Folklore (альбом Тэйлар Свіфт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Folklore
Вокладка альбома Тэйлар Свіфт «Folklore» (2020)
студыйны альбом Тэйлар Свіфт
Дата выпуску 24 ліпеня 2020
Запісаны 2020
Жанр альтэрнатыва, інды-фолк, электра-фолк, кантры
Працягласць 63:29
Прадзюсар Ааран Дэснер, Джэк Антонаф, Тэйлар Свіфт
Краіна
Лэйбл Republic
Храналогія Тэйлар Свіфт[1]
Lover
(2019)
Folklore
(2020)
Сінглы з Folklore
  1. «Cardigan»
    Выпушчаны: 24 ліпеня 2020
  2. «Exile»
    Выпушчаны: 3 жніўня 2020
  3. «Betty»
    Выпушчаны: 17 жніўня 2020

Folklore — восьмы студыйны альбом амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт, нечакана выпушчаны 24 ліпеня 2020 пад лэйблам Republic. Альбом быў запісаны спявачкай ва ўмовах самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19 з дапамогай Аарана Дэснера і Джэк Антонафа. Пласцінка стала сюрпрызам для фанатаў: Тэйлар анансаваны яе ўсяго за некалькі гадзін да выхаду. У адрозненне ад поп-гучання папярэдніх рэлізаў Свіфт, «Folklore» выкананы ў альтэрнатыўным стылі, з элемента індзі-фолку, электра-фолку і кантры. Сярод інтсрументаў пераважаюць фартэпіяна і гітары.

Стандартная версія пласцінкі ўключае ў сябе 16 трэкаў, сярод якіх калабарацыя з гуртом «Bon Iver». За першы тыдзень продажаў у ЗША было куплена больш за 840,000 копій альбома — гэта самы вялікі паказчык продажаў з часоў папярэдняга альбома артысткі «Lover». «Folklore» дэбютаваў на першым радку чарта Billboard 200 і ўзначаліў чарты Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Канады, Ірландыі і Новай Зеландыі. У падтрымку альбома адразу быў выпушчаны лід-сінгл «Cardigan». На альтэрнатыўнае радыё ў якасці сінгла была адпраўлена песня «Exile», а на кантры-пляцоўкі — «Betty».

Пласцінка атрымала лепшыя водгукі музычнай крытыкі за ўсю кар’еру артысткі.

Стварэнне і рэліз[правіць | правіць зыходнік]

«У ізаляцыі маё ўяўленне вычарпалася, і гэты альбом — вынік, калекцыя песень і гісторый, якія цяклі як паток свядомасці. Гэта было маім спосабам ўцячы ў фантазію, гісторыю і памяць».

Тэйлар Свіфт пра альбом «Folklore»

23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore»[2][3]. Пласцінка была створаная на самаізаляцыі падчас пандэміі COVID-19. Тэйлар дыстанцыйна працавала разам з Ааранам Дэснерам з амерыканскага рок-гурта The National, Джэкам Антонафым і калектывам «Bon Iver», які таксама з’явіўся на адной з кампазіцый у альбоме[4][5]. Пласцінка вельмі адрозніваецца ад папярэдняй творчасці спявачкі: трэкі запісаныя ў жанры альтэрнатывы і маюць павольная гучанне, а іх лірыка кранаецца не толькі асабістых перажыванняў Тэйлар, але і гісторый, якія яна прыдумала.

Стандартнае выданне альбома складаецца з 16 трэкаў. Фізічная дэлюкс-версія ўключае адзін бонус-трэк «The Lakes»; рэліз гэтай песні адбыўся асобна, 18 жніўня. Усяго налічваецца восем дэлюкс-выданняў, кожнае з унікальным напаўненнем. Акрамя іх — 8 розных вінілаў, якія былі даступныя толькі на працягу тыдня. Усе фізічныя носьбіты адлічаюцца рознымі варыянтамі афармлення вокладак. Для кожнага з іх падабраныя унікальныя чорна-белыя фатаграфіі[6]. Акрамя таго, у кожнага дыска ёсць свая ўласная назва: «у дрэвах», «у пустазеллях», «сустракай мяне за гандлёвым цэнтрам», «скрадзеныя калыханкі», «Бэці ў садзе», «хованкі», «бяжы, як вада» і «таемныя сустрэчы»[7][8]. Пазней Тэйлар патлумачыла, што ў яе прадстаўленні ўсе песні альбома складаюцца ў часткі ў залежнасці ад таго, як яны падыходзяць адна адной па тэме. 21 жніўня Свіфт выпусціла першую частку «Folklore» — «уцёкі ад рэчаіснасці». Яна ўключае ў сябе песні «The Lakes», «Seven», «Epiphany», «Cardigan», «Mirrorball» і «Exile». Праз тры дні выйшла частка «бяссонныя ночы». Яна складаецца з трэкаў «Exile», «Hoax», «My Tears Ricochet», «Illicit Affairs», «This Is Me Trying» і «Mad Woman». Трэцяя частка «вясковая хатка» з песнямі «The Last Great American Dynasty», «August», «The 1», «Seven», «Peace» і «Betty» з’явілася 27 жніўня. А заключная чацвёртая «я з’явіўся на тваёй вечарыне» выйшла 21 верасня; у трэкліст трапілі «Betty», «The 1», «Mirrorball», «The Last Great American Dynasty», «Invisible String» и «Cardigan».

