Red (песня Тэйлар Свіфт)
«Red» | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт з альбома Red |
||||
Выпушчаны | 6 верасня 2013 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | кантры | |||
Працягласць | 3:40 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Дэн Хаф, Нэйтан Чапмэн, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Red» (бел. «Чырвоны») — пяты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага аднайменнага альбома. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 2 кастрычніка 2012 года як прома-сінгл. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці пятага паўнавартаснага сінгла з альбома «Red»[1].
Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 6 месца ў Billboard Hot 100. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, «Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэйлар Свіфт анансавала «Red» 1 кастрычніка 2012 года на тэлешоў Good Morning America[2]. 7 кастрычніка ў жывым эфіры BBC Radio 1 на ўручэнні Teen Awards спявачка ўпершыню выканала кампазіцыю. Як патлумачыла Свіфт, назва і сэнс песні адлюстроўвае яе эмацыйны стан, тым самым ахопліваючы ўсю лірычную канцэпцыю альбома Red. Пазней, у інтэрв'ю часопісу Billboard, Свіфт таксама ўдакладніла, што падчас запісу альбома, менавіта «Red» стала пераломнай песняй[3]. 6 лістапада 2013 года Тэйлар выконала «Red» на цырымоніі ўручэння Country Music Association Awards сумесна з Элісан Краўс, Эдгарам Мэерам, Эрыкам Даркенам, Сэмам Бушам і Вінсам Гілам. Менавіта гэтая версія песні стала даступная для лічбавай загрузкі і стала паўнавартасным пятым сінглам з аднайменнага альбома[4].
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
Я напісала песню «Red» у сярэдзіне працы над альбомам, і яна паўплыла на тое, якім ён стаў. У ёй ідзе гаворка пра наяўнасць ў розных эмоцый свайго колеру — і раптам я ўсвядоміла, што большая частка эмоцый, якія я адчувала ў працэсе стварэння альбома, былі чырвонага колеру. Гэта былі моцныя эмоцыі: шчасце ці злосць. Яны з'яўляюцца крайнімі кропкамі спектру. Маё бачанне таго, у якім кірунку трэба рухацца з альбомам, моцна змянілася, таму што гэтая песня не падобная да таго, што я рабіла раней, і ў ёй мноства апісанняў — нешта ў ёй як быццам пашырыла маё бачанне альбома. |
«Red» уяўляе сабой кантры-кампазіцыю з некаторымі музычнымі кампанентамі софт- і поп-року[5]. Яна вынконваецца ў танальнасці мі мажор з тэмпам прыблізна ў 125 удараў у хвіліну. У сваю чаргу, вакал Свіфт у межах кампазіцыі знаходзіцца ў дыяпазоне ад F♯3 да C♯5[6].
Кліп на «Red» упершыню быў прадстаўлены 3 ліпеня 2013 года. Рэжысёрам выступіў Кені Джэксан[7]. Відэашэраг змантаваны з кадраў канцэртных выступленняў Тэйлар падчас тура Red Tour[8]. Адпавядаючы тэксту песні, у кліпе пераважае чырвоны колер. Праца была намінавана на прэмію CMT Music Awards у катэгорыі «Відэа года», аднак узнагароду не атрымала.
Песня дэбютавала на шостым месцы ў чарце Billboard Hot 100 у ЗША і на першым месцы ў чарце Hot Digital Songs, які засноўваецца на продажах без уліку стрымінгу. Таксама ў Злучаных Штатах песня дэбютавала на другім месцы ў кантры-чарце Hot Country Songs. Сінгл таксама трапіў у чарты Аўстраліі, Канады, Ірландыі, Японіі, Новай Зеландыі і Вялікабрытаніі.
Патаемнае пасланне — «Стралец».
