FIM-92 Stinger

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
FIM-92 Stinger
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: ПЗРК
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Гады эксплуатацыі: з 1981
Мадыфікацыі: FIM-92A, FIM-92B, FIM-92C, FIM-92D, FIM-92G
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Сцяг ЗША General Dynamics
Стварэнне прататыпу: 1967
Серыйны выпуск: 1978
Усяго выраблена: >70 000
Выраблялася: Сцяг ЗША Raytheon Missile Systems
Характарыстыкі
Маса, кг: 15.19 кг
Даўжыня, мм: 1.52 м
Тып агню: адзіночная ракета
Прынцып дзеяння: Цвёрдапаліўны ракетны рухавік
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

FIM-92 «Стынгер» (англ.: FIM-92 Stinger — Джала) — амерыканскі пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), прызначаны для паражэння нізкалятаючых паветраных цэляў (самалётаў, верталётаў, БПЛА).

Распрацаваны ў ЗША кампаніяй «Джэнерал Дайнемікс». Першыя 260 шт. зенітна-ракетных комплексаў былі выраблены да сярэдзіны 1979 года, пасля гэтага кампанія-вытворца атрымала заказ на вытворчасць партыі з 2250 шт. ПЗРК для арміі ЗША (агульным коштам 105 млн долараў)[1].

Прыняты на ўзбраенне ў 1981 годзе. Адзін з найбольш распаўсюджаных ПЗРК, які стаіць на ўзбраенні 30 дзяржаў. Колькасць вырабленых ракет «стынгер» перавысіла 70 тысяч штук.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сістэма навядзення: пасіўная інфрачырвоная або ультрафіялетавая.
  • Даўжыня (ракеты): 1,52 м
  • Дыяметр (ракеты): 0,07 м
  • Стартавая маса: 10,1 кг
  • Маса ПУ: 5,6 кг
  • Далёкасць стральбы: 200-4800 м
  • Максімальная вышыня цэлі: 3800 м
  • Макс. хуткасць: 725 м / с (M = 2,2)
  • Вага баявой часткі: 3 кг
  • Тып баявой часткі: асколачная
  • Тыпы ПУ: ПЗРК, M2 Bradley, M1097 Avenger, MQ-1 Predator, AH-64 Apache

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лёгкі і адносна просты ў выкарыстанні FIM-92 Stinger страляе ракетамі класа «зямля-паветра», стрэл можа ажыццяўляцца адным чалавекам, хоць афіцыйна патрабуюцца двое. FIM-92B можа атакаваць лятальны апарат, які знаходзіцца на вышыні ад 180 да 3800 метраў, з адлегласці да 4800 метраў. Ракета можа быць таксама выпушчана з M-1097 «Авенджэр» (англ.: Avenger) і M6 Linebacker (мадыфікацыя M2 Bradley для СПА). Варыянт пускавой устаноўкі для верталётаў называецца ATAS (англ.: Air-to-Air Stinger). Кошт кіруемай ракеты ПЗРК «Стынгер» 80 тыс. долараў у цэнах 1986 года.

Баявое выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Фалклендская вайна

Баявы дэбют «джала» адбыўся падчас Фалклендскай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай. У пачатку канфлікту спецназаўцы брытанскага SAS былі таемна экіпіраваны шасцю ракетамі, хоць яны і атрымалі мала інструкцый па іх выкарыстанні. Адзіны баец SAS, які прайшоў падрыхтоўку па сістэме, і павінен быў навучаць іншых жаўнераў, загінуў у выніку крушэння верталёта 19 траўня.[2] Тым не менш на 21 траўня 1982 баец SAS збіў са «Стынгера» аргенцінскі штурмавік IA 58 Pucará.[3] 30 траўня, каля 11:00 раніцы, верталёт Аэроспасьяль SA-330 Puma быў збіты іншай ракетай, таксама выпушчанай SAS, у раёне гары Кент. Шэсць спецназаўцаў Нацыянальнай Жандармерыі Аргенціны загінулі, і яшчэ восем атрымалі раненні.[4] Асноўным ПЗРК, які выкарыстоўваўся абодвума бакамі ў ходзе Фальклендскай вайны, была ракета Blowpipe.

