Авангард
Аванга́рд (фр.: Avant-garde, «перадавы атрад») — абагульняючая назва плыняў у еўрапейскім мастацтве, што ўзніклі на рубяжы XIX і XX стагоддзяў, выяўлена ў палемічна-баявой форме (адсюль само імя, узятае з ваенна-палітычнай лексікі). Яго часовымі рамкамі прынята лічыць перыяд з 1870 па 1938 год. Авангард характарызуецца эксперыментальным падыходам да мастацкай творчасці, які выходзіць за рамкі класічнай эстэтыкі, з выкарыстаннем арыгінальных, наватарскіх сродкаў выражэння, падкрэсленым сімвалізмам мастацкіх вобразаў.
Паняцце авангард у вялікай ступені эклектычна па сваёй сутнасці. Гэтым тэрмінам пазначаюць цэлы шэраг школ і напрамкаў у мастацтве, часам маюць дыяметральна процілеглую ідэйную аснову.
Авангардысцкія плыні ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Авангард у выяўленчым мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]У гісторыі выяўленчага мастацтва Авангард азначаны як мастацкі напрамак пачатку XX стагоддзя і таму звязаны з мадэрнам і мадэрнізмам, а таксама з іншымі плынямі, такімі як:
- Абстрактны экспрэсіянізм
- Арфізм
- Баўхаўс
- Дадаізм
- Канструктывізм
- Кубізм
- Прымітывізм
- Супрэматызм
- Сюррэалізм
- Футурызм
- Экспрэсіянізм
- Сістэматызм
- Стохатызм
- Унізм
Авангард у літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Да яскравых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва можна аднесці: