Пружанскі павет (Расійская імперыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пружанскі павет, Расійская імперыя)
Jump to navigation Jump to search
Пружанскі павет
Пружанский уезд
Герб
Герб
Краіна Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Пружаны
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 1920
Насельніцтва (1897) 139 100 чал,
Шчыльнасць
Плошча 4 200 км²
Пружанскі павет на карце

Пружа́нскі паве́т (руск.: Пружанский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай, пасля Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Цэнтр — горада Пружаны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Павет утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай, уваходзіў у склад Слонімскай губерні. У 1797 перайшоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай.

У 1920 годзе павет паводле Рыжскага дагавора ўключаны ў склад Палескага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай. Некалькі гмінаў адышлі да Беластоцкага ваяводства.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1886 павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласцях.

Зямля павета
Плошча, дзесяцін У тым ліку ворнай
Вясковых грамадаў 126 345 70 265
Прыватнай уласнасці 97 608 27 626
Дзяржаўнай уласнасці 106 653 1066
Іншай уласнасці 2906 1201
Агулам 333 512 100 158

Валасны падзел па стане на 1886 год:

Назва Цэнтр Насель- ніцтва Колькасць двароў Плошча, дзесяцін Плошча ворнай
зямлі, дзесяцін
Колькасць паселішчаў (вясковых суполак)
1 Байкоўская Бакуны 2 223 186 5 927 2 978 11 (7)
2 Белавежска-Аляксандраўская Белавеж 3 686 515 10 038 6 319 59 (11)
3 Вялікасельская 2 537 218 5 809 2 798 6 (7)
4 Гарадзечанская Гарадзечна 2 923 235 11 888 4 738 12 (18)
5 Дабучынская Агароднікі 2 922 304 6 970 4 062 8 (7)
6 Картуз-Бярозаўская Бяроза-Картузская 7 476 589 17 902 6 470 20 (11)
7 Котранская 1 971 152 8 412 2 937 11 (7)
8 Ліноўская 2 741 203 6 919 3 059 7 (5)
9 Малецкая 4 800 335 10 922 4 973 15 (13)
10 Масеўская 4 924 703 10 304 5 574 51 (10)
11 Мацвееўская 1 619 124 6 891 2 093 8 (5)
12 Мікіцкая Смаляны 2 547 203 6 639 3 558 11 (8)
13 Міхайлаўская Шані 5 208 464 15 792 6 484 18 (11)
14 Мураўёўская Мацяса 6 151 460 17 868 9 011 24 (23)
15 Носкаўская 4 587 397 11 361 5 174 29 (18)
16 Равяціцкая 4 227 336 10 889 4 396 16 (13)
17 Рудніцкая 4 214 341 7 529 3 677 15 (15)
18 Старуноўская 3 937 431 10 100 3 171 27 (12)
19 Сухопальская 7 089 622 20 785 7 735 22 (18)
20 Сялецкая 7 409 499 17 280 6 083 28 (17)
21 Чарнякоўская 1 885 137 8 038 2 033 9 (7)
22 Шарашоўская 7 188 440 6 179 2 793 7 (3)

У 1913 годзе павет складалі 19 валасцей[1]:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1886 годзе насельніцтва складала 93 767 асоб (46 787 мужчынскага полу і 46 980 — жаночага)[2].

У 1887 годзе насельніцтва складала 110 037 асоб (55 949 мужчынскага полу і 54 088 — жаночага)[3].

У 1878 годзе на тэрыторыі павета пражывалі 104 тыс. чалавек (у тым ліку 75 тыс. сялян), з якіх 66 тысяч вызнавалі праваслаўе, 13 тысяч — каталіцтва, 14 тысяч — іўдаізм, зафіксаваныя таксама 397 пратэстантаў.

Паводзе перапісу 1897 года ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 75,5%; яўрэі — 12,8%; украінцы — 6,7%; рускія — 3,0%; палякі — 1,4%. У павятовым месце Пружаны пражывалі 7633 чалавекі[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
  2. Волости и важнейшие селения Европейской России. Выпуск V. Губернии Литовской и Белорусской областей. Санкт-Петербург, 1886. (руск.) 
  3. Pruzhany (англ.) . Jewish Gen. Belarus SIG. Праверана 10 лістапада 2014.
  4. Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]