Мікалай Мікалаевіч Дзямчук: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Паслы Беларусі ва Узбекістане using HotCat |
др added Category:Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі using HotCat |
||
Радок 103: | Радок 103: | ||
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ]] |
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДЭУ]] |
||
[[Катэгорыя:Паслы Беларусі ва Узбекістане]] |
[[Катэгорыя:Паслы Беларусі ва Узбекістане]] |
||
[[Катэгорыя:Старшыні дзяржаўных камітэтаў Беларусі]] |
|||
{{Міністры па падатках і зборах Беларусі}} |
{{Міністры па падатках і зборах Беларусі}} |
||
{{Паслы Беларусі ва Узбекістане}} |
{{Паслы Беларусі ва Узбекістане}} |
Версія ад 19:22, 6 кастрычніка 2015
Мікалай Мікалаевіч Дзямчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Сумар | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір | ||||||
Папярэднік | Васіль Некрашэвіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1954 Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць |
||||||
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі им.В.В. Куйбышава | ||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, дзяржаўны дзеяч |
Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 1954, Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997-2000), доктар эканамічных навук.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ім.В.У. Куйбышава.
Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.
У 1981-1990 — Намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб'яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
З 1990 — старшыня Ленінскага райвыканкама г.Мінска.
У 1991-1994 працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г.Мінска.
21 кастрычнікa 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[1]
14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].
31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.[3] 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады.[4]
15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1994 г №158 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1997 №56 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. №158 «Аб прызначэнні М.М.Дземчука Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа» (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2008 г. №223 «Аб вызваленні М.М.Дземчука ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан»