Іван III Васільевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат змяніў: ka:ივანე III
→‎Русь і Літва: арфаграфія
Радок 35: Радок 35:
Не менш, а то і больш праблем, чым татары, Івану III дастаўляла [[Вялікае Княства Літоўскае|Літва]]. Літоўцы зусім не жадалі атрымаць сабе моцнага суседа і суперніка на месцы некалькіх раздробненых княстваў. Яны ўсімі сіламі спрабавалі перашкаджаць аб'яднанню і ўмацаванню [[Расія|Русі]]. Руска-літоўскія войны ў гэты перыяд практычна не спыняліся. Але ў другой палове кіравання Івана III яны былі паспяховымі для Русі.
Не менш, а то і больш праблем, чым татары, Івану III дастаўляла [[Вялікае Княства Літоўскае|Літва]]. Літоўцы зусім не жадалі атрымаць сабе моцнага суседа і суперніка на месцы некалькіх раздробненых княстваў. Яны ўсімі сіламі спрабавалі перашкаджаць аб'яднанню і ўмацаванню [[Расія|Русі]]. Руска-літоўскія войны ў гэты перыяд практычна не спыняліся. Але ў другой палове кіравання Івана III яны былі паспяховымі для Русі.


У [[1494]] годзе ў выніку такой вайны да Маскоўскага княства былі далучаны [[Горад Вязьма|Вязьма]], раней захопленая літоўцамі. А пасля вайны [[1500]]—[[1503]] у складзе Русі апынуліся гарады [[Ноўгарад-Северскі]], [[Старадуб]], [[Гомель]], [[Бранск]], [[Тарапец]], [[Мцэнск]], [[Дарогабуж]] і іншыя.
У [[1494]] годзе ў выніку такой вайны да Маскоўскага княства былі далучаны [[Горад Вязьма|Вязьма]], раней захопленая літоўцамі. А пасля вайны [[1500]]—[[1503]] у складзе Русі апынуліся гарады [[Ноўгарад-Северскі]], [[Старадуб]], [[Гомель]], [[Бранск]], [[Таропец]], [[Мцэнск]], [[Дарогабуж]] і іншыя.


== Культурная палітыка ==
== Культурная палітыка ==

Версія ад 20:41, 12 лістапада 2012

Партрэт з «Тытулярніка». XVII ст.
Князь Іван III Васільевіч

Іван III Васільевіч, Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505), вялікі князь маскоўскі (14621505).

Бацька — Васілій II Васільевіч Цёмны, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, была рускай княгіняй серпухаўскай галіны дома Данііла (род Даніілавічаў) і далёкай сваячкай яго бацькі[1]. Прамое імя, дадзенае па нараджэнню — Цімафей.

Івна III завуць «збіральнікам зямлі Рускай». Ён далучыў да Масквы мноства рускіх земляў, адбіў наступленне Літвы, вызваліў краіну ад мангола-татарскага ярма («Стаянне на Угры» 1480). Яго другая жонка Соф'я, пляменніца апошняга візантыйскага імператара, дапамагла Івану атрымаць правы і рэгаліі канстанцінопальскіх манархаў і спрыяла звароту краіны да еўрапейскай культуры. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі лічыць Маскву «трэцім Рымам» (лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль).

У кіраванне Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і інш. гарады і землі.

Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, вырас міжнародны аўтарытэт Рускай дзяржавы, адбылося афармленне тытула вялікі князь «всея Русі».

Аб'яднанне Русі

Ён правіў у Маскве 43 года і за гэты час здолеў ператварыць Маскоўскую Русь у адзіную моцную дзяржаву, з якім не магла не лічыцца Еўропа. Як пісаў Н. М. Карамзин: «Адгэтуль гісторыя наша прымае годнасць сапраўды дзяржаўнай, апісваючы ўжо не бессэнсоўныя бойкі княжацкія, але дзеянне Царства, якое набывае незалежнасць і вялікасць. Разнаўладдзе знікае разам з нашым падданствам; утвараецца дзяржава моцная, як бы новая для Еўропы і Азіі, якія, бачачы яе са здзяўленнем, прапануюць ёй выдатнае месца ў іх сістэме палітычнай. Ужо саюзы і войны нашы маюць важную мэту: кожнае асобнае прадпрыемства з'яўляецца следствам галоўнай мыслі, накіраванай на карысць Айчыны».

Аднак дамагчыся ўсяго гэтага было нялёгка. Іван III Васілевіч не любіў выкарыстоўваць грубую сілу, аддаючы перавагу дзейнічаць павольна, асцярожна, але дакладна. Падобная тактыка была паспяховай: у 1478 да Масквы быў далучаны Ноўгарад, у 1485 — Цвер, Шула, а таксама вялікая частка княства разанскага. На ўсёй тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі незалежнымі засталіся толькі Пскоў[2] і частка Разанскага княства[3].


Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Барацьба са свавольным і звыкнуўшыміся да волі Ноўгарадам была асабліва доўгай. Наўгародцы не маглі вырашыць, чыё заступніцтва прыняць: Масквы або Вялікага княства Літоўскага. Івану III прыйшлося два разу хадзіць на Ноўгарад з войскамі (у 1471 і ў 1478 гадах). Пасля першага паходу на Ноўгарад (1471) Іван III прымусіў наўгародцаў «ставіць архіепіскапа на Маскве»[4].

