Парк імя Грэкавай Н.Р.

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Парк імя Грэкавай Н.Р.
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
53°51′04″ пн. ш. 27°36′52″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнЛенінскі раён
Парк імя Грэкавай Н.Р. (Беларусь)
Парк імя Грэкавай Н.Р.
Парк імя Грэкавай Н.Р.
Парк імя Грэкавай Н.Р. (Мінск)
Парк імя Грэкавай Н.Р.
Парк імя Грэкавай Н.Р.

Парк імя Грэкавай Н. Р. — ландшафтны парк у Ленінскім раёне горада Мінска, размешчаны на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Малініна. З паўночнага боку да парку прымыкае мікрараён Серабранка, з паўднёвага — Чыжоўскае вадасховішча. З’яўляецца часткай гарадскога водна-зялёнага дыяметру[1].

Парк названы ў гонар Надзеі Грэкавай, якая з 1938 па 1947 гады з'яўлялася старшынёй Вярхоўнага Савета БССР[2]. Створаны па праекце архітэктараў У. Бачкова, С. Барысовіч, Б. Юрціна. Галоўная кампазіцыйна-планіровачная вось парку заснаваная на прадаўжэнні бульвара[1].

На тэрыторыі парку знаходзіцца Свята-Андрэеўскі храм. На беразе вадасховішча размешчана вяслярная база «Серабранка» ГУ «СДЮШАР па грэблі акадэмічнай».

У 2003 годзе пачалася рэканструкцыя парку. У парку створана кірмашовая плошча, ўстаноўлены адкрытая сцэна, дэкаратыўная статуя, размешчана плантацыя кветак.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі