Раксалана: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 75: Радок 75:
|імя пры нараджэнні = Анастасія (альбо Аляксандра) Лісоўская
|імя пры нараджэнні = Анастасія (альбо Аляксандра) Лісоўская
|дата нараджэння = 1505
|дата нараджэння = 1505
|месца нараджэння = [[Рагатын]] або [[Чамяроўцы]], [[Каралеўства Польскае, 1385—1569|Каралеўства Польскае]]
|месца нараджэння = [[Рагатын]] або [[Чамяроўцы]], [[Каралеўства Польскае, 1385—1569|Каралеўства Польскае]]
|дата смерці = 15.3.1558
|дата смерці = 15.3.1558
|месца смерці = [[Стамбул]], [[Асманская імперыя]]
|месца смерці = [[Стамбул]], [[Асманская імперыя]]
Радок 90: Радок 90:
|сайт =
|сайт =
}}
}}
'''Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н''' ({{lang-ota|خرم سلطان}}, {{lang-tr|Hürrem Haseki Sultan}}), у [[Еўропа|Еўропе]] вядомая як '''Раксала́на''' ({{lang-la|Roxolana}}, сапраўднае імя невядомае, згодна з літаратурнай традыцыяй — '''Анастасія''' або '''Алякса́ндра''') '''Лісо́ўская''' {{lang-pl|Alexandra Lisowska}}; [[1505]]<ref name="Ясинська">''Ясинська Н.'' Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.</ref>, [[Рагацін]]<ref name="Рогатин">Паводле версіі польскага пісьменніка [[Самуэль Твардоўскі|Самуэля Твардоўскага]]</ref>, [[Галіцкая зямля]], [[Рускае ваяводства]], або [[Чамяроўцы]]<ref name="Чемерівці">Паводле версіі польскага паэта [[Маўрыцы Гаслаўскі|Маўрыцыя Гаслаўскага]]</ref>, [[Камянецкі павет (Падольскае ваяводства)|Камянецкі павет]], [[Падольскае ваяводства]], [[Каралеўства Польскае, 1385—1569|Каралеўства Польскае]]&nbsp;— [[15 сакавіка]] 1558<ref name="Рощина0">''Рощина Н.'' [http://lib.aldebaran.ru/author/roshina_nataliya/roshina_nataliya_roksolana/roshina_nataliya_roksolana__0.html Роксолана.] [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.</ref>, [[Стамбул]], [[Асманская імперыя]])&nbsp;— адна з жанок [[султан]]а [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] [[Сулейман I Цудоўны|Сулеймана I Цудоўнага]]. Трапіла ў султанскі [[гарэм]] пасля таго, як у [[1518]] або [[1520]] года была палонена [[крымскія татары|крымскімі татарамі]]. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына [[Селім II|Селіма II]].
'''Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н''' ({{lang-ota|خرم سلطان}}, {{lang-tr|Hürrem Haseki Sultan}}), у [[Еўропа|Еўропе]] вядомая як '''Раксала́на''' ({{lang-la|Roxolana}}, адна з самых вядомых жанчын свету. Сапраўднае імя невядомае, згодна з літаратурнай традыцыяй — '''Анастасія''' або '''Алякса́ндра''') '''Лісо́ўская''' {{lang-pl|Alexandra Lisowska}}; [[1505]]<ref name="Ясинська">''Ясинська Н.'' Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.</ref>, [[Рагацін]]<ref name="Рогатин">Паводле версіі польскага пісьменніка [[Самуэль Твардоўскі|Самуэля Твардоўскага]]</ref>, [[Галіцкая зямля]], [[Рускае ваяводства]], або [[Чамяроўцы]]<ref name="Чемерівці">Паводле версіі польскага паэта [[Маўрыцы Гаслаўскі|Маўрыцыя Гаслаўскага]]</ref>, [[Камянецкі павет (Падольскае ваяводства)|Камянецкі павет]], [[Падольскае ваяводства]], [[Каралеўства Польскае, 1385—1569|Каралеўства Польскае]]&nbsp;— [[15 сакавіка]] 1558<ref name="Рощина0">''Рощина Н.'' [http://lib.aldebaran.ru/author/roshina_nataliya/roshina_nataliya_roksolana/roshina_nataliya_roksolana__0.html Роксолана.] [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.</ref>, [[Стамбул]], [[Асманская імперыя]])&nbsp;— адна з жанок [[султан]]а [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]] [[Сулейман I Цудоўны|Сулеймана I Цудоўнага]]. Трапіла ў султанскі [[гарэм]] пасля таго, як у [[1518]] або [[1520]] года была палонена [[крымскія татары|крымскімі татарамі]]. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына [[Селім II|Селіма II]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 16:24, 30 ліпеня 2016

