BelToll

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BelToll
Адрас Мінск, Кастрычніцкі раён, вул. Кіжаватава, д. 8
Юрыдычны статус аплатная сістэма
Мэта спагнанне платы за праезд па аўтадарогах
Тып арганізацыі дарожная
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы англійская, польская і руская[1]
Дата заснавання 1 ліпеня 2013 (10 гадоў таму)
Кіроўны орган ТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз»
Матчыная арганізацыя ДУ «Белаўтастрада»[2]
beltoll.by/index.php/be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Указальнік платнай дарогі каля аграгарадка Новая Гута

BelToll (бел.: БелТол) — электронная сістэма аплаты за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь, уведзеная ў выкарыстанне 1 ліпеня 2013 года.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аплата збіраецца з усіх транспартных сродкаў вагой болей за 3,5 тоны і з траспартных сродкаў вагой да 3,5 тоны, зарэгістраваных па-за межамі Мытнага саюза[3]. Дзякуючы тэхналогіі радыёсувязі на кароткіх адлегласцях[en], зборы за праезд збіраюцца без спынення транспартнага сродку падчас праходжання ім металічных парталаў. Для сувязі перадатчыка партала з аўтамабілем на лабавым шкле апошняга павінна быць усталявана адмысловая бартавая прылада.

Аплата[правіць | правіць зыходнік]

На 2018 год дзейнічалі наступныя расцэнкі аплаты праезду па аўтадарогах:

  • легкавы аўтамабіль (маса да 3,5 тоны) — 0,04 еўра/км;
  • грузавік і аўтобус (маса звыш 3,5 тоны) з 2 восямі — 0,09 еўра/км;
    • з 3 восямі — 0,115 еўра/км;
    • з 4 і больш восямі — 0,145 еўра/км[4].

Існавала магчымасць аплаты праз паліўныя карты 7 прадпрыемстваў: УП «Беларуснафта» (Гомель), ДУ «Белаўтастрада», «Берліа», «ДКВ Еўрасэрвіс» (Рацінген, зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія, Германія), «Е100» (Варшава, Польшча), «ЕўраВаг» (Прага, Чэхія) і «ЕўраШэл» (Гаага, Нідэрланды)[5]. Таксама можна было выкарыстоўваць аплатныя карткі «БелКарт», «Віза» (Фостэр, штат Каліфорнія, ЗША) і «Мастэркард» (Перчэс, штат Нью-Ёрк, ЗША). Закладная цана бартавой прылады складала 20 еўра для легкавога аўтамабіля (маса да 3,5 тоны) і 50 еўра для аўтобуса і грузавіка з масай звыш 3,5 тоны. Найменшы памер перадааплаты складаў 25 еўра. Найбольшы памер рэшты перадаплаты на рахунку бартавой прылады складаў 350 еўра[6]. 42 пункты абслугоўвання BelToll выдавалі бартавыя прылады ва ўсіх 6 абласцях Беларусі[7].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

29 лютага 2012 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 188 «Аб заключэнні інвестыцыйнага дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і кампаніяй «Kapsch TrafficCom» (Аўстрыйская Рэспубліка)». Дагавор прадугледжваў ажыццяўленне «стварэння і эксплуатацыі сістэмы электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў па азначаных дарогах Рэспублікі Беларусь». Увоз даччыным ТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз» адпаведнага абсталявання вызваляўся ад мытаў[8]. 27 верасня 2012 г. А. Лукашэнка падпісаў Указ № 426 «Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па азначаных дарогах Рэспублікі Беларусь». Згодна з 2-м пунктам Указа загадвалася «Увесці ў дзеянне сістэму электроннага збору платы з 1 ліпеня 2013 года». Паводле падпункта 4.5 Указа прадугледжвалася, што «кіраванне працай сістэмы электроннага збору платы ажыццяўляе замежнае ТАА «Капш Тэлематык Сэрвісіз» (Рэспубліка Беларусь), якое выдае кіроўцам адпаведныя бартавыя прылады аплаты. Згодна з падпунктам 4.6 «грашовыя сродкі, атрыманыя ад спагнання платы за праезд па платных дарогах, падлягаюць залічэнню на рахунак ДУ «Белаўтастрада» і пасля сплаты кампаніі «Kapsch TrafficCom» плацяжоў у адпаведнасці з інвестыцыйным дагаворам і згодна Дадатку да гэтага Указа пералічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт»[9].

На першым этапе сістэмай BelToll ахоплена 815 км дзяржаўных аўтадарог:[10]

23 кастрычніка 2013 года колькасць плацельшчыкаў праз аўтадарожны партал BelToll дасягнула 160 000 чалавек[11]. Пры аўтадарогах адкрылі 48 пунктаў абслугоўвання і 2 цэнтры апрацоўкі інфармацыі[12].

Зноскі

  1. "Уваход" [руская]. BelToll. 2018. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. "Аб кампаніі". BelToll. 2018. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). BelToll. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 27 красавіка 2017.
  4. "Тарыфы". BelToll. 2018. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. "Атрыманне бартавой прылады". BelToll. 2018. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  6. "Дагавор у рэжыме перадаплаты". BelToll. 2018. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  7. "Пункты абслугоўвання". BelToll. 27 мая 2010. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  8. Уладзімір Сямашка (29 лютага 2012). "Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2012 г. № 188 «Аб заключэнні інвестыцыйнага дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і кампаніяй «Kapsch TrafficCom»" (PDF) [руская]. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  9. А. Лукашэнка (4 кастрычніка 2012). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2012 г. № 426 «Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па азначаных дарогах Рэспублікі Беларусь»" (PDF) [руская]. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 ліпеня 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  10. Архіўная копія(недаступная спасылка). BelToll. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2014. Праверана 27 красавіка 2017.
  11. Коратка // Звязда : газета. — 24 кастрычніка 2013. — № 201 (27566). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  12. Святлана Барысенка. Першая катэгорыя // Звязда. — 26 кастрычніка 2013. — № 203 (27568). — С. 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]