Mine (песня Тэйлар Свіфт)
Mine | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Speak Now |
||||
Выпушчаны | 4 жніўня 2010 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Запісаны | 2009-2010 | |||
Жанр | кантры-поп | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць |
03:52 (альбомная версія) 3:50 (поп-версія) |
|||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Mine» (бел. «Мой») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 4 жніўня 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а сапрадзюсарам стаў Натан Чэпман.
Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць і станоўчыя водгукі. 8 чэрвеня 2011 года відэакліп песні атрымаў прэстыжную прэмію «Найлепшае відэа года» на штогадовай цырымоніі «The 2011 CMT Music Awards» канала Country Music Television[1]. 15 мая 2012 года спявачка за песню «Mine» была ўдастоена прэміі для аўтараў-песеннікаў BMI Pop Awards у намінацыі «Award-Winning Songs»[2]. Сінгл увайшоў у дзесятку найлепшых хітоў у Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Японіі, заняў № 1 у Adult Contemporary і № 2 у Country Songs, стаў плацінавым у Канадзе і тройчы плацінавым — у ЗША.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]«Mine», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова рэліз планаваўся на 16 жніўня 2010. Аднак, пасля ўцечкі несанкцыянаванага нізкаякаснага файла ў Інтэрнэт, кіраўніцтва лэйбла Big Machine Records вырашыла паскорыць гэты працэс і выпусціла песню на кантры-радыё і на iTunes на 12 дзён раней запланаванага тэрміну, 4 жніўня 2010 года[3][4].
Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі музычных выданняў і крытыкаў: "Rolling Stone"[5], Roughstock, "Digital Spy", "Chicago Tribune"[6], "Daily News"[7].
У ЗША яшчэ за два дні да афіцыйнага рэлізу стала зразумела, што «Mine» выйдзе накладам каля 350,000 лічбавых загрузак і, магчыма, дэбютуе ў найлепшай тройцы "Billboard" Hot 100[8]. У тыдзень, які сканчываўся 21 жніўня 2010, песня дэбютавала на № 1 у Hot Digital Songs з накладам у 297,000 лічбавых загрузак, якія і вывелі яе на трэцяе месца у асноўным агульнанацыянальным хіт-парадзе ЗША "Billboard" Hot 100. Гэта зрабіла Тэйлар Свіфт другой ў гісторыі хіт-парада спявачкай з некалькімі трэкамі, што дэбютавалі у топ-5 за адзін каляндарны год (першай была Мэрая Кэры)[9].
З загрузкамі 297,000 «Mine» стаў 8-м у спісе лічбавых бэстсэлераў-дэбютантаў у гісторыі і 4-м найлепшым у 2010 годзе[10].«Mine» таксама стала № 1 у Adult Contemporary, № 7 у Adult Pop Songs і № 12 у Pop Songs. 29 лістапада 2011 песня атрымала другую плацінавую сертыфікацыю RIAA[11]. Да жніўня 2012 «Mine» мела наклад 2,081,000 копій у ЗША, стаўшы 5-м самым паспяховым сінглам Тэйлар Свіфт на той момант[12]. На цяперашні час трэкс стаў тройчы плацінавым у Амерыцы.
«Mine» мела параўнальна нядрэнны поспех і за межамі ЗША. Яна дасягнула № 7 у Канадскім чарце з накладам 15,000 лічбавых загрузак[13][14]. Пазней капмпазіцыя была сертыфікавана ў плацінавым статусе ў гэтай краіне[15]. 22 жніўня 2010 года песня ўвайшла ў хіт-парад Аўстраліі, дайшоўшы ў ім да № 9. На зялёным кантыненце сінгл атрымаў залаты статус за тыраж, які перавысіў 35,000 копій[16]. 9 жніўня 2010 года трэк дэбютаваў на № 30 у Новай Зеландыі, праз тыдзень дасягнуўшы месца № 16. 30 кастрычніка 2010 года сінгл дасягнуў № 30 у Вялікабрытаніі. У Ірландыі ён дасягнуў № 38. У кантынентальнай Еўропе «Mine» меў такія паказчыкі: № 70 у аб'яднаным еўрапейскім хіт-парадзе Eurochart Hot 100 Singles, № 48 у Бельгіі і № 48 у Швецыі.
Патаемнае пасланне — «Toby» (бел. «Тобі» — імя каханага спявачкі).
Відэакліп
[правіць | правіць зыходнік]Відэакліп быў зняты рэжысёрам Раманам Уайтам, які раней ужо працаваў над папярэднімі кліпамі спявачкі: «You Belong With Me» і «Fifteen»[17]. Музычнае відэа было знята ў невялікім пасёлку Кеннебанкпарт у акрузе Ёрк штат Мэн, ЗША[18]. Адну з асноўных роляў у кліпе сыграў брытанскі акцёр Тобі Хэмінгуэй[19]. Прэм'ера кліпа адбылася 27 жніўня 2010 на кантры-канале Country Music Television [20] у спецыяльнай паўгадзіннай перадачы з паказам закулісных сцэн працэсу стварэння відэа[21].
Тэйлар Свіфт потым вярнулася ў Кеннебанкпарт для прэм'еры кліпа і каб сустрэнецца з мясцовым насельніцтвам. У сустрэчы ўдзельнічала каля 800 чалавек, у тым ліку былы 41-шы прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага, прывезенага сваім унукам паглядзець на спявачку[22].
