. Сяліба Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 21 студзеня 1938, ГУЛАГ) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў БДУ (1927). Жыў у Мінску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыях часопісаў. Член літаб'яднання «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). У 1930-я гг. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы палітычнай асветы, у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі».

Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам. Справа спынена 8.1.1940.

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1925 г. У 1926 годзе разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сцяг», «Звязда», «Чырвоная змена», «Камунар Магілёўшчыны»; калектыўным зборніку «Дэкламатар» (1928). У пераважнай большасці вершы Туміловіча — гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г. У 1927 годзе стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін»[1], часткова апублікаванай у 1929—1930 гг. З 1930 г публікацыі Туміловіча знікаюць са старонак перыядычнага друку. Магчыма, гэта звязана з хваляй рэпрэсій у 1930-х гг.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Пунсовае ранне: Вершы / У сааўтарстве. Мн., 1926;
  • Полымя. 1960, № 6;
  • Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.