Ааран Дэснер распавёў пра працу над альбомам[9][10]:

« «Я думаў, што спатрэбіцца час, каб прыдумаць ідэі песень, і ў мяне не было ніякіх чаканняў адносна таго, што мы маглі б гэта зрабіць дыстанцыйна, але праз некалькі гадзін пасля абмену музыкай мой тэлефон загарэўся галасавой нататкай ад Тэйлар з цалкам напісанай песняй... У гэтых песнях адчуваецца чалавечнасць, цяпло і эмоцыі, якія, я спадзяюся, вы палюбіце так жа моцна, як і я». »

На ўсе песні з «Folklore» былі створаны лірык-відэа[11]. У дзень прэм’еры альбома таксама адбыўся рэліз відэакліпа на трэк «Cardigan», які стаў лід-сінглам з пласцінкі. Рэжысёрам выступіла сама спявачка[12][13].

«Folklore» спалучае новыя для Свіфт музычныя жанры і кірункі. Сярод іх: альтэрнатыўны рок, індзі-фолк[14], электра-фолк[15] і чэймбер-поп[16] з элементамі элетроннай музыкі[17], дрым-поп[18] і кантры. Пры гэтым пласціна цалкам пазбаўленая чыстых поп-песень, што адзначае адыход Свіфт ад асноўнага гучання яе папярэдніх рэлізаў[19]. Альбом запісаны ў стылі даўнтэмпа, якія характарызуецца «прыземленым» гучаннем музыкі, лоў-фай элементамі і элегантныя мелодыямі, якія надаюць традыцыйнаму прадакшну больш сучасны выгляд. Усе трэкі пабудаваны вакол амаль неакласічнага, мяккага і гучнага фартэпіяна, гітарных перабораў і ірваных футурыстычных электронных глітч-рытмаў[20][21].

Фотаздымкі, знятыя для альбома фатографам Бэт Гарабрант характарызуюцца рознымі адценнямі шэрага і чорна-белай стылістыкай[22][23]. Свіфт для сваёй фотасесіі сама рабіла прычоскі і макіяж. Лічбавая вокладка паказвае Свіфт у затуманеным ранішнім лесе. Спявачка стаіць у адзіноце, апранутая у доўгую клецістую куртку па-над белай сукенкай, і глядзіць у лясную далеч. На заднім боку вокладкі яна стаіць, адвярнуўшыся ад камеры, апранутая ў распушчаную джынсавую куртку з падшэўкай з фланэлевай тканіны на спіне і белую карункавую сукенку з дзвюма свабоднымі плеценымі прычоскамі-пучкамі, размешчанымі ніжэй яе патыліцы, як у лялькі фірмы American Girl[24]. Такая эстэтыка звязана з арыентаванасцю альбома на фальклор, вусную народную творчасць і яднанне з прыродай[25].

Крытычныя водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Альбом атрымаў станоўчыя водгукі ад музычнай крытыкі і інтэрнэт-выданняў. Многія каментатары назвалі яго лепшай работай у каталогу Тэйлар Свіфт. Ён атрымаў 89 са 100 балаў на інтэрнэт-агрэгатары Metacritic, што паказвае на «ўсеагульнае прызнанне»; гэта найвышэйшая ацэнка, калі-небудзь атрыманая дыскамі спявачкі.

У Rolling Stone «Folklore» назвалі «самым лепшым альбомам Свіфт на дадзены момант» і «дэбютным альбомам цалкам новай Свіфт», у якім яе «апавядальная сфера адкрылася з шырокім спектрам персанажаў для семнаццаці песень без прахадных элементаў». Часопіс рэзюмаваў, што Свіфт «прыдумала мноства персанажаў для таго, каб захаваць сваю кампанію ў альбоме», дзе «ўступленне ў іх жыццё раскрывае яе глыбокі досціп і спачуванне».

