Усход (жылы раён, Мінск): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
фото
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]].
Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі]].


{{rq|sources|refless|stub}}
{{Мікрараёны Мінска}}
{{Мікрараёны Мінска}}



Версія ад 14:51, 10 красавіка 2012

Від на мікрараён Усход з Нацыянальнай бібліятэкі

Усход, жылы раён ва ўсходняй частцы Мінска. Забудоўваецца з 1966. Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысяч жыхароў.

Уключае два мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры». Вышыннай дамінантай раёна з'яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў па вуліцы Каліноўскага.

Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.