Леў Мікалаевіч Гумілёў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.3) (робат дадаў: ky:Гумилёв, Лев Николаевич |
др r2.7.3) (робат зьмяніў kk:Лев Гумилёв на kk:Лев Николаевич Гумилев |
||
Радок 90: | Радок 90: | ||
[[it:Lev Nikolaevič Gumilëv]] |
[[it:Lev Nikolaevič Gumilëv]] |
||
[[ja:レフ・グミリョフ]] |
[[ja:レフ・グミリョフ]] |
||
[[kk:Лев |
[[kk:Лев Николаевич Гумилев]] |
||
[[ky:Гумилёв, Лев Николаевич]] |
[[ky:Гумилёв, Лев Николаевич]] |
||
[[la:Leo Gumilëv]] |
[[la:Leo Gumilëv]] |
Версія ад 00:28, 5 сакавіка 2013
Леў Мікалаевіч Гумілёў (руск.: Лев Никола́евич Гумилёв) (1912—1992) — расійскі гісторык-этнолаг, доктар гістарычных і геаграфічных навук, філосаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык з фарсі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Царскім Сяле 1 кастрычніка 1912. Сын паэтаў Мікалая Гумілёва і Ганны Ахматавай. У дзяцінстве гадаваўся ў бабулі ў памесці Слепнева Бежацкага ўезда Цвярской губерніі.
З 1917 да 1929 жыў у Бежацку. З 1930 у Ленінградзе. У 1930—1934 працаваў у экспедыцыях у Саянах, на Паміры і ў Крыме. З 1934 вучыцца на гістарычным факультэце Ленінградскага ўніверсітэта. У 1935 выключаны з універсітэта і арыштаваны, але праз некаторы час вызваліўся. У 1937 адноўлены ў ЛДУ.
У пач. 1938 арыштаваны, быўшы студэнтам ЛДУ, і асуджаны на пяць гадоў. Тэрмін адбываў у Нарыльлагу, працуючы тэхнікам-геолагам у медна-нікелевай шахце, пасля адбыцця тэрміну пакінуты ў Нарыльску без правоў на выезд. Увосень 1944 па сваім жаданні пайшоў у Савецкую армію, ваяваў шэрагоўцам у штрафбаце на Першым Беларускім фронце, скончыўшы вайну ў Берліне.
У 1945 дэмабілізаваны, адноўлены ў ЛДУ, які скончыў у пач. 1946 і паступіў у аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута ўсходазнаўства АН СССР, адкуль быў выключаны з абгрунтаваннем «з-за неадпаведнасці філалагічнай падрыхтоўкі абранай спецыяльнасці».
28 снежня 1948 абараніў у ЛДУ дысертацыю кандыдата гістарычных навук, прыняты навуковым супрацоўнікам у Музей этнаграфіі народаў СССР.
7 лістапада 1949 арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў, якія адбываў спачатку ў лагеры асаблівага прызначэння ў Чурбай-Нура каля Караганды, пасля ў лагеры ў Міжрэчанску ў Кемераўскай вобласці, у Саянах. У 1956 рэабілітаваны з-за адсутнасці факта злачынства.
З 1956 працаваў бібліятэкарам у Эрмітажы, абараніў доктарскую дысертацыю («Старажытныя цюркі»). Да выхаду на пенсію ў 1986 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце геаграфіі пры Ленінградскім дзяржаўным універсітэце.
Памёр 15 чэрвеня 1992 у Санкт-Пецярбургу.
У жніўні 2005 у Казані «у сувязі з днямі Санкт-Пецярбурга і святкаваннем тысячагоддзя горада Казань» Льву Гумілёву быў пастаўлены помнік.
Гумілёў і гістарычная навука
Леў Гумілёў прапанаваў комплекс арыгінальных метадаў вывучэння этнагенезу, якія заключаюцца ў паралельным вывучэнні гістарычных звестак аб клімаце, геалогіі і геаграфіі адпаведнага ландшафту і археалагічных і культурных крыніц. Выкарыстоўваючы гэтыя метады, нароўні з традыцыйнымі, ён даследаваў гісторыю шматлікіх народаў Еўразіі. Акрамя гэтага, ён прапанаваў арыгінальную пасіянарную тэорыю этнагенезу, з дапамогай якой спрабаваў патлумачыць заканамернасці гістарычнага працэсу.
Непасрэдна ў даследаваннях Л.Гумілёву таксама належыць мноства цікавых ідэй. Напрыклад, маштабы монгольска-татарскага іга ён лічыць вельмі завышанымі. На яго думку, для руска-мангольскіх дачыненняў быў характэрны, хутчэй, сімбіёз, а сур'ёзныя сутыкненні былі звязаныя, у асноўным, з ардынскімі мусульманамі, больш радыкальнымі, чым астатнія манголы. Кітай у яго паўстае не мірным асяроддзем цывілізацыі, што змагаецца з захопнікамі, а злым агрэсарам. Тое самае ён кажа пра Еўропу: крытыка еўропацэнтрызму займае ў яго працах важнае месца. Старажытных (да XIV ст.) і сучасных рускіх ён лічыць рознымі этнасамі. Падобная ідэя сустракалася ў многіх вучоных (напрыклад, у С. М. Салаўёва), але ў Гумілёва яна аформленая найбольш дасканала.
Працы Гумілёва, найперш, тыя, дзе развівалася пасіянарная тэорыя этнагенезу, не былі падтрыманыя гістарычнай навукай СССР і выклікалі крытычныя заўвагі шэрагу гісторыкаў (улучна: Я. С. Лур'е, А. П. Навасельцаў і інш.), якія абвінавачвалі іх у адвольным маніпуляванні фактамі, нават у прыдумвання фактаў, у парушэнні падмурку навуковай метадалогіі і нават у псеўданавуковасці [1].
Галоўныя працы
- Легенда і рэальнасць у старажытнай гісторыі Тыбету (Легенда и действительность в древней истории Тибета)
- Гісторыя народа Хуну (История народа Хунну), 1960
- Адкрыццё Хазарыі (Открытие Хазарии), 1966
- Старажытныя цюркі (Древние тюрки), 1967
- Пошукі прыдуманага царства (Поиски вымышленного царства), 1970
- Хуну ў Кітаі (Хунну в Китае), 1974
- Этнагенез і біясфера Зямлі (Этногенез и биосфера Земли), 1979
- Старажытная Русь і Вялікі стэп (Древняя Русь и Великая степь), 1989
- Тысячагоддзе вакол Каспія (Тысячелетие вокруг Каспия), 1990
- Ад Русі да Расіі (От Руси к России), 1992
- Канец і зноў пачатак (Конец и вновь начало), 1992
- З гісторыі Еўразіі (Из истории Евразии), 1993
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
(усе спасылкі па-руску):