Савецкае ўварванне ў Афганістан
У канцы 1985 некалькі груп, такія як Free Eagle, пачалі сцвярджаць, што ЦРУ не робіць дастаткова, каб падтрымліваць муджахедаў у савецка-афганскай вайне. Майкл Пілсберы, Вінцэнт Каністрара і іншыя аказваюць вялікі бюракратычны ціск на ЦРУ, каб пачаць пастаўкі Stinger паўстанцам. Гэта выклікала спрэчкі, бо да гэтага моманту ЦРУ дзейнічала на падставе таго, што Злучаныя Штаты не прымаюць удзел у вайне непасрэдна, па розных прычынах. Уся зброя, пастаўленая на той момант, была зроблена не ў ЗША, як штурмавыя вінтоўкі Type 56, набытыя ў Кітаі, і АК-47, АКМ набытыя ў Егіпце. Папярэднія спробы забяспечыць муджахедаў ПЗРК, а менавіта SA7 і Blowpipe, не спрацавалі вельмі добра.

Інжынер Джафар (Ghaffar) з Ісламскай Партыі Афганістана (Hezb-i-Islami) Гульбеддына Хекматыяра (Gulbuddin Hekmatyar) збіў са «Стынгера» першы Мі-24 25 верасня 1986 паблізу Джэлалабада (Jalalabad)[5]. ЦРУ ў канчатковым выніку перадала амаль 500 «стынгераў» (некаторыя крыніцы сцвярджаюць, 1500—2000) муджахедам у Афганістане ў рамках аперацыі Цыклон.[6] Разам з 250 пускавымі ўстаноўкамі.[7]

Пасля вываду ў 1989 савецкіх войскаў з Афганістана ЗША спрабавалі выкупіць ракеты назад, у 1990 была запушчана праграма на 55 мільёнаў долараў. Атрымалася выкупіць каля 300 ракет (US $ 183300 кожная)[8]. Урад ЗША сабралі большасць стынгераў, але да 1996 года каля 600 ракет зніклі без вестак, а некаторыя знайшлі свой шлях у Харватыі, Іране, Шры-Ланке, Катары і Паўночная Карэі [9][10]. Па дадзеных ЦРУ, ужо ў жніўні 1988 года ЗША запатрабавалі ад Катара вяртанне стінгераў [11]. Чарлі Уілсан пазней сказаў CBS: ён «жыў у жаху», што грамадзянскі лайнер будзе збіты Stinger'ам, але ў яго не было сумневу ў тым, каб, забяспечыўшы стынгерам, перамагчы Саветы.

Грамадзянская вайна ў Анголе
Адміністрацыя Рэйгана паставіла 310 «Стынгераў» руху UNITA (National Union for the Total Independence of Angola) Джонаса Савімбі ў перыяд з 1986 па 1989 год [12]. Як і ў Афганістане, вяртанне ракет пасля заканчэння ваенных дзеянняў аказалася няпоўным. Але тэрмін захоўвання Stinger'аў — 4-5 гадоў, так што любая зброя, што пастаўлялася ў 1980-я гады, цяпер будзе ў непрацоўным стане [13].

Лівійскае ўварванне ў Чад
Урад Чада атрымаў ПЗРК Stinger ад Злучаных Штатаў, калі Лівія ўварвалася ў паўночную частку гэтай афрыканскай краіны. 8 кастрычніка 1987 лівійскі Су-22MK быў збіты FIM-92А, выпушчанай арміяй Чада. Пілот, капітан Дыа аль-Дын (Diya al-Din), катапультаваўся і трапіў у палон. Пазней ён атрымаў палітычны прытулак ад французскага ўрада. Падчас контрнаступальнай аперацыі лівійскі МіГ-23МС быў збіты FIM-92A [14].

