Уладзімір Ільіч Сямашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Сямашка)
Уладзімір Сямашка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
13 лістапада 2018 — 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Ігар Петрышэнка
Пераемнік Дзмітрый Мікалаевіч Крутой
Першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
24 снежня 2003 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Пераемнік Васіль Мацюшэўскі
Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь
12 снежня 2001 — 28 ліпеня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Пераемнік Аляксандр Агееў
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
27 снежня 2014 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Пераемнік Ігар Ляшэнка

Нараджэнне 20 лістапада 1949(1949-11-20) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць інжынер-механік, дыпламат
Узнагароды

Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. 20 лістапада 1949, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, са снежня 2014 года па 18 жніўня 2018 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў Калінкавічах.

У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 гады служыў у Савецкай Арміі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода імя Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт».

У 2001 годзе прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2003 года па снежань 2003 года — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2].

13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3]. Заставаўся паслом у Расіі да 2022 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000) — за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё радыёэлектроннай прамысловасці;
  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001) — за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання;
  • ордэн Пашаны;
  • Ордэн Айчыны III ступені (2022)[4].

Зноскі

  1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  2. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 14.11.2018.
  4. Государственных наград удостоены 160 представителей различных сфер деятельности

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]