Версіі
[правіць | правіць зыходнік]- Лічбавая версія
- «Red» — 3:43
- Версія выступлення на CMA Awards
- «Red (2013 CMA Awards Performance)» — 3:51
Крытычныя водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Кампазіцыя ў асноўным атрымала станоўчыя водгукі ад музычных экспертаў і аглядальнікаў. Taste of Country ацанілі «Red» у 4.5 зоркі з магчымых 5, назваўшы трэк лепшай песняй альбома[9]. Рэдакцыя Rolling Stone вылучыла гучанне банджа і гітары, ахарактарызаваўшы кампазіцыю, як простую, але ў той жа час эфектную[10]. У аглядах ад E! Online І Music City Post у песні былі адзначаны меладычнасць і пачуццёвая лірыка[11][12]. Неадназначнае меркаванне выказаў часопіс Spin. Рэдакцыя палічыла, што Тэйлар узяла на сябе «непрыдатную для яе ролю глянцавага софт-рокера»[13]. Падобны пункт гледжання выказалі і ў Entertainment Weekly. Там адзначылі, што трэку не хапае запалу і сэксуальнасці[14].
«Red» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку СMT Music Awards.
Год | Прэмія | Намінацыя | Вынік | Спасылка |
---|---|---|---|---|
2014 | CMT Music Awards | Жаночае відэа года | Намінацыя | [15] |
Відэа года | Намінацыя | |||
BMI Awards | Матэрыял года | Перамога | [16] | |
Топ-50 песень | Перамога |
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]
Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]
|
Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
- ↑ ®R&R :: Going For Adds™ :: Country(недаступная спасылка). Gfa.radioandrecords.com (24 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2013. Праверана July 27, 2013.
- ↑ Taylor Swift’s ‘Red’ Nabs Countdown Campaign With iTunes & ‘Good Morning America’(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2015. Праверана 29 жніўня 2020.
- ↑ Swift explains why Red was chosen as the album title (15 снежня 2012).
- ↑ Red (2013 CMA Awards Performance) - Single . iTunes Store. Apple Inc.. Праверана 12 December 2013.
- ↑ CD review: Taylor Swift, 'Red' - Song Review .
- ↑ 'Red' sheet music . MusicNotes.com. Праверана 31 August 2013.
- ↑ Taylor Swift : Red(недаступная спасылка). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2013. Праверана July 10, 2013.
- ↑ July 3, 2013 8:54pm EDT by Christopher Rogers. [WATCH] Taylor Swift ‘Red’ Video — Watch Tay-Tay’s Full Official Music Vid(недаступная спасылка). Hollywood Life (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2018. Праверана July 27, 2013.
- ↑ Dukes, Billy. Taylor Swift, ‘Red’ – Song Review . Taste of Country. Townsquare Media (11 чэрвеня 2013). Праверана July 27, 2013.
- ↑ Taylor Swift Describes Color of Heartache on 'Red'(недаступная спасылка). Rolling Stone (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана October 2, 2012.
- ↑ Macatee, Rebecca. Listen: Taylor Swift Debuts New Single "Red"; Donates Concert Tickets to Internet-Pranked School . E! Online (2 кастрычніка 2012). Праверана October 2, 2012.
- ↑ Taylor Swift – Red(недаступная спасылка). Music City Post (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана October 2, 2012.
- ↑ Hogan, Marc. Hear Taylor Swift's Maserati-Themed 'Red' Title Track . Spin (2 кастрычніка 2012). Праверана October 2, 2012.
- ↑ Smith, Grady. Taylor Swift explains her personal rainbow of emotions on 'Red'(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Time Inc. (2 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана October 2, 2012.
- ↑ Miranda Lambert Leads 2014 CMT Music Awards Nominations . Nash Country Weekly. Архівавана з першакрыніцы November 29, 2014. Праверана January 25, 2015.
- ↑ Vince Gill Recognized as BMI Icon at the 2014 BMI Country Awards . Broadcast Music, Inc. (4 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы January 8, 2015. Праверана January 25, 2015.