Версіі
[правіць | правіць зыходнік]- Лічбавая дыстрыбуцыя
- «Mine» — 3:49
- «Mine» — 3:49
- Брытанская лічбавая дыстрыбуцыя 2[25]
- «Mine» — 3:49
- «Mine» (Музычнае відэа) — 3:55
- «Mine» (Pop Mix Version) — 3:50
- «Mine» — 3:49
- «Mine» (Амерыканская версія) — 3:51
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]Штотыднёвыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2010) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
![]() |
9 |
![]() |
48 |
![]() |
7 |
![]() |
70 |
![]() |
57 |
![]() |
13 |
![]() |
38 |
![]() |
34 |
![]() |
6 |
![]() |
16 |
![]() |
76 |
![]() |
19 |
![]() |
48 |
![]() |
30 |
![]() |
3 |
![]() |
1 |
![]() |
7 |
![]() |
2 |
![]() |
12 |
Выніковыя гадавыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2010) | Пазіцыя |
---|---|
![]() |
86 |
![]() |
51 |
![]() |
69 |
![]() |
39 |
![]() |
13 |
![]() |
29 |
![]() |
46 |
![]() |
23 |
![]() |
38 |
![]() |
38 |
Зноскі
- ↑ BMI Country Royalty Reigns at 2011 CMT Music Awards. June 10, 2011
- ↑ Carole King Named BMI Icon at 60th Annual BMI Pop Awards. May 16, 2012
- ↑ Taylor Swift's New Single, "Mine," Shipped to Country Radio After Leak(недаступная спасылка). Country Music Television (4 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 4 жніўня 2010.
- ↑ Thomas, Devon. Taylor Swift Rush Releases "Mine" to Radio After Internet Leak, "Speak Now" Album in October(недаступная спасылка). CBS (5 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 1 студзеня 2011.
- ↑ Sheffield, Rob (2010-10-26). "Taylor Swift Speak Now (2010)". Rolling Stone. Архівавана з арыгінала 10 мая 2021. Праверана 2011-01-12.Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 3 жніўня 2022.
- ↑ Dickinson, Chrissie. Taylor Swift's intuition: Star she says writes what she feels(недаступная спасылка). Chicago Tribune. Tribune Company (21 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 19 студзеня 2011.
- ↑ Benigno, Anthony. Taylor Swift's 'Mine,' first single off 'Speak Now,' released early after bootleg appears online(недаступная спасылка). Daily News. Mortimer Zuckerman (5 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2010. Праверана 19 студзеня 2011.
- ↑ Trust, Gary. Taylor Swift's 'Mine' Starts Strong At Radio . Billboard. Nielsen Media Research (6 жніўня 2010). Праверана 6 жніўня 2010.
- ↑ Pietroluongo, Silvio. Taylor Swift Makes Sparkling Hot 100 Entrance . Billboard. Nielsen Media Research (11 жніўня 2010). Праверана 6 жніўня 2010.
- ↑ Caulfield, Keith. Arcade Fire and Taylor Swift Sweep in With New No. 1s . Billboard. Nielsen Media Research (11 жніўня 2010). Праверана 11 жніўня 2010.
- ↑ Recording Industry Association of America . RIAA. Праверана 1 снежня 2011.
- ↑ Ask Billboard: Taylor Swift's Career Sales . Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана August 25, 2012.
- ↑ 12 August Download Chart(недаступная спасылка). Jam (12 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2012. Праверана 12 жніўня 2010.
- ↑ August 13 Canadian Update(недаступная спасылка). Nielsen Canada (11 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2016. Праверана 12 жніўня 2010.
- ↑ Gold і Platinum(недаступная спасылка). Musiccanada.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
- ↑ ARIA Charts – Accreditations – 2010 Singles . "ARIA.com.au". Australian Recording Industry Association. Праверана 12 студзеня 2011.
- ↑ Anitai, Tamar. Video Premiere: Taylor Swift, 'Mine'(недаступная спасылка). MTV (27 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2010. Праверана 13 студзеня 2011.
- ↑ Ryan, Chris. Go Behind The Scenes Of Taylor Swift's 'Mine' Video(недаступная спасылка). MTV (26 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2010. Праверана 13 студзеня 2011.
- ↑ Vena, Jocelyn. Taylor Swift Dishes On 'Mine' Video Love Interest(недаступная спасылка). MTV (23 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2010. Праверана 1 жніўня 2010.
- ↑ CMT Premieres: Taylor Swift "Mine" . CMT. Viacom. Праверана 13 студзеня 2011.
- ↑ Taylor Swift's "Mine" Video Will Debut on CMT, MTV і VH1 on Aug. 27 . CMT. Viacom. Праверана 13 студзеня 2011.
- ↑ Taylor Swift Unveils New Video During CMT Special . CMT. Viacom. Праверана 13 студзеня 2011.
- ↑ Mine - Single . iTunes Stores. Праверана July 21, 2011.
- ↑ Mine . Amazon.com. Праверана July 22, 2011.
- ↑ Mine - Single . iTunes Stores. Праверана July 21, 2011.
- ↑ Mine - Nokia Music Store(недаступная спасылка). Nokia. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2010. Праверана 18 жніўня 2010.
- ↑ iTunes - Music - Mine (Pop Mix) - Single by Taylor Swift . Itunes.apple.com (8 лістапада 2011). Праверана 28 лістапада 2011.
- ↑ Mine (2-Track) (ням.). Amazon.de. Праверана 11 сакавіка 2011.
- ↑ Mine (CD) 2010 . universal-music.co.uk. Universal Music. Праверана 28 студзеня 2012.