Bela music
Bela music | |
---|---|
Дата(ы) | 23 мая 2009 |
Месца(ы) правядзення | Мінск |
Жанр(ы) | рок |
Bela music — рэспубліканскі рок-фэст, арганізаваны дзеля папулярызацыі і развіцця лепшых традыцый нацыянальнай рок-культуры. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі абласны выканаўчы камітэт. У фестывалі бяруць удзел рок-калектывы Рэспублікі Беларусь.[1][2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы раз грамадскасць даведалась пра планы арганізаваць фестываль з вуснаў Алега Хаменкі падчас вечара з нагоды пяцігоддзя Тузін Гітоў 27 студзеня 2009 года[3].
Фестываль адбыўся 23 мая 2009 года на адкрытай пляцоўцы мінскага аэраклубу «Баравая». Мастацкім кіраўніком фестывалю з’яўляўся Алег Хаменка.[4] Вядучымі сталі Вольга Самусік і Аляксандр Ракавец з «IQ48».[5] Тэхнічны бок забяспечвала канцэртнае агенцтва «Лінія гуку».[6] На фэсце нечакана выступіў Пётр Елфімаў, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні».[7]
На наступны год фестываль не адбыўся: не знайшлося спонсараў[8].
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- «Крама»
- «Палац»
- «Neuro Dubel»
- «J:морс»
- «Без Билета»
- Пётр Ялфімаў
- «Дзецідзяцей»
- «Garadzkija»
- гурт Аляксандра Растопчына «Rastop Power Trio»
Зноскі
- ↑ Матолька, Антон. Фота і відэа. Фестываль "Bela Music-09" . generation.by. TUT.BY (24 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 23 сакавіка 2020.
- ↑ Безкоровайный, Дмитрий. Дмитрий Безкоровайный: "Фестиваль без пива и креатива" (руск.). Experty.by (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 26 верасня 2020.
- ↑ Жданович, Анна. От Интернета до open-air (руск.). Белорусы и рынок (2 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2020. Праверана 8 красавіка 2020.
- ↑ Олег Хоменко о фестивале «Bela Music»: «Первый, с кем я обсудил идею, был Лявон Вольский» (руск.) . Experty.by (20 мая 2009). Праверана 17 ліпеня 2017.
- ↑ Шульц, Міра; Tarantino. Фэст "Bela Music" застанецца безалкагольным. (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (25 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ Яр, Маша; Tarantino. Беларускія музыкі прапіяраць новы музычны фэст(+фота) (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ На «Bela Music» выступіць Ялфімаў . Беларуская служба Радыё «Свабода» (23 мая 2009). Праверана 17 ліпеня 2017.
- ↑ Макарэвіч, Сяргей. Музыка ў 2011-м . Наша Ніва (22 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Постановление Министерства культуры Республики Беларусь 3 февраля 2009 г. № 5 «Об утверждении Положения о республиканском рок-фестивале "Bela music"»(руск.) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь : часопіс. — 16 марта 2009 года. — № 8/20619.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Bela music» на Ultra-Music
- «Bela music» на Generation.by
- Фотасправаздача «Bela Music»(недаступная спасылка)