Яўхім Яўсеевіч Кіпель: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
др removed Category:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы using HotCat, афармленне |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю». |
З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю». |
||
З [[1950]] у ЗША, з 1951 уваходзіў у [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі]], стварыў |
З [[1950]] у ЗША, з 1951 уваходзіў у [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі]], стварыў Аб’яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ([[БІНіМ]]) у [[Нью-Ёрк]]у. Рэабілітаваны [[10 чэрвеня]] [[1988]]. |
||
== Творы == |
== Творы == |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
* Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, № 3; |
* Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, № 3; |
||
* Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4. |
* Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4. |
||
== Крыніцы == |
|||
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}} |
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}} |
||
{{DEFAULTSORT:Кіпель Яўхім}} |
{{DEFAULTSORT:Кіпель Яўхім}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады]] |
[[Катэгорыя:Члены Беларускай цэнтральнай рады]] |
||
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы]] |
Версія ад 16:34, 7 ліпеня 2018
Яўхім Яўсеевіч Кіпель | |
---|---|
Род дзейнасці | публіцыст, педагог, палітык, палітычны актывіст, біёлаг, настаўнік |
Дата нараджэння | 25 снежня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 1969 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вітаўт Кіпель |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Яўхім Яўсеевіч Кіпель (25 снежня 1895, Байлюкі, Бабруйскі павет, Мінская губерня (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці) — 27 ліпеня 1969, ЗША. Крыптанімы: К-ль; Я.К-ль) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
Біяграфія
З 1915 удзельнік 1-й сусветнай вайны, скончыў 2-ю Кіеўскую ваенную школу прапаршчыкаў. З 1918 у Чырвонай Арміі. З 1921 у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Вучыўся ў БДУ (скончыў у 1926), у 1922—1927 выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студзеня 1928 аспірант БДУ, у кастрычніку 1929 выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка 1930 выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.
Арыштаваны ДПУ БССР 28 чэрвеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10 сакавіка 1931 высланы ў Налінск Вяцкай вобласці на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снежні 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снежні 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрвені 1942 у Мінску. Супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газету «Голас вёскі». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй.
З сярэдзіны 1944 у Германіі. Падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры «З іхняга раю».
З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, стварыў Аб’яднанне беларускіх вязняў савецкіх лагераў. Публікаваўся ў беларускай эмігранцкай прэсе. Успаміны Яўхіма Кіпеля захоўваюцца ў архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ) у Нью-Ёрку. Рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988.
Творы
- Шляхі да паляпшэння чалавечага роду // Полымя. 1927, № 2;
- Як нас вучылі // Запісы БІНІМ. 1977. Т. 15;
- Эпізоды. Нью Ёрк, 1998.
Зноскі
Літаратура
- Ляхоўскі У. Пра Яўхіма Кіпеля // Спадчына. 1995, № 3;
- Возвращенные имена; ЭГБ, т. 4.
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.