Ячменеваласнец еўрапейскі[1][2], хардэлімус еўрапейскі[2] (Hordelymus europaeus) — від кветкавых расліны, адзіны прадстаўнік роду Ячменеваласнец (Hordelymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 60—120[1] см, ярка-зялёнага колеру, з кароткім карэнішчам. Утварае невялікую дзярніну. Сцябло пустое, прамастойнае, касматае каля вузлоў. Лісце пляскатае, шырынёй 6—11[2] (да 14[1]) мм, шурпатае з абодвух бакоў. Похвы ніжняга лісця з валаскамі. Суквецце — густы, звужаны да верхавінкі, колас. Кветкавыя каласкі звычайна з адной кветкай, па 3 на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі вузкія, папарна зрослыя каля асновы, з адной невыразнай жылкай, пераходзячай у асцюк. Ніжнія кветкавыя лускавінкі шурпатыя, з крыху звілістым асцюком даўжынёй 20—30[2] мм. Плод — зярняўка.