BBC вызначылі «Folklore» як «індзі-альбом Свіфт», які ўяўляе сабой «багаты пласт меланхоліі, ідэальна спалучаецца з часам»[26].

The Daily Telegraph вызначыў «Folklore» як «вытанчаную калекцыю з 16 даўнтэмпа-песень пра каханне, страты, памяць, мары, сяброўства і нашу нязменную патрэбу ў чалавечай сувязі», якія ўмацоўваюць «статус Свіфт як сур’ёзнага аўтара-выканаўцы песень».

Апісваючы альбом, як «свежы, дальнабачны і, самае галоўнае, сумленны», у NME выказалі меркаванне, што «глянцавая прадукцыя Свіфт, створаная на працягу апошніх пяці гадоў, была адкінута на карысць больш простых, мяккіх мелодый і задуменнай інструментоўкі», і дадала, што Тэйлар «стварыла цудоўную пласцінку, напоўненую сучаснымі фолк-песнямі».

The Guardian напісалі, што «эмацыйная вастрыня Свіфт ніколі не была больш упэўненай», чым у «Folklore», і пазначылі альбом, як «найбольш сувязны запіс з часоў яе кантры-альбомаў», а таксама як яе «самы эксперыментальны запіс»[27].

Billboard высока ацаніў альбом Свіфт, сказаўшы, што ён дэманструе «маштаб і глыбіню яе мастацкага майстэрства», «праект, створаны ў ізаляцыі, выяўляе, што Свіфт ўкладвае кожны элемент сваёй цяперашняй псіхікі сярод недасканалай рэальнасці ў напісанне песень. Нам пашанцавала, што яна таксама вырашыла падзяліцца гэтым з намі». Часопіс дадаў таксама заявіў, што «Invisible String» — «гэта адна з самых лепшых песень, калі-небудзь напісаных Свіфт»[28].

Газета The Sydney Morning Herald апісала альбом, як «праніклівы, прыглушаны раман, які раскрывае ўсё больш чараўніцтва пры кожным новым праслухоўванні», і пракаментавала, што «як першы альбом яе ўжо трыццацігадовага ўзросту, ён як раз паказвае, што Свіфт цвёрда ўсталёўвае межы як для сябе, так і для сваёй аўдыторыі — яна больш сталая і разважлівая, чым калі-небудзь»[29].

The Independent пахваліла нетрадыцыйнасць альбома, заявіўшы, што «тут няма поп-хітоў, толькі вытанчаная паэзія на фартэпіяна».

Брытанскае выданне Vogue уключыла рэліз «Folklore» у спіс лепшых рэчаў, якія адбыліся за перыяд ізаляцыі.

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

На прэміях People Choice Awards 2020, BreakTudo Awards 2020 і Bravo Otto 2020 «Folklore» атрымаў намінацыю «Альбом года». На аўстралійскай прэміі ARIA Music Awards пласцінка трапіла ў катэгорыю «Лепшы міжнародны альбом», а на амерыканскай American Music Awards — у «Лепшы поп/рок альбом».

Год Прэмія Намінацыя Вынік Спасылка
2020 Guinness World Records Рэкорд праслухоўванняў на Spotify Перамога [30]
BreakTudo Awards Альбом года Намінацыя [31]
People's Choice Awards Альбом года Чакаецца [32]
ARIA Music Awards Лепшы міжнародны альбом Чакаецца [33]
Bravo Otto Альбом года Чакаецца [34]
American Music Awards Лепшы поп/рок альбом Чакаецца [35]

Сінглы і прома-сінглы[правіць | правіць зыходнік]

У падтрымку альбома быў выпушчаны лід-сінгл «Cardigan», а трэкі «Exile» і «Betty» былі адпраўленыя на жанравыя радыё.

«Cardigan» узначаліў хіт-парад Billboard Hot 100, а таксама чарты Аўстраліі. У Вялікабрытыніі, Ірландыі, Новай Зеландыі і Канадзе трэк дасягнуў верхняй дзясяткі. Сінгл «Exile» трапіў у топ-10 асноўных музычыных рынкаў: ЗША, Аўстраліі, Вялікабрытыніі.