У выніку другога паходу (1478), веча было знішчана, як палітычны інстытут, а вечавы звон вывезены ў Маскву, як знак падначалення Наўгародскай зямлі маскоўскаму князю.

Адносіны з татарамі. Стаянне на Угры

Менавіта Іван III здолеў канчаткова пакончыць з татара-мангольскім ігам. Пводзе легенды, гэта адбылося наступным чынам. У 1480 хан Ахмат даслаў у Маскву чарговае пасольства з патрабаваннем даніны. Іван III Васілевіч паклікаў да сабе паслоў, але замест таго, каб заплаціць даніну, князь, дэманстратыўна разарваўшы і растаптаўшы нагамі партрэт хана, загадаў забіць усіх паслоў, акрамя аднаго. Гэтаму апошняму ён загадаў вяртацца дахаты і перадаць хану, каб пакінуў Маскву ў супакою, у адваротным выпадку князь паабяцаў зрабіць з ханам тое, што ўжо прарабіў з яго пасламі.

Хан Ахмат раз'юшыўся і, сабраўшы войскі, адправіўся ваяваць з непакорлівым князем. Акрамя таго, ён заручыўся падтрымкай і дапамогай літоўскага вялікага князя і польскага караля Казіміра.

Рускія, татарскія і літоўскія войскі сустрэліся 6 кастрычніка 1480 на берагах ракі Угры. Рускія стаялі на левым беразе, іх ворагі — на правым. Сілы былі прыкладна роўныя. Ні тыя, ні іншыя не вырашаліся напасці першымі. Так яны прастаялі да 11 лістапада 1480, калі ханскія войскі разгарнуліся і сыйшлі дадому. Гэтае супрацьстаянне татарскіх і расійскіх войскаў атрымала назоў «Стаянне на рацэ Угры». У выніку татарскае іга, якое доўжылася больш двух стагоддзяў, скончылася: Русь была свабодная.

А у 1487 Івану III атрымалася паставіць Казанскае ханства ў васальную залежнасць ад Маскоўскага княства.

Русь і Літва

Не менш, а то і больш праблем, чым татары, Івану III дастаўляла Літва. Літоўцы зусім не жадалі атрымаць сабе моцнага суседа і суперніка на месцы некалькіх раздробненых княстваў. Яны ўсімі сіламі спрабавалі перашкаджаць аб'яднанню і ўмацаванню Русі. Руска-літоўскія войны ў гэты перыяд практычна не спыняліся. Але ў другой палове кіравання Івана III яны былі паспяховымі для Русі.

У 1494 годзе ў выніку такой вайны да Маскоўскага княства былі далучаны Вязьма, раней захопленая літоўцамі. А пасля вайны 15001503 у складзе Русі апынуліся гарады Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Гомель, Бранск, Таропец, Мцэнск, Дарогабуж і іншыя.

Культурная палітыка

Але кіраванне Івана III знаёма не толькі паспяховымі войнамі і ўдалымі палітычнымі камбінацыямі. У 1479 у Маскве было скончана будаўніцтва новага каменнага Успенскага сабора. У 1485 Іван III пачаткаў вялікае будаўніцтва на тэрыторыі Маскоўскага Крамля. Па яго загаду будавалася Званіца Івана Вялікага, Гранавітая палата і інш. У 1492 на ўзбярэжжы Балтыйскага мора была закладзена крэпасць Івангорад.

Унутраная палітыка

У 1497 Іван III увёў у дзеянне першы с часоў Кіеўскай Русі судзебнік, збор законаў дзяржавы. Ён быў складзены па загаду Івана III дзякам Гусевым на падставе «Рускай праўды», судных грамат і традыцый маскоўскага судаводства.

Іван III Васілевіч быў жанаты на Візантыйскай царэўне Соф'і. Жадаючы паказаць, што Масква ва ўсіх адносінах з'яўляецца пераемніцай Канстанцінопаля, Іван III упершыню на Русі ўвёў абрад шлюбу на царства. Акрамя таго, ён аб'яднаў Маскоўскі герб з гербам Візантыі: маскоўскага Георгія Пераможца, які забівае змея, з візантыйскім двухгаловым арлом. Пры Іване III, ад канца 15 ст., у звычай пачала ўводзіцца і візантыйская назва Русі — «Расія» — як назва Маскоўскай дзяржавы.

Замежнікі і падданыя называлі Івана III Васілевіча Вялікім князем Усея Русі і далі яму празванне «Вялікі».

Князь Іван III Васілевіч памёр 27 кастрычніка 1505 і пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.

Сям'я

Жонкі:

  1. Марыя Барысаўна, княжна цвярская;
  2. Соф'я Фамінічна Палеолаг, Візантыйская царэўна, плямяніца Канстанціна XII, апошняга імператара Візантыі.

Дзеці:

Зноскі

  1. Вернадский. «Россия в средние века»
  2. Пасля аддзялення Пскова ад Ноўгарада ў 1348, Пскоў прызнае маскоўскага князя сваім главой і згаджаецца абіраць на пскоўскае княжанне асоб, якія задавальняюць вялікага князя. З 1399 гэтыя князі завуцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў па сваім меркаванні, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права змяшчаць прызначаных да іх князёў
  3. http://www.eliseev.ru/istor/ver022.htm
  4. Россия, разд. Северо-Восточная Россия XIII—XV веков

Шаблон:ПА

Шаблон:Link FA