Ян Янавіч Фогель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Янавіч Фогель
Дата нараджэння 24 снежня 1898(1898-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 ліпеня 1944(1944-07-09) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Янавіч Фогель (24 снежня 1898, п. Дурэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) — 9 ліпеня 1944, Навагрудскі раён, БССР) — удзельнік вызвалення Беларусі, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. Фрунзэ (1933). У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.

Стралковая дывізія на чале з генерал-маёрам Янам Фогелем вызначылася ў Беларускай аперацыі 1944 года. З 24 чэрвеня да 8 ліпеня 1944 года дывізія пад яго камандаваннем прайшла з баямі ад ракі Друць да Навагрудка, вызваліла 250 населеных пунктаў, захапіла шмат варожай тэхнікі і зброі, узяла ў палон больш за 2800 нямецкіх салдат і афіцэраў, замкнула аблогу групоўкі праціўніка ў бабруйскі «кацёл». Смяротна паранены ў баі, памёр 14 ліпеня 1944 года ад ранення.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

З 1966 года вуліца Першамайскага раёна Мінска носіць яго імя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фогель Ян Янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 433. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Фогель Ян Янавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 607. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  • Фогель Ян Янович // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 634—635.
  • Фогель Ян Янович // Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 541.