Перайсці да зместу

Litesound

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:03, 30 красавіка 2023, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Litesound
Асноўная інфармацыя
Жанры рок-музыка і поп-рок
Краіны
Адкуль Мінск
Лэйблы West Records
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Сяргей Гінько
Мырыё Гулінскі
Іншыя
праекты
КонтраБанда, ансамбль Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь[1]
litesound.info
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Litesound — беларускі поп-рок гурт, заснаваны братамі Дзмітрыем і Уладзімірам Каракінымі ў Мінску ў 2004 годзе.[2][3]

Гісторыя

Браты Уладзімір Каракін (злева) і Дзмітрый Каракін (справа) у час афіцыйнага адкрыцця пляцоўкі для воркаўта ў парку імя Міхаіла Паўлава ў Мінску, 12 верасня 2015 г.

Гурт прадставіў Беларусь на конкурсе эстраднай песні Еўрабачанне 2012 з кампазіцыяй «We are the Heroes»[4].

У 2020 годзе гурт падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, праз што пазбаўлены магчымасці канцэртаў у Беларусі. У час пратэстаў гурт запісаў беларускамоўную песню «Мы героі», версію песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні[5], пасля запісаў песню на словы Якуба Коласа «Беларускаму люду», граў у падтрымку палітычных вязняў[6]. 13 кастрычніка 2022 года Дзмітрый і Уладзімір Каракіны затрыманы спецслужбай рэжыму Лукашэнкі — САХР, змешчаны ў СІЗА-1 Мінска і абвінавачаны паводле арт. 342 КК Беларусі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак[7].

У сакавіку 2023 года браты Каракіны і іх бацькі былі прыгавораны да некалькіх гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года[8].

Склад

Былыя ўдзельнікі і сесійныя музыкі

  • Сяргей Гінько — ударныя (2005—2008)
  • Марыё Гулінскі (Уладзімір Гулінскі) — бас-гітара (2005—2012)
  • Аляксандр Валашчык — ударныя (2008—2012)
  • Яўген Садоўскі — клавішныя (2009—2012)
  • Ігнат Яковіч — ударныя (2012)
  • Алекс Колчын — вакал, клавішы, гітара (2012—2013)
  • Алесь Собаль — ударныя (2012—2013)
  • Якопа Маса (Jacopo Massa) — вакал, гітара, бас-гітара (2010—2013)
  • Арцемій Даронкін — бас-гітара (2013—2014)
  • Ягор Даронкін — ударныя (2013—2014)
  • Андрэй Рававы — ударныя (2015—2016, 2018—2019)

Зноскі

  1. Дневник проекта «ХОРоШОУ». Репетиция хора пограничной службы РБ (руск.). СТБ. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2013. Праверана 22 студзеня 2019.
  2. Litesound (Беларусь) о песне на Евровидении-2012: Поем о людях, которые не сдаются и борются до конца (англ.)(недаступная спасылка). СТБ (21 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2016. Праверана 22 снежня 2018.
  3. duckling. ГРУППЫ: Litesound(недаступная спасылка). LiveSound.by (1 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2008. Праверана 13 красавіка 2019.
  4. http://www.esctoday.com/news/read/18403
  5. Litesound пазбавілі канцэртаў за крытыку дыктатуры. Гурт адказаў гімнам «Мы героі»
  6. Музыкі з «Litesound», якія прадстаўлялі Беларусь на «Еўравізіі», знайшліся ў СІЗА на Валадарскага. belsat.eu (26 лістапада 2022).
  7. https://t.me/viasna96/15573. t.me/viasna96 (26 лістапада 2022).
  8. Братьев из группы Litesound и их родителей приговорили к «домашней химии»

Спасылкі