Парк імя Міхаіла Паўлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парк імя Міхаіла Паўлава
Minsk View on Prospekt Lyubimova.jpg
Від на галоўны ставок у парку (фота 2010 г.)
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання1990-я 
Размяшчэнне
53°51′20,48″ пн. ш. 27°28′12,84″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнМаскоўскі раён
Парк імя Міхаіла Паўлава (Беларусь)
Парк імя Міхаіла Паўлава
Парк імя Міхаіла Паўлава
Парк імя Міхаіла Паўлава (Мінск)
Парк імя Міхаіла Паўлава
Парк імя Міхаіла Паўлава
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Парк імя Міхаіла Паўлава (народная назва — Мухля[1]) — парк у Маскоўскім раёне Мінска, паміж жылымі раёнамі Малінаўка і Паўднёвы Захад. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў.

Парк з’яўляецца ўпадабаным месца адпачынку жыхароў найбліжэйшых мінскіх мікрараёнаў і галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна г. Мінска.

Праз парк працякае рака Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём і фантаны.

Гісторыя стварэння і атрымання назвы[правіць | правіць зыходнік]

Святкаванне Дня горада ў парку, 12 верасня 2015 г.

Парк закладзены ў першай палове 1990-х гг. як складовая частка водна-зялёнай сістэмы Мінска. Мясцовыя жыхары называлі і называюць парк па-свойску як «Мухля». Гэтак жа Мухляй называюць свае «зялёныя зоны» і жыхары мінскіх вуліц Харкаўскай і Волаха[2].

У 2012 г. адміністрацыя Маскоўскага раёна прапанавала мінчукам прыняць удзел у абмеркаванні назвы парка. Меркавалася, што яна павінна мець гістарычныя карані[3].

Краязнаўцы музея гісторыі раёна «Мой родны кут», прапанавалі некалькі варыянтаў: Вярховіцкі парк (паводле назвы аднайменнага ўрочышча і хутара, які існаваў да 1940 г. прыкладна на тым жа месцы); Старакурганны ці Курганны парк (бо побач у мікрараёне Паўднёвы-Захад размяшчаюцца два старажытныя курганы); Дворыцкі парк (паводле назвы найбліжэйшай былой вёскі Дворышча, некаторыя хаты якой яшчэ стаяць каля парку)[2][4].

Аднак 15 жніўня 2012 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў сваім рашэннем надаў парку імя старшыні Мінгарвыканкама ў 20002009 гг. Міхаіла Паўлава[1][5].

1 верасня 2012 г., у дзень, калі Міхаілу Паўлаву (1952—2010) павінна было споўніцца 60 гадоў, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка, у якой прынялі ўдзел старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васілевіч Карпенка, кіраўнікі раёнаў горада, прадстаўнікі грамадскасці, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», рабочых калектываў раёна[6].

Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны асвяціў святой вадой мемарыяльны знак з памятным надпісам ля цэнтральнага ўваходу ў парк. Затым адбыўся святочны канцэрт з удзелам узорнапаказальнага аркестра ўнутраных войск МУС Беларусі[7].

Развіццё парку[правіць | правіць зыходнік]

Азёрныя чайкі ў парку. Фота 12 красавіка 2015 г.

7 красавіка 2012 г. у парку ў гонар 35-годдзя Маскоўскага раёна (г. Мінск) жыхарамі раёна і ўдзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу была высаджана алея дрэў і ўсталяваны з гэтай нагоды мемарыяльны камень з шыльдай.

У 2013—2014 гг. у сувязі з рэканструкцыяй праспекта Дзяржынскага і будаўніцтвам Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі Пятроўшчына да станцыі Малінаўка некалькі разоў мянялася форма дарогі ў пачатковай частцы вуліцы Касманаўтаў. З-за гэтага двойчы мяняліся ўсходнія межы парку.

У водна-зялёных зонах парка ў перыяд міграцыі назіраюцца качкі і азёрныя чайкі.

Варкаўт-пляцоўка ў парку, 13 верасня 2015 г.
Выступленні каманд у час адкрыцця варкаўт-пляцоўкі ў парку, 12 верасня 2015 г.

У пачатку восені 2015 г. у самым заходнім кутку парку за кошт грашовых выдаткаў кампаніі «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» была створана самая вялікая ў Беларусі workout-пляцоўка для варкаўта (заняткаў фізкультурай і фітнесам па-за трэнажорнай залай на свежым паветры). Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбылося 12 верасня 2015 г., калі Мінск святкаваў Дзень горада, — пры ўдзеле кіраўніка Маскоўскага раёна Мінска Аляксандра Пятровіча Крэпака і кіраўнікоў РГА «Беларускі дзіцячы фонд», ГА «Федэрацыя „Стрыт варкаўт“», унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

На варкаўт-пляцоўцы (плошчай каля 500 квадратных метраў) знаходзіцца болей за 20 комплексаў для трэніроўкі розных відаў мускул: турнікі, рукаходы, брусы, шведскія сценкі і лаўкі. На workout-пляцоўцы ў ліку ўнікальных для Мінска элементаў маюцца: злучаныя ў трохкутнік рознаўзроўневыя турнікі для скачкоў з перахопам; змеепадобная перакладзіна; нізкі рукаход. Адначасова тут могуць трэніравацца больш за 40 чалавек. Абсталяванне пляцоўкі для варкаўта адпавядае патрабаваням і дазваляе праводзіць рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па варкаўту (Street Workout)[8].

Пасля афіцыйнага адкрыцця workout-пляцоўкі каманды па варкаўту з многіх гарадоў Беларусі (члены Беларускай федэрацыі варкаўта) правялі паказальныя выступленні, а таксама адбыўся майстар-клас ад Максіма Труханаўца (Беларусь) — сусветнага рэкардсмена па варкаўту (Street Workout) у намінацыі «Выхады сілай на дзве рукі» (з рэзультатам 21 разоў). Госцем афіцыйнага адкрыцця пляцоўкі стаў таксама музычны гурт «Litesound», які выканаў свае і замежныя песні.

На слупе ўстаноўлены сістэмы пастаяннага відэаназірання за бяспекай і парадкам на варкаўт-пляцоўцы.

Збудаванні[правіць | правіць зыходнік]

Мост праз Лошыцу пасярэдзіне стаўка ў парку

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]