Перайсці да зместу

Расходнік едкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sedum acre)
Расходнік едкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sedum acre L.

Сінонімы
Sedum sexangulare var. acre (L.) F. & P., 1898

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24105
NCBI  23028
EOL  585418
IPNI  274996-1
TPL  kew-2483146

Расходнік едкі[3][4] (Sédum ácre) — тыпавы від роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

Расходнік едкі, адцытнік, рабачкі, сытнік[5][6], п’яніца, расходнік, скрыпун, ядранец[7][8], ачытак[9].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora", 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам, без патаўшчэнняў. Даўжыня сцёблаў дасягае ад 5 да 15 см. Лісце сядзячае, дробнае, яйцападобнае; на бясплодных ляжачых парастках чарапічна размешчанае ў 5-6 радоў, на кветаносных узыходных — больш расстаўленае.

Кветкі залаціста-жоўтыя, у форме 5-канцовых зорачак, сабраны ў шматкветкавыя суквецці наверсе сцёблаў[10]. Формула кветкі: [11].

Ядавіты.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Карэнішчавы сукулент. Стэнатоп. Расце па сухіх месцах на пясчанай глебе, сухіх палянах, узлесках, пустках, насыпах, агаленнях вапняку, камяністых схілах. Часам сустракаецца як пустазелле ў пасевах, здольны сяліцца на цагляных мурах[12].

Распаўсюджаны ў Расіі ў Еўрапейскай частцы, Перадкаўказзі і Заходняй Сібіры. Звычайны від ва ўсіх сярэднярускіх абласцях[12]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца часта па ўсёй тэрыторыі[10]. Цвіценне з канца вясны да сярэдзіны лета.

Таксанамічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Від Расходнік едкі адносіцца да роду Расходнік (Sedum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

  яшчэ 12 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ ≈53 відаў
       
  парадак Каменяломнікакветныя     род Расходнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Таўсцянкавыя     від Расходнік едкі
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 38 родаў  
     

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне

[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.

меданос. У чэрвені — ліпені, нават пры засусе, выдзяляе шмат нектару. Мёдапрадуктыўнасць дасягае 35 кг з гектара[13].

Сок з зялёных частак расліны атрутны[12].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. Мн., 1979.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  9. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  10. а б Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  11. Андреева И.И., Родман Л.С. Ботаника. — 3-е, перераб. и доп.. — М: Колос, 2005. — С. 427. — 528 с. — ISBN 5-9532-0114-1.
  12. а б в Новиков В. С., Губанов И. А. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2002. — С. 416. — ISBN 5-7107-3766-6.
  13. Абрикосов Х. Н. и др. Очиток // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 243. Архівавана 7 студзеня 2012.
  • Алексеев Ю. Е. и др. Травянистые растения СССР / Отв. ред. докт. биол. наук Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1971. — Т. 1. — С. 440. — (Справочники-определители географа и путешественника).
  • Новиков В. С., Губанов И. А. Популярный атлас-определитель. Дикорастущие растения. — М.: Дрофа, 2002. С. 416. ISBN 5-7107-3766-6
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 711. Sedum acre L. — Очиток едкий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 347. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Очиток едкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)