Чыжоўскае вадасховішча: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54: Радок 54:
[[Катэгорыя:Вілейска-Мінская водная сістэма]]
[[Катэгорыя:Вілейска-Мінская водная сістэма]]
[[Катэгорыя:Вадасховішчы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Вадасховішчы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Горад Мінск]]
[[Катэгорыя:Вадаёмы Мінска]]


[[be-x-old:Чыжоўскае вадасховішча]]
[[be-x-old:Чыжоўскае вадасховішча]]

Версія ад 21:03, 6 кастрычніка 2012

Чыжоўскае вадасховішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 184 м[1]
Размяшчэнне
Краіна
Чыжоўскае вадасховішча (Беларусь)
Чыжоўскае вадасховішча
Чыжоўскае вадасховішча
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чыжоўскае вадасховішча — вадасховішча ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, ажыўляе ландшафт жылых раёнаў Чыжоўка і Серабранка ў Мінску. Каля вадасховішча знаходзіцца праваслаўны храм у гонар іконы Божай Маці "Мінская" і будуемы побач храм у гонар Георгія Перамоганосца, парк імя 900-годдзя г. Мінска і Парк імя Грэкавай. Па іншы бок ад дамбы Чыжоўскага вадасховішча размешчаны Мінскі заапарк.

Вадасховішча забяспечвае тэхнічнай вадой ЦЭЦ-3 і 16 прадпрыемстваў горада. Адхіленне ад праектнага рэжыму эксплуатацыі Чыжоўскага вадасховішча, а таксама нерэгламентаваны скід недастаткова ачышчаных сцёкавых вод прывялі да зніжэння вадаабмену, змены гідрахімічнага і цеплавога рэжымаў, павышэння канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.

Праектам рэканструкцыі прадугледжваецца магчымасць змены прызначэння вадасховішча — з тэхнічнага на культурна-бытавое, будзе дазволена купанне і лоўля рыбы. На ачыстку вадасховішча ў 2010 годзе было выдаткавана 6 млрд рублёў. Сумарны кошт ачысткі складзе да 100 млрд рублёў.[2]

У 2010 г. на вадасховішчы ўведзена ў строй малая ГЭС з двума гідраагрэгата сумарнай магутнасцю 260-300 кВт электраэнергіі[3].

Зноскі

Шаблон:Minsk-geo-stub