Васіль Данілавіч Дружчыц: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 30: | Радок 30: | ||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]] |
||
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]] |
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]] |
||
[[Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»]] |
[[Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»]] |
||
[[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]] |
[[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]] |
Версія ад 21:27, 15 сакавіка 2018
Васіль Данілавіч Дружчыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня (8 лютага) 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1937 (51 год) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Васіль Данілавіч Дружчыц (Друшчыц) (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер в. Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык.
Біяграфія
У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Іосіфам Валадзько, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек)
Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.
Творы
- Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
- Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
- Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.
Зноскі
Літаратура
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Іофэ Э. Летапісец айчыннай гісторыі // ЛіМ. 1986, 14 лют.
- Возвращенные имена;
- ЭГБ, т. 3.
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 20 снежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Нарадзіліся ў Першамайскай, Бярозаўскі раён
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Постаці беларускай педагогікі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэабілітаваныя ў СССР