1-я Баранавіцкая партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я Баранавіцкая партызанская брыгада
Гады існавання 1943-1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Лідскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 458 партызан (8 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Навагрудскі, Карэліцкі, Любчанскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. Ф. Бубін

1-я Баранавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Навагрудскага, Карэліцкага, Любчанскага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (458 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў:

  • атрад «Бясстрашны» (арганізаваны ў чэрвені 1942);
  • атрад імя Фрунзэ (арганізаваны ў маі 1943);
  • атрад «Арол» (арганізаваны ў маі 1943, у лютым 1944 быў перададзены партызанскай брыгадзе імя С. М. Кірава)
  • атрад імя Молатава (арганізаваны ў сакавіку 1943).

Таксама ў склад брыгады ўваходзіў атрад імя Сталіна.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Ц. Цяперын

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. М. Гайко

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парртызаны зрывалі нямецкія перавозкі па чыгуначных і шашэйных дарогах. У жніўні 1942 — жніўні 1943 гадоў атрад «Бясстрашны» на чыгуначным участку ПолацкДаўгаўпілс падарваў і пашкодзіў 29 эшалонаў, у студзені 1943 года ўдзельнічаў у разгроме апорнага пункта ў вёсцы Слабада, у лютым — сакавіку 1943 года вёў баі з карнікамі. 10 марта 1944 года партызаны брыгады правялі засадны бой на дарозе НавагрудакВалеўка. 9 сакавіка 1944 годаў баі захапілі 2 кулямёты, 30 вінтовак, боепрыпасы. 1 — 8 ліпеня 1944 года вялі баі на дарогах, па якіх адступалі немцы.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар брыгады былі ўстаноўлены:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]