Камерцыйны поспех[правіць | правіць зыходнік]

Нечаканы рэліз незапланаванага альбома апынуўся для Свіфт вялікім поспехам. Яна ўсталявала мноства рэкордаў і атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Пласцінка была праслуханая 80,600,000 раз за першыя суткі на Spotify. Гэта лепшы вынік сярод жанчыні другі у гісторыі сэрвісу. Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі, якая заняла ўвесь топ-16 Spotify ЗША, акупаваўшы яго з усімі сваімі песнямі з «Folklore». Таксама ўсе песні ўвайшлі ў топ-25 сусветнага аддзялення Spotify. Акрамя таго, Свіфт стала самым паспяховым выканаўцам на Spotify за адны суткі ў 2020 годзе, набраўшы 96,800,000 праслухванняў. Трэк «The 1» быў праслуханы 4,175,000 раз на Spotify ЗША за першыя суткі, гэта лепшы дэбют сярод спявачак за ўсю гісторыю. Акрамя таго, песня ўзначаліла сусветны чарт Apple Music. За адзін дзень «Folklore» пераадолеў парог у 100,000,000 праслухваньняў на Spotify — хутчэй, чым які-небудзь іншы жаночы альбом у гісторыі сэрвісу. У канцы верасня пласцінка набрала ўжо мільярд стрымаў, і Тэйлар стала першай жанчынай у гісторыі Spotify, у якой 6 альбомаў пераадолелі дадзеную адзнаку праслухванняў на платформе.

У Кітаі было прададзена 706,690 копій альбома за першы дзень. Гэта лепшы вынік сярод замежных выканаўцаў за ўсю гісторыю краіны. Усе 16 песень занялі топ-16 чарта Apple Music Кітая. Акрамя таго, у гэтай краіне сінгл «Cardigan» быў прададзены ў колькасці 1,000,000 копій усяго за тры дні. Па выніках сямі дзён, пласцінкай стала самай прадаванай у Кітаі за год.

Усе відэа ў падтрымку альбома на YouTube набралі звыш 44,000,000 праглядаў за першыя суткі. На гэтай жа пляцоўцы музычнае відэа на сінгл «Cardigan» атрымала звыш 15,400,000 праглядаў і 1,100,000 лайкаў за першыя суткі. На Apple Music за 24 гадзіны пласцінка сабрала 35,470,000 мільёнаў праслухоўванняў. Таксама яна стала самым паспяховым дэбютам альтэрнатыўнага альбома на Amazon Music.

Такім чынам, Тэйлар усталявала рэкорды па найбуйнейшым жаночым дэбютам на Spotify, YouTube і Apple Music.

Сусветныя продажы альбома за першыя суткі перавысілі адзнаку ў 1,300,000 копій. За тры дні пласцінка разышлася накладам у 500,000 копій у ЗША, усталяваўшы тым самым рэкорд 2020 года. Альбом таксама ўзначаліў рэкордную ў гэтым годзе для жанчын колькасць чартаў Apple Music — 76 краін.

Па выніках тыдня, «Folklore» дэбютаваў з вынікам у 337,426,690 праслухванняў на сусветным Spotify. Гэта лепшы вынік за 2020 год і самы паспяховы старт альтэрнатыўнага альбома ў гісторыі сэрвісу. Сама Тэйлар за гэты час была праслуханая 433,000,000 раз на сэрвісе, што стала лепшым жаночым вынікам у гісторыі платформы. Акрамя таго, яна стала першай жанчынай, якая акупавала топ-10 амерыканскага Spotify за тыдзень. Таксама Свіфт усталявала рэкорд у гісторыі азіяцкага Spotify: «Folklore» дэбютаваў з 20,003,421 праслухоўваннямі на тэрыторыі Філіпін за першы тыдзень. Гэта не толькі лепшы вынік у гісторыі краіны, але і лепшы вынік сярод усіх азіяцкіх краін на сэрвісе за ўвесь час.

Усяго за адзін тыдзень альбом «Folklore» стаў адным з самых папулярных за год; яго вынік склаў больш 2,000,000 прададзеных копій.

У Аўстраліі Тэйлар ўсталявала гістарычны рэкорд: усе 16 песень з альбома «Folklore» дэбютавалі ў нацыянальным чарце краіны, што стала лепшым вынікам у гісторыі. Акрамя таго, 5 трэкаў дасягнулі верхняў дзясяткі. У гісторыі Вялікабрытаніі Свіфт стала першай жанчынай, якая дэбютавала адразу з 3 песнямі ў топ-10 нацыянальнага чарта. Аналагічны гістарычны рэкорд Тэйлар ўсталявала ў Ірландыі.

