Перайсці да зместу

Ізбішчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізбішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ізбішча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 568
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223144
Код аўтам. нумароў 5

Ізбі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Ізбішча. Сельсавет размяшчаўся на паўночным захадзе раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. У 1977 годзе ў склад Задор’еўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: вёскі Венера, Выгар, Дзвінаса, Краснае, Леснікі, Луськое, пасёлак Задор’е[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Задор’еўскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: Ізбішча, Мацеева, Папоўцы, Сакавічы, Хацень, Шамаўка і Юрылава.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 568 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы, 0,4 % — латышы[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня, 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2015. Праверана 1 кастрычніка 2020.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года