Ісаак Якаўлевіч Іткінд
Ісаак Якаўлевіч Іткінд | |
---|---|
Дата нараджэння | 1871[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1969 ці 1969[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | скульптура |
Вучоба |
Ісаак Якаўлевіч Іткінд (9 красавіка [21 красавіка] 1871, в. Дзікаркі, Смаргонская воласць, Ашмянскі павет, Віленская губерня — 14 лютага 1969, Алма-Ата, Казахская ССР, СССР) — савецкі скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1968), член Саюза мастакоў СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 красавіка 1871 года (сам скульптар сцвярджаў, што 1868 года)[3] у беларускім мястэчку ў мястэчку Дзікаркі блізу горада Смаргонь Віленскай губерні. Яго бацька Якаў быў хасідскім рабінам.
Скончыў вышэйшую яўрэйскую духоўную школу і таксама стаў рабінам. Калі яму было 26 гадоў, ён працаваў пераплётчыкам друкарні, дзе яму ў рукі трапіла кніга аб знакамітым скульптары М. Антакольскім, тады ён вырашыў заняцца скульптурай. Аднойчы дом Іткінда наведаў пісьменнік Перац Гіршбэйн , які зацікавіўся скульптарам-самавукам і напісаў у газету артыкул аб унікальным дары Ісаака. Артыкул быў настолькі пераканаўчы, што жыхары мястэчка сабралі грошы на тое, каб Іткінд атрымаў мастацкую адукацыю. І з 1910 года Іткінд вучыцца ў рысавальнай школе горада Вільні. У 1912—1913 гг. вучыўся ў Школе скульптуры і дойлідства ў Маскве ў прыватнай студыі скульптара С. М. Валнухіна . Работы, выкананыя Іткіндам да 1917 года, прысвечаны тэме смутку («Горкі смех», « Вар’ят», «Мараліст»). Любімы матэрыял — дрэва. Скульптуры Іткінда прыцягнулі ўвагу М. Горкага, які ў 1918 годзе арганізаваў яго персанальную выстаўку. З 42 выстаўленых работ захаваліся тры: «Мой бацька», «Гарбаты», «Мелодыя».
Пасля Рэвалюцыі некаторы час Іткінд разам з Шагалам працуе выкладчыкам у падмаскоўнай яўрэйскай працоўнай школе-калоніі «III Інтэрнацыянал» для беспрытульнікаў у Малахаўцы. У 1924 годзе па патрабаванні лекараў пераехаў у Ялту, затым у Сімферопаль, дзе выкладаў у Сімферопальскім тэхнікуме выяўленчых мастацтваў[4]. Яго вучаніцай там была будучы скульптар Арыядна Арэнт .
З 1927 года Іткінд у Ленінградзе, дзе ім былі створаны работы, прысвечаныя розным гістарычным і культурным дзеячам «Ленін», партрэты Ф. Ласаля, К. Маркса, Ф. Энгельса, а таксама тры — А. С. Пушкіна. Іткінд быў знакаміты ў СССР у тыя гады яго параўноўвалі з Ван Гогам. Акрамя таго, Іткінд быў выдатным пісьменнікам. Ад яго вусных апавяданняў прыходзілі ў захапленне знакамітыя пісьменнікі і рэжысёры — Максім Горкі, Уладзімір Маякоўскі, Сяргей Ясенін, Усевалад Меерхольд, былыя яго блізкімі сябрамі. Яны ж ўгаварылі Іткінда пачаць пісаць. Той напісаў даволі шмат твораў, але з-за качавога жыцця яго апавяданні не захаваліся. Аляксей Талстой у 1934 годзе ўзяў у Іткінда некалькі апавяданняў і апублікаваў іх у часопісе «Звезда» .
У 1937 годзе пасля выстаўкі ў Эрмітажы, прысвечанай 100-годдзю з дня смерці Пушкіна, Іткінд быў арыштаваны за нібыта шпіянаж на карысць Японіі і змешчаны ў Красты , дзе яму выбілі зубы, зламалі рэбры і адбілі барабанныя перапонкі. Неўзабаве пасля гэтага ён быў сасланы ў Сібір, а пазней у Казахстан. Увесь свет да 1944 года лічыў, што Іткінд памёр у лагерах у 1938 годзе, менавіта такая дата смерці паказвалася ў подпісах да яго скульптур і ў літаратуры.
З 1938 года Ісаак Іткінд жыў у Казахстане, дзе працаваў над шэрагам скульптурных партрэтаў: «Акын Джамбул», «Амангельды », «Абай» і іншых. Пры гэтым ніхто не ведаў пра тое, што «паўдзікі стары-вядзьмак, які сілкуецца карэннямі, жыве ў зямлянцы і збірае старыя пні» — гэта сусветна вядомы скульптар. Калі ў 1944 годзе алма-ацінскі мастак Мікалай Мухін «знайшоў» Іткінда, то не змог нічым дапамагчы скульптару, бо той усё яшчэ лічыўся «ворагам народа». Толькі праз 12 гадоў, у 1956 годзе Іткінд уладкаваўся на працу ў Алма-Ацінскі дзяржаўны тэатр, дзе днём маляваў дэкарацыі, а па начах выразаў з дрэва скульптуры ў склепе Тэатра. Праз два гады, у 1958 годзе новы малады мастак тэатра вырашыў агледзець склеп тэатра, дзе і выявіў партрэты і кампазіцыі, якія сталі пасля знакамітымі : «Поль Робсан» (1956), «Дрэва-мысляр» (1956), «Стары, які смяецца» (1958) і іншыя. Так Ісаака Іткінда «знайшлі» зноў.
У 1967 годзе малады рэжысёр-дакументаліст з Казахстана Арарат Машанаў зняў 20-хвілінны дакументальны фільм пра Іткінда «Дотык да вечнасці».
Работы Ісаака Іткінда захоўваюцца ў Рускім музеі, Эрмітажы, музеі А. С. Пушкіна ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў музеях Казахстана, Францыі і ЗША.
Памёр у Алма-Аце ў 1969 годзе. Пахаваны на цэнтральных могілках Алматы[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ I. I︠A︡. Itkind // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.limis.lt/personaliju-zodynas/-/personFastSearch/view/384474491
- ↑ Анисимов, Григорий. Ван Гог в скульптуре. Об Исааке Иткинде . Лехаим № 12 (104) (1 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2020. Праверана 22 чэрвеня 2020.
- ↑ Артыкул «Иткинд Исаак» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Могила И. Я. Иткинда(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 15 жніўня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иткинд, Исаак Яковлевич // Казахстан. Национальная энциклопедия (руск.). — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. II. — ISBN 9965-9746-3-2.
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Казахскай ССР