Мікалай Аляксандравіч Троіцкі
Мікалай Аляксандравіч Троіцкі | |
---|---|
руск.: Николай Александрович Троицкий | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1999 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Навуковая сфера | генетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1970) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Мікалай Аляксандравіч Тро́іцкі[1] (руск.: Николай Александрович Троицкий; 3 красавіка 1927, Таржок — 18 мая 1999) — вучоны ў галіне генетыкі мікраарганізмаў, доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1972).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Таржок Наваторжскага павета Цвярской губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Таржоцкага раёна Цвярской вобласці Расіі). У 1948 годзе скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі, дзе ў 1965—1999 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па праблемах генетычнай эфектыўнасці прамежкавых нейтронаў і іх уплыву на спадчыннасць, генетычнай інжынерыі азотфіксавальных мікраарганізмаў.
Сярод апублікаванага:
- Современные проблемы радиационной генетики. — М., 1969. (у сааўтарстве);
- Генетические эффекты промежуточных нейтронов / Н. А. Троицкий, Н. В. Турбин, М. А. Арсеньева; Ин-т генетики и цитологии АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1971.;
- Конъюгация бактерий. — Мн., 1978. (разам з С. Я. Драмашка і К. М. Якавенка);
- Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.
Заўвагі
Літаратура
- Троіцкі Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 527. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Троіцкі Мікалай Аляксандравіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 101. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
- Троицкий, Николай Александрович (доктор биологических наук, генетика; 1927—1999)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Троіцкі Мікалай Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Наваторжскім павеце
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1999 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
- Генетыкі СССР
- Генетыкі Беларусі