Перайсці да зместу

Пясчанка (птушка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Calidris alba)
Пясчанка (птушка)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calidris alba
(Pallas, 1764)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176669
NCBI  279936
EOL  1049518
FW  368545

Пясча́нка (Calidris alba) — птушка сямейства бакасавых атрада сеўцападобных.

Птушка памерамі 18—20[1] см, маса 58—88[1] г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Пер'е на спіне цёмна-бурае, на бруху белае. Бакі галавы, шыя, валляк вохрыста-рыжыя з цёмнымі плямамі. Дзюба і ногі цёмныя. На нагах па 3 пальцы, задні палец адсутнічае. Гняздуецца на зямлі. Корміцца камарамі, лічынкамі насякомых, павукамі і інш.

Распаўсюджванне

[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана на арктычных узбярэжжах і астравах Паўночнай Амерыкі, Еўразіі, Грэнландыі. Вандроўны і пералётны від. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Адзначаўся ў 1925 г. на рэках Сож, Дняпро, возеры Равучае ў Добрушскім раёне, 1933 годзе ў Гродзенскай вобласці[1]. У 2009 годзе адзначаны ў рыбагаспадарцы «Волма» ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці[2].

Зімуе на марскіх узбярэжжах Паўднёвай Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі.

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  2. Состав орнитофауны Беларуси официально пополнился // Сайт ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»