Авёс пасяўны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Авёс пасяўны
Avena sativa 002.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena sativa L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41459
NCBI  4498
EOL  1114783
GRIN  t:6123
IPNI  164949-3
TPL  kew-397860

Авёс пасяўны[3] (Avena sativa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў. Каштоўная кармавая і харчовая культура.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагоддзя да н.э., на тэрыторыі Беларусі з’явіўся ў 7 стагоддзі н.э. Спачатку быў пустазеллем у пасевах пшаніцы, ячменю і іншых кульутрных раслін.[4] Пры пашырэнні на поўнач як больш халодаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна добра расце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.

  • Тэрміны сяўбы самыя раннія — як толькі паспее глеба.
  • Спосаб сяўбы — вузкарадковы.
  • Сярэдняя ўраджайнасць — 2,3-2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).[4]

На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.

Раянаваныя сарты:[4]

  • Надзейны
  • Кондар
  • Эрбграф
  • Эндспурт

Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:

  • Шведская муха
  • Збожжавыя блохі
  • Чаромхава-злакавая тля
  • Злакавыя трыпсы

Асноўныя хваробы:[4]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня расліны 70 — 110 см. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да −7С — −8С. Цвіце ў ліпені.[4]

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Зерне мае бялку 9 %-15,7 %, крухмалу 21 %-25 %, абалоніны 7 %-24 %, тлушчу 2 %-11 %, вітаміны і мінеральныя солі.[4]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.

Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23