Перайсці да зместу

Прыснянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыснянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Прысно
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 489
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Прысня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Прысно.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Прыснянскага сельсавета 3 населеныя пункты[1]. 28 сакавіка 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шарсцінскага сельсавета (3 населеныя пункты: аграгарадок Шарсцін, вёска Ягаднае і пасёлак Раманаў Лес)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 536 чалавек[3], з іх 91,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (3 населеныя пункты) — 489 чалавек[5].

Заўвагі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 марта 2023 г. № 447 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года