Махмуд II
Выгляд
| Махмуд II | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| асман. محمود ثانى | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мустафа IV | ||||||
| Пераемнік | Абдул-Меджыд I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
20 ліпеня 1785[1][2] |
||||||
| Смерць |
1 ліпеня 1839[2] (53 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Асманы[3] | ||||||
| Бацька | Абдул-Хамід I[d] | ||||||
| Маці | Накшыдыль-султан[d] | ||||||
| Жонка | Безміялем[d], Пертэўніял-султан[d], Aşubcan Kadın[d], Hacıye Hoşyar Kadın[d] і Hacıye Pertevpiyale Nevfidan Kadın[d] | ||||||
| Дзеці | Абдул-Меджыд I, Абдул-Азіз, Adile Sultan[d], Saliha Sultan[d], Atiye Sultan[d] і Mihrimah Sultan[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам[4] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Манаграма |
|
||||||
Махмуд II (20 ліпеня 1785 — 1 ліпеня 1839) — султан Асманскай імперыі ў 1808—1839.
Уступіў на пасаду султана 28 ліпеня 1808 у выніку дзяржаўнага перавароту. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы, ажыццявіў шэраг рэформ. У 1826 выдаў загад пра фарміраванне рэгулярнага войска і распусціў янычарскі корпус. У 1834 ліквідаваў ваенна-ленную сістэму. У 1836—1838 стварыў на еўрапейскі лад міністэрствы ўнутраных і замежных спраў, міністэрства фінансаў.
Пры Махмудзе II значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба балканскіх народаў, якая прывяла да атрымання незалежнасці Грэцыі (1830) і атрымання аўтаноміі Сербіі, Малдавіі і Валахіі. Падчас кіравання Махмуда II Асманская імперыя пацярпела паражэнне ад Егіпта.
Зноскі
- ↑ Mahmud II. // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Brozović D., Ladan T. Mahmud II. // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
- 1 2 https://islamansiklopedisi.org.tr/mahmud-ii--osmanli