Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў
Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеісаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка 1924[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2022[2] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Жанр | раман |
Мова твораў | казахская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Абдзіжаміл Карымавіч Нурпеі́саў (каз.: Әбдіжәміл Кәрімұлы Нұрпейісов; 22 кастрычніка 1924, с. Какарал, Казалінскі павет, Сырдар’інская вобласць, Туркестанская АССР, РСФСР, СССР — 5 лютага 2022, Алма-Ата, Казахстан) — казахскі пісьменнік. Народны пісьменнік Казахстана (1985). Пісаў на казахскай і рускай мовах.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 кастрычніка 1924 года ў с. Какарал Казалінскага павета Сырдар’інскай вобласці Туркестанскай АССР РСФСР (цяпер — Аральскі раён, Кызылардзінская вобласць, Казахстан).
У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. У 18 гадоў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля таго, як пачаў службу ў рэзервовым пяхотным палку пад Сталінградам і скончыў кароткатэрміновыя курсы палітработнікаў, з вясны 1944 года прымаў удзел у баях па вызваленні Прыбалтыкі.
У 1950 годзе паступіў у Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1956 годзе. У 1962—1964 гадах быў галоўным рэдактарам часопіса «Жулдыз», кансультантам Саюза пісьменнікаў КазСРР. Узначальваў Міжнародны казахскі ПЭН-клуб[3].
Памёр 5 лютага 2022 года[4]ва ўзросце 97 год.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1949 года. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Шырынёй сацыяльных абагульненняў, глыбінёй псіхалагічнага аналізу, самабытнымі нацыянальнымі характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70; аднайменны фільм 1979) пра падзеі Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рускай мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літаратурна-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979).
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія СССР (1974).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Змрок: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. — 247 с.
- Нягоды: раман / пер. А. Кудравец. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1981. — 238, [1] с.
Зноскі
- ↑ Нурпеисов Абдижамил Каримович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б https://www.interfax.ru/culture/820413 Праверана 6 лютага 2022.
- ↑ inform.kz
- ↑ Токаев выразил соболезнования родным и близким Абдижамила Нурпеисова
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сахіеў Ж. Нурпеісаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нарадзіліся 22 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Кіргізскай АССР
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Алма-Аце
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Выпускнікі Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Казахстана
- Казахскамоўныя пісьменнікі
- Рускамоўныя пісьменнікі