Хюрэм Хасекі Султан
Раксалана
невядомы мастак, XVI стагоддзе
невядомы мастак, XVI стагоддзе
4-я
жонка султана Сулеймана I
1530 — 15 сакавіка 1558
Папярэднік Махідеўран Султан

Нараджэнне 1505(1505)
Рагатын або Чамяроўцы, Каралеўства Польскае
Смерць 15 сакавіка 1558(1558-03-15)
Стамбул, Асманская імперыя
Месца пахавання
Род Асманы
Імя пры нараджэнні Анастасія (альбо Аляксандра) Лісоўская
Бацька Гаўрыла Лісоўскі
Маці Аляксандра Лісоўская
Муж Сулейман I Цудоўны
Дзеці Селім II, Мехмед, Баязід, Джыхангір, Міхрымах
Веравызнанне уніяцтва[1] і суніты
Дзейнасць кансорт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (асман. خرم سلطان‎, турэцк.: Hürrem Haseki Sultan), у Еўропе вядомая як Раксала́на (лац.: Roxolana, адна з самых вядомых жанчын свету. Сапраўднае імя невядомае, згодна з літаратурнай традыцыяй — Анастасія або Алякса́ндра) Лісо́ўская польск.: Alexandra Lisowska; 1505[2], Рагацін[3], Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або Чамяроўцы[4], Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[5], Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жанок султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, паспрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1505 годзе, паколькі дакладна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[2], а ён нарадзіўся ў 1494. У крыніцах XVI стагоддзя крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з'яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — Аляксандрай[6]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй Лісаўскай[7].

Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям'і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)[3][8]; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці)[4][8]. Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[9].

Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе Сулейману[10].

Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»[10][11].

Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэ[12].

Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[10]. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[10]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 15281529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[10]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[10].

Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[11].

У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[5].

Зноскі

  1. https://www.milliyet.com.tr/yazarlar/ilber-ortayli/hurrem-sultan-in-olumu-1876842
  2. а б Ясинська Н. Одвічна загадка краси // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 8-11. — С. 11.
  3. а б Паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага
  4. а б Паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага
  5. а б Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 91.
  6. Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 8.
  7. Гаврилів Б. Документальний портрет Роксолани зберігається в Луврі // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 3-7.
  8. а б Кочубей Ю. годсолана: доля, образ, символ // Назарук О. Роксоляна. — Харків: Книжковий Клуб «Клуб Сімейного Дозвілля», 2013. — С. 3-19.
  9. Рощина Н. Роксолана. [Знамениті українці]. — Х.: Фоліо, 2009. — С. 7.
  10. а б в г д е Турянська О. Де бувала «Роксоляна»… // Роксолана ў світі: Історико-краєзнавчий збірник [До 500-річчя від часу народження Роксолани]/ Автори-упорядники: Б. Гаврилів, І. Миронюк. — Івано-Франківськ: ПНУ імя В. Стефаника, 2008. — С. 12-17. — С. 16.
  11. а б Полищук А. Наследство Сулеймана Великолепного // Вокруг света. — № 6. — 1997. — С. 42.
  12. Leslie P. Peirce. The Imperial Harem: Women and Sovereignty in the Ottoman Empire. — New York: 1993. — 382 p.

Літаратура

  • Галенко О. І. Роксолана // Енциклопедія історії України. — Т. 9 (Прил — С). — К.: Наукова думка, 2012. — С. 272—274.

Спасылкі