Агульная вышыня 30-40см, у сярэднім да 15см. Калякветнік зігаморфны. Кветкі сваёй формай нагадваюць павукоў. Кветкі карычневыя з зялёнымі бакамі. Маюць 3 чашалісцікі жоўта-зялёнай афарбоўкі. Пялёсткі вузкія на канцы, хвалістыя і губчатыя, даўжынёй 10мм. Колькасць пялёсткаў на кветцы складае 6. Плод прадстаўляе сабой невялікую каробачку. Лісце размешчана чаргавана. Яно з гладкімі бакамі. Каранёвая сістэма прадстаўлена карэнішчам, якое моцна чапляецца да глебы.
Аддае перавагу светлым лясам, лугам, горным раёнам на вышынях да 1300м над узроўнем мора. Расце на вапнавых глебах, у сухіх травяністых месцах. Кветка мае патрэбу ў насякомых для апылення. З’яўляецца раслінай-геафітам, гэта значыць застаецца ў стане спакою на працягу аднаго або некалькіх вегетацыйных сезонаў. Максімальна Ophrys sphegodes можа заставацца 8 гадоў, аднак па большай частцы 2 гады.