Сяргей Піліпавіч Нікалаеў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др афармленне
Радок 27: Радок 27:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Скончыў у [[1912]] годзе [[:ru:Московская государственная художественно-промышленная академия имени С. Г. Строганова|Строганаўскае мастацкае вучылішча]] ў [[Масква|Маскве]], вучань [[:ru:Коровин, Константин Алексеевич|Канстанціна Каровіна]]. У [[1910]]—[[1917]] гадах працаваў у тэатрах Масквы, у [[1938]]—[[1959]] гадах у [[Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі|Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі]].
Скончыў у [[1912]] годзе [[Строганаўскае мастацкае вучылішча]] ў [[Масква|Маскве]], вучань [[Канстанцін Аляксеевіч Каровін|Канстанціна Каровіна]]. У [[1910]]—[[1917]] гадах працаваў у тэатрах Масквы, у [[1938]]—[[1959]] гадах у [[Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі|Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі]].


== Творчасць ==
== Творчасць ==

Версія ад 19:54, 5 чэрвеня 2016

Сяргей Піліпавіч Нікалаеў
Дата нараджэння 13 ліпеня 1889(1889-07-13)
Месца нараджэння Масква, Расійская імперыя
Дата смерці 26 чэрвеня 1973(1973-06-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр сцэнаграфія
Вучоба Строганаўскае мастацкае вучылішча (1912)
Уплыў Канстанцін Каровін
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1950),
Заслужаны артыст Расіі (1932),
Народны мастак БССР (1949)

Сяргей Піліпавіч Нікала́еў (13 ліпеня 1889, Масква — 26 чэрвеня 1973) — расійскі і беларускі тэатральны мастак. Заслужаны артыст Расіі (1932). Народны мастак Беларусі (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).

Біяграфія

Скончыў у 1912 годзе Строганаўскае мастацкае вучылішча ў Маскве, вучань Канстанціна Каровіна. У 19101917 гадах працаваў у тэатрах Масквы, у 19381959 гадах у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць

Яго дэкарацыі адметныя высокім жывапісным майстэрствам, арганічным адзінствам музычных і зрокавых вобразаў, выразнасцю пабудовы сцэнічнай прасторы, глыбокім веданнем перспектывы. У Вялікім тэатры ў Маскве аформіў дэкарацыі да оперы «Дэман» Артура Рубінштэйна (1936).

У дэкарацыях да беларускіх нацыянальных спектакляў выявіў веданне народнай архітэктуры і нацыянальнага касцюма. Сэнсавую і эмацыйную нагрузку атрымаў сцэнічны пейзаж, які стаў арганічным звяном падзей у операх «У пушчах Палесся» (1939), «Надзея Дурава» (1956) Анатоля Багатырова, «Алеся» (1944) і «Дзяўчына з Палесся» (1953) Яўгена Цікоцкага, «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса (1947), балетах «Князь-возера» (1949), «Палымяныя сэрцы» (1955) Васіля Залатарова.

Дэкарацыям да спектакляў рускай класікі уласцівы гарманічнае ўзаемадзеянне колеру з характарам вобразаў, гістарычныя дакладнасць: оперы «Царская нявеста» (1938), «Садко» (1957) Мікалая Рымскага-Корсакава, «Пікавая дама» (1941, 1948), «Чаравічкі» (1949), «Мазепа» (1952) Пятра Чайкоўскага, «Дуброўскі» Эдуарда Напраўніка (1948), «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна (1949), «Іван Сусанін» Міхаіла Глінкі (1950), «Барыс Гадуноў» Мадэста Мусаргскага (1954). Маштабнасцю вобразаў і лірызмам вызначаюцца дэкарацыі да балетаў «Лебядзінае возера» (1948), «Спячая прыгажуня» (1954) ПятраЧайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Цэзара Пуні (1949).

Аформіў дэкарацыі да опер і балетаў «Чыа-Чыа-сан» Джакама Пучыні (1940, 1945), «Марная засцярога  (руск.)» П. Л. Гертэля (1943), «Кармэн» Жоржа Бізэ (1945), «Травіята» (1946), «Рыгалета» (1948) Джузэпэ Вердзі, «Фаўст» Шарля Гуно (1950), «Эсмеральда» Цэзара Пуні, «Ціхі Дон  (руск.)» Івана Дзяржынскага, «Марозка» Міхаіла Красева (усе 1951), «Аіда» (1953, 1970) Джузэпэ Вердзі.

Літаратура