Вайна ў Чачне
Расійскія афіцыйныя асобы заяўлялi аб прысутнасцi ПЗРК амерыканскай вытворчасці, а менавіта «Стынгераў» ў руках апалчэнцаў і партызанаў у Чачне. Яны тлумачаць некалькі сваіх паветраных страт ад амерыканскіх ПЗРК. Наяўнасць такіх ракет была пацверджана фотаздымкамі, але не вядомы ні іх фактычны лік, ні іх паходжанне.[15]

Грамадзянская вайна ў Шры-Ланка
Тыгры вызвалення Таміл-Ілама таксама здолелі набыць адзін або некалькі комплексаў, магчыма, з былых запасаў муджахедаў, і выкарыстоўвалі па меншай меры адзін раз — збілі Мі-24 ВПС Шры-Ланкі 10 лістапада 1997 г.[10][16]

Аперацыя Нязломная Свабода (Operation Enduring Freedom)
Некаторыя з ПТРК, якія ЗША пастаўлялі пачынаючы з 1987 года, маглі б быць выкарыстаныя супраць войскаў кааліцыі падчас інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане. Па палітычных прычынах ЗША прымяншаюць ці нават адмаўляюць выкарыстанне паўстанцамі ПЗРК, прыпісваючы атакі некіравальным стрэлам РПГ. Аднак стала вядома, што самалёты кааліцыі былі атакаваны з ПЗРК розных тыпаў у розных выпадках.[17][18]

Марпех ЗША перадае аператару Stinger кірунак цэлі. Верасень 1984.
Марпех ЗША робіць пуск ракеты Stinger падчас вучэнняў у Каліфорніі. Ліпень 2009.
M6 Linebacker робіць пуск Stinger

Эксплуатанты[правіць | правіць зыходнік]

FIM-92 Stinger у кампутарных гульнях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. США // «Зарубежное военное обозрение», № 5, 1979.
  2. One of their aircraft is missing — Britain's Small Wars Архівавана 7 лістапада 2009.
  3. San Carlos Air Battles — Falklands War 1982
  4. Argentine Puma Shot Down By American «Stinger» Missile
  5. http://www.homeland1.com/air-traffic/articles/879393-Successful-surface-to-air-missile-attack-shows-threat-to-airliners/ Архівавана 18 студзеня 2013.
  6. Malley, William (2002) The Afghanistan wars. Palgrave Macmillan, p. 80. ISBN 0-333-80290-X
  7. Hilali, A. Z. (2005). US-Pakistan relationship: Soviet invasion of Afghanistan. p. 169. ISBN 0-7546-4220-8
  8. Weiner, Tim (24 July 1993). "U.S. Increases Fund To Outbid Terrorists For Afghan Missiles". The New York Times. Праверана 2008-01-12.
  9. Stinger missile system Архівавана 27 верасня 2007.
  10. а б http://www.foreignpolicy.com/articles/2010/07/28/The_Taliban_Doesn%E2%80%99t_Have_Stingers
  11. Middle East brief (deleted) for 2 August 1988: In brief: x—Qatar (pdf)(недаступная спасылка). Central Intelligence Agency (2 жніўня 1988). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 лістапада 2010.
  12. Trade Registers(недаступная спасылка). Armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2019. Праверана 20 чэрвеня 2013.
  13. "Stingers, Stingers, Who's Got the Stingers?, Slate.
  14. http://www.acig.org/artman/publish/article_360.shtml
  15. http://www.militaryphotos.net/forums/showthread.php?30248-chechen-terrorists-with-a-stinger
  16. http://aviation-safety.net/wikibase/wiki.php?id=141721 Архівавана 7 мая 2015.
  17. Walsh, Declan (25 July 2010). "Afghanistan war logs: US covered up fatal Taliban missile strike on Chinook". The Guardian. London.
  18. "Afghanistan: The war logs,Afghanistan (News),World news,WikiLeaks,The war logs". The Guardian. London. 25 July 2010.
  19. Tiger Attack Helicopter, Europe. Архівавана 24 кастрычніка 2008. Retrieved on October 24, 2008.
  20. Singh, R.S.N. (2005). Asian Strategic And Military Perspective. Lancer Publishers. p. 238. ISBN 9788170622451.
  21. Sumit Ganguly & S. Paul Kapur (2008). Nuclear Proliferation in South Asia: Crisis Behaviour and the Bomb. Routledge. p. 174. ISBN 9780203892862.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)
  22. Defpro.com Архівавана 24 кастрычніка 2015.
  23. Official Roketsan Stinger Page. Архівавана 1 студзеня 2009. Retrieved on October 23, 2008.