Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др дапаўненне |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
|заўв = |
|заўв = |
||
}} |
}} |
||
{{Гісторыя Беларусі}} |
|||
'''Генеральная акруга |
'''Генеральная акруга Беларусь''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі [[генеральная акруга Літва|Літва]], [[генеральная акруга Латвія|Латвія]] і [[генеральная акруга Эстонія|Эстонія]] ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята [[Рэйхскамісарыят Остланд|Остланд]], які падпарадкоўваўся Рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей. |
||
== Адміністрацыя == |
== Адміністрацыя == |
||
У склад генеральнай акругі |
У склад генеральнай акругі Беларусь увайшла тэрыторыя [[БССР]] па лініі [[Полацк]] – [[Барысаў]] на ўсходзе, [[Старыя Дарогі]] – [[возера Чырвонае]] на поўдні, [[рака Зальвянка]] – усходняя ўскраіна [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941). |
||
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся [[ |
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся [[Генеральны камісарыят Беларусі]] на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Мінску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят. |
||
У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі. |
У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі. |
||
Радок 100: | Радок 101: | ||
== Гаспадарка == |
== Гаспадарка == |
||
Каб паставіць на службу |
Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя. |
||
1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі |
1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100. |
||
Вясной 1942 г. на тэрыторыі |
Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы, іх праўленні, рэвізійныя камісіі былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "абшчынных гаспадарак". З чэрвеня 1943 года абвяшчалася раздача зямлі сялянам, але яна так і засталася дэкларацыяй. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту. |
||
Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі. |
Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі. |
Версія ад 20:36, 11 студзеня 2014
Ваенна-адміністрацыйная адзінка Нацысцкай Германіі | |||||
Генеральная акруга Беларусь | |||||
---|---|---|---|---|---|
Generalbezirk Weißruthenien | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Мінск | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Мінск, Слуцк, Барысаў, Вілейка, Баранавічы | ||||
Мова(ы) | Нямецкая (афіцыйна), беларуская (фактычна) | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая і беларуская | ||||
Грашовая адзінка | Акупацыйная рэйхсмарка | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва |
|
||||
Генеральны камісар | |||||
• 1941 – 1943 | Вільгельм Кубэ | ||||
• 1943 – 1944 | Курт фон Готберг | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генеральная акруга Беларусь (ням.: Generalbezirk Weißruthenien) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Была арганізаваная 17 ліпеня 1941, і разам з генеральнымі акругамі Літва, Латвія і Эстонія ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята Остланд, які падпарадкоўваўся Рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.
Адміністрацыя
У склад генеральнай акругі Беларусь увайшла тэрыторыя БССР па лініі Полацк – Барысаў на ўсходзе, Старыя Дарогі – возера Чырвонае на поўдні, рака Зальвянка – усходняя ўскраіна Белавежскай пушчы на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).
Вышэйшым органам акупацыйнай улады на тэрыторыі акругі з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі на чале з генеральным камісарам. Тэрыторыя генеральнай акругі была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкая, Барысаўская, Вілейская, Ганцавіцкая, Глыбоцкая, Лідская, Менская, Навагрудская, Слонімская, Слуцкая. У кожнай з іх быў створаны гарадскі камісарыят (гебітскамісарыят), у Мінску дзейнічаў асобны гарадскі камісарыят.
У якасці дапаможных мясцовых устаноў ствараліся гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругаў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў былі створаны воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя акупантамі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
Генеральным камісарам Беларусі з 1 верасня 1941 па 22 верасня 1943 быў гаўляйтар В. Кубэ. З верасня 1943 да чэрвеня 1944 выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі Курт фон Готберг.
Гаспадарка
Каб паставіць на службу Рэйху эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя.
1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100.
Вясной 1942 г. на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы, іх праўленні, рэвізійныя камісіі былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "абшчынных гаспадарак". З чэрвеня 1943 года абвяшчалася раздача зямлі сялянам, але яна так і засталася дэкларацыяй. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.
Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі.
Адносіны да мясцовага насельніцтва
У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.
У 1942 г. у сувязі з разгортваннем партызанскага руху забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар, акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў гэты час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.
З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу з насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". Нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445 594 мірных жыхароў. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі 810 000 савецкіх ваеннапалонных.
Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.