Should’ve Said No (песня Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Should've Said No»
Вокладка сінгла «Should've Said No» (Тэйлар Свіфт, 2008)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Taylor Swift
Выпушчаны 18 мая 2008
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2006
Жанр кантры
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 04:04
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Натан Чэпман
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
« Picture to Burn»
(2008)
«Should've Said No»
(2008)
«Love Story»
(2008)

«Should've Said No» (бел. «Павінны быў адмовіць»)  — пяты, апошні, сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift», выпушчаны 18 мая 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар. У ЗША яна атрымала плацінавы статус.[1]

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар напісала гэтую песню ў шаснаццаць гадоў, калі хлопец, з якім яна сустракалася, здрадзіў ёй. Пазней спявачка расказала, што ў той час яна сапраўды была вельмі злая і раз’юшаная з-за свайго каханага і бачыла рашэнне у музыцы, таму і пачала ствараць песню. Таксама Свіфт паведаміла, што ў час напісання кампазіцыі ў яе было сапраўднае натхненне, таму большую частку песні яна напісала за пяць хвілін. Акрамя таго, спявачка парўнала «Should've Said No» з іншай песняй з альбома «Taylor Swift» — « Picture to Burn».

Сінглам кампазіцыя стала 18 мая 2008. Яна дасягнула 33 месца ў US Billboard Hot 100 і першага — у US Hot Country Songs.[2] У Новай Зеландыі яна дабралася да 18 месца.[3]

Відэакліп на песню Тэйлар знімаць не стала.

Патаемнае пасланне — «Sam, Sam, Sam, Sam, Sam, Sam» (бел. «Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм») — імя каханага спявачкі.

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Альбомная версія - 4:04
  • Алтэрнатыўная версія - 3:46
  • Міжнародная версія - 4:08
  • Караоке версія - 4:05

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2008) Вышэйшая
пазіцыя
Canadian Hot 100 67
Recorded Music NZ 18
Billboard Hot 100 33
US Hot Country Songs [4] 1

Гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2008) Вышэйшая
пазіцыя
US Hot Country Songs[5] 29

Зноскі

  1. Should've Said No by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана 24 студзеня 2010.
  2. Should've Said No by Taylor Swift. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана 24 студзеня 2010.
  3. Taylor Swift - Should've Said No (Song). Charts.org.nz. Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012. Праверана 21 лютага 2010.
  4. Hot Country Songs Week of August 23, 2008. Billboard. Праверана 9 лютага 2015.
  5. Best of 2008: Country Songs. Billboard (2008). Праверана 13 снежня 2008.