Якуб Герасімавіч Міско

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Г. Міско)
Якуб Герасімавіч Міско
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1911(1911-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1981(1981-10-23) (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, публіцыст, журналіст, паэт, перакладчык, крытык
Мова твораў беларуская

Якуб (Якаў) Герасімавіч Міско (1 чэрвеня 1911, в. Чамяры, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Слонімскі раён, Гродзенская вобласць — 23 кастрычніка 1981, Мінск; Падпольны псеўданім: Лазар[1], Псеўданімы: Асот) — беларускі празаік, публіцыст, журналіст, паэт, перакладчык, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і[2]. Падчас Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй у бежанстве ў Расіі, вучыўся там у пачатковай школе[2]. У 1921 годзе сям’я вярнулася на радзіму[2]. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі ў 1925—1929 гадах[3], яго мусілі выключыць за актыўны ўдзел у вучнёўскім страйку, наладжаным у першы дзень апеляцыйнага працэсу ў справе Сялянска-Работніцкай Грамады (29.2.1929)[4]. Паводле меркавання А. Сідарэвіча, лёс Я. Міско гэта частка трагедыі заходнебеларускіх хлопцаў, які паверылі у камунізм, чым карысталіся камуністычныя дзеячы, у прыватнасці І. Дварчанін[4]. У 1932—1934 гадах працаваў у галоўным сакратарыяце арганізацыі «Змаганне», у 1933—1934 — кіраўнік рэдакцыі віленскай «Беларускай газеты» (да № 6[1]), легальнага выдання КПЗБ. На працягу 1930-х гадоў неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі, некалькі гадоў правёў у турмах.[3]

Арыштаваны органамі НКУС 1 лістапада 1939 года як «правакатар»[5]. Пасля ўмяшання П. Панамарэнкі[3] вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 20.4.1940 да 26.4.1940 УНКУС Баранавіцкай вобласці[5]. Тым жа часам, 25 сакавіка або красавіка 1940 года, у в. Чамяры былі арыштаваныя яго браты, сяляне-аднаасобнікі Васіль ды Іван Міско, якія былі асуджаны як «правакатары» да 8 гадоў ППК. Былі вывезеныя ў Карэлію (ці ў «Карлаг» у Казахстане)[удакладніць], дзе Васіль загінуў, малодшы Іван здолеў вярнуцца ў родныя Чамяры[5]. Асабовая справа Якуба Міско № П-5991 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гро­дзенскай вобласці[5]. Пасля вызвалення працаваў дома ў Чамярах на гаспадарцы[2], потым у 1940—1941 гадах літсупрацоўнікам лідскай раённай газеты «Уперад».[3]

У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пачынаў вайну радавым, быў франтавым разведчыкам, дайшоў да Берліна[2], дэмабілізаваўся ў званні маёра. У вайну аднавяскоўцы выбралі Герасіма, бацьку Якуба, солтысам за што ён разам з сям’ёю быў асуджаны за «калабарацыянізм» да высылкі, паводле Я. Брыля, дазнаўшыся пра высылку родных, Міско біўся ў рыданнях[4]. У 1948 годзе паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, скончыў яго ў 1949 годзе. У 1947—1976 гадах працаваў у «Сельской газете»; у 1976—1981 — у часопісе «Коммунист Белоруссии». Член Саюза журналістаў Беларусі (з 1958).[3]

Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.[3]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў ў друку ў 1926 годзе ў падпольным часопісе вучняў Віленскай беларускай гімназіі «Наперад». Публікаваўся ў польскіх газетах.[3]

Пісаў не толькі журналісцкія матэрыялы, але і апавяданні, гумарэскі, артыкулы пра былых дзеячаў Заходняй Беларусі[2], водгукі і рэцэнзіі на кнігі М. Танка, Я. Брыля, А. Адамовіча, М. Машары, В. Казько і інш. Перакладаў з польскай, украінскай, рускай моў.[3] Пераклаў на беларускую паасобныя творы К. Брандыса, М. Жулаўскага[6], Е. Путрамента, М. Каўнацкай[2].

Аўтар успамінаў пра вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі.[3]

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Кавалер 5 баявых ордэнаў[2]
  • Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1967)[3]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Міско Я. Было яно калісьці: Дакументальная аповесць // Маладосць. 1980, № 9.
  • Міско Я. Маё маўклівае сэрца: З літаратурнай спадчыны / Склад. Я. Брыль — Мн., 1983;

Зноскі

  1. а б Саламевіч І. У. Беларуская газета…
  2. а б в г д е ё ж Чыгрын С. Чалавек маўклівага сэрца…
  3. а б в г д е ё ж з і Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 2.
  4. а б в Сідарэвіч А. Разведчыкі і «калабаранты»…
  5. а б в г Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары… Т. 3. Кн. 2.
  6. Жулаўскі М. Чырвоная рака. перакл. Я. Міско. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР. Рэд. мастацкай літ-ры, 1955. — 249 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]