Перайсці да зместу

Селім II

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Селім II
11-ы султан Асманскай імперыі
1566 1574
Папярэднік Сулейман I
Пераемнік Мурад III

Нараджэнне 30 мая 1524[1]
Смерць 13 снежня 1574[2] (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы[3]
Бацька Сулейман I[4]
Маці Раксалана
Дзеці Мурад III[5], Шэхзадэ Абдула[d][5], Фацьма Султан[d][5], Геўхерхан Султан[d][5], Шах Султан[d][5], Эсмехан Султан[d][5] і Ayşe Sultan[d]
Грамадзянства
Веравызнанне іслам[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Селім II Мест[заўв 1] (28 мая 1524 — 12 снежня 1574) — асманскі султан, прадстаўнік дынастыі Асманаў; сын Сулеймана I Вялікага і Раксаланы, бацька Мурада III.

Стаў султанам у 15661574 гадах. Не маючы ваенных і палітычных талентаў сваіх папярэднікаў на стальцы, не браў удзелу ў ваенных кампаніях. Кіраванне дзяржавай даручыў сваім міністрам на чале з вялікім візірам Мехмедам Саколу[en], а сам паддаўся оргіям і забавам.

У час яго кіравання Асманская імперыя праводзіла шэраг войн: з Персіяй, Венгрыяй і Венецыяй, заключыла мір са Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Таксама адбылося першае сутыкненне з расійскімі войскамі, але потым паміж краінамі быў заключаны мірны дагавор. Захоп Кіпра падштурхнуў еўрапейскія краіны да стварэння антытурэцкай кааліцыі — Свяшчэннай Лігі.

Пасля распаду хрысціянскай кааліцыі, дзякуючы намаганням вялікага візіра Саколу, быў захоплены Туніс. У 1573 падпісаны мір з Венецыяй, што дапамагло туркам замацавацца на Кіпры.

  1. З турэцкай мовы — «п’яніца».
  1. 1 2 Encyclopaedia of IslamЛейдэн: Brill. — Т. IX. — С. 131.
  2. 1 2 3 Encyclopaedia of IslamЛейдэн: Brill. — Т. IX. — С. 132.
  3. https://ttk.gov.tr/osmanli-padisahlari/
  4. https://islamansiklopedisi.org.tr/suleyman-i
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://islamansiklopedisi.org.tr/selim-ii