Пласцінка дэбютавала з першага радка ў нацыянальных чартах Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Канады, Нарвегіі, Бельгіі і іншых. Таксама Тэйлар стала першай выканаўцай за стагоддзе, чые 6 альбомаў узначалілі хіт-парад Ірлындыі. «Folklore» дэбютаваў з першага радка чарта ЗША Billboard 200 з накладам у 846,000 прададзеных копій; 615,000 з іх — чыстыя. Гэта лепшы вынік з часой папярэдняга альбома Свіфт «Lover». Такім чынам, спявачка паўтарыла рэкорд «The Beatles», у якіх 7 альбомаў былі прададзеныя тыражом ад 500,000 копій за першы тыдзень у ЗША. Пласцінка пратрымалася на вяршыні 7 тыдняў, што стала самым лепшым вынікам за 2020 год сярод усіх выканаўцаў. Акрамя таго, гэта самы лепшы вынік сярод альтэрнатыўных жаночых альбомаў за апошняе стагоддзе. Таксама Свіфт ўстанавіла новы гістарычны рэкорд, стаўшы першай жанчынай, якая за кар’еру правяла 47 тыдняў на вяршыні Billboard 200.

Усе 16 песень з альбома «Folklore» дэбютавалі ў Billboard Hot 100, прычым лід-сінгл «Cardigan» яго ўзначаліў, трэк «The 1» апынуўся на 4 радку, а песня «Exile» заняла 6 месца. Тэйлар стала першым выканаўцам з часоў Лорд, які адначасова ўзначаліў хіт-парады Billboard Hot 100 і Hot Rock & Alternative Songs. Таксама яна стала першым чалавекам у гісторыі, які за адзін тыдзень дэбютаваў з першага радка ў Billboard Hot 100 (сінглавы чарт) і Billboard 200 (альбомны чарт). У гэты ж момант Тэйлар усталявала найлепшы жаночы вынік па колькасці песень, якія ўвайшлі ў чарт Billboard Hot 100 за ўсю яго гісторыю, — 113.

17 верасня Тэйлар выступіла з песняй «Betty» на Academy of Country Music Awards. На гэтай цырымоніі спявачка з’явілася ўпершыню за апошнія 7 гадоў.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтарПрадзюсары Працягласць
1. «The 1» Taylor Swift, Aaron DessnerDessner 3:30
2. «Cardigan» Swift, DessnerDessner 3:59
3. «The Last Great American Dynasty» Swift, DessnerDessner 3:51
4. «Exile» (разам з «Bon Iver»)Swift, William Bowery, Justin VernonDessner 4:45
5. «My Tears Ricochet» SwiftJack Antonoff, Swift 4:15
6. «Mirrorball» Swift, AntonoffAntonoff, Swift 3:20
7. «Seven» Swift, DessnerDessner 3:28
8. «August» Swift, AntonoffAntonoff, Swift 4:21
9. «This Is Me Trying» Swift, AntonoffAntonoff, Swift 3:15
10. «Illicit Affairs» Swift, AntonoffAntonoff, Swift 3:10
11. «Invisible String» Swift, DessnerDessner 4:12
12. «Mad Woman» Swift, DessnerDessner 3:57
13. «Epiphany» Swift, DessnerDessner 4:49
14. «Betty» Swift, BoweryDessner, Antonoff, Swift 4:54
15. «Peace» Swift, DessnerDessner 3:54
16. «Hoax» Swift, DessnerDessner 3:40
17. «The Lakes» (бонус-трэк)Swift, AntonoffAntonoff, Swift 3:32

Пазіцыі ў чартах[правіць | правіць зыходнік]

Тыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2019) Вышэйшая пазіцыя
Australian Albums Chart 1
Austrian Albums 2
Belgian Albums Chart (Фландрыя) 1
Belgian Albums Chart (Валонія) 3
Canadian Albums Chart 1
Czech Albums 1
Danish Albums 1
Dutch Albums Chart 2
Estonian Albums 1
Finnish Albums Chart 1
French Albums Chart 12
German Albums Chart 8
Hungarian Albums 7
Icelandic Albums 8
Irish Albums Chart 1
Italian Albums Chart 8
Japanese Hot Albums 8
Japanese Albums 10
Lithuanian Albums 2
New Zealand Albums Chart 1
Polish Albums 8
Portuguese Albums 2
Norwegian Albums Chart 1
Scottish Albums 2
Spanish Albums 2
Swedish Albums Chart 3
Swiss Albums 1
UK Albums Chart 1
US Billboard 200 1
US Top Alternative Albums 1

Зноскі

  1. Surprise! Taylor Swift Is Dropping a Quarantine Album Tonight
  2. Taylor Swift's Surprise New 'Folklore' Album: What a Great (And Overdue) Idea! (23 ліпеня 2020).
  3. Reilly, Nick. Taylor Swift to release surprise eighth album ‘Folklore’ tonight (2020-07-23).
  4. https://www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-folklore-new-album-stream-release-date-tracklist-listen-a9634261.html
  5. https://www.instagram.com/p/CC-9usjDzUw/
  6. taylorswift13 folklore will have 16 songs on the standard edition, but the physical deluxe editions will include a bonus track "the lakes." Because this is my 8th studio album, I made 8 deluxe CDs & 8 deluxe vinyls available for 1 week😄 Each has unique covers & photos (23 ліпеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
  7. Haylock, Zoe Which of Taylor Swift’s 8 Folklore Covers Are You?. United States: Vox Media (23 ліпеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
  8. There's One Song From Taylor Swift's 'Folklore' You Can't Hear Yet (24 ліпеня 2020).
  9. aaron_dessner Aaron Dessner on Twitter (23 ліпеня 2020).
  10. Cohen, Jonathan Who Is Aaron Dessner, Taylor Swift’s Main Collaborator on ‘Folklore’? (23 ліпеня 2020).
  11. Taylor Swift Drops 16 Lyric Videos for New Album 'Folklore': Watch (24 ліпеня 2020).
  12. Reilly, Nick. Taylor Swift to release surprise eighth album ‘Folklore’ tonight (2020-07-23).
  13. Haylock, Zoe Surprise! Taylor Swift Is Dropping a Quarantine Album Tonight. United States: Vox Media (23 ліпеня 2020). Праверана 23 ліпеня 2020.
  14. Kaplan, Ilana Taylor Swift Is At Her Most Emotionally Raw On Surprise New Album ‘Folklore’ (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  15. Willman, Chris Taylor Swift’s ‘Folklore’: Album Review (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  16. Willman, Chris Taylor Swift’s ‘Folklore’: Album Review (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  17. Taylor Swift announces surprise album, Folklore, with the National and Bon Iver (англ.)  (23 ліпеня 2020).
  18. Nguyen, Giselle Au-Nhien Taylor Swift's new album is a fever dream you won't want to wake up from (24 ліпеня 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
  19. Willman, Chris Taylor Swift’s ‘Folklore’: Album Review (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  20. Taylor Swift announces surprise album, Folklore, with the National and Bon Iver (англ.)  (23 ліпеня 2020).
  21. folklore by Taylor Swift (англ.) .
  22. Pham, Jason Every Easter Egg You Missed For Taylor Swift’s New Album ‘Folklore’ (англ.)  (23 ліпеня 2020).
  23. Frank, Allegra The 6 songs that explain Taylor Swift’s new album, Folklore (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  24. Huber, Eliza Will Prairie & Cottagecore Fashion Define Taylor Swift’s Folklore Era? (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  25. Huber, Eliza Will Prairie & Cottagecore Fashion Define Taylor Swift’s Folklore Era? (англ.)  (24 ліпеня 2020).
  26. Savage, Mark. Taylor Swift's Folklore sees the singer go indie (англ.) , BBC News (2020-07-24).
  27. Taylor Swift announces surprise album, Folklore, with the National and Bon Iver (англ.)  (23 ліпеня 2020).
  28. Taylor Swift’s ‘Folklore’: There’s Nothing Quiet About This Songwriting Tour De Force (24 ліпеня 2020).
  29. Nguyen, Giselle Au-Nhien Taylor Swift's new album is a fever dream you won't want to wake up from (24 ліпеня 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
  30. https://www.guinnessworldrecords.com/news/2020/7/taylor-swift-breaks-24-hour-streaming-record-on-spotify-for-8th-album-folklore-625253
  31. https://twitter.com/breaktudoawards/status/1296075500775976965?s=19
  32. https://deadline.com/2020/10/e-peoples-choice-awards-nominees-list-1234589147/amp/
  33. https://www.smh.com.au/culture/music/lime-cordiale-dominates-aria-award-nominations-20201012-p564cn.html
  34. https://www.bravo.de/bravo-otto-wahl-2020-vote-fuer-deinen-star-387705.html
  35. https://www.billboard.com/articles/news/awards/9472722/2020-amas-nominations