Камень Міцкевіча: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Odri Tiffani (размовы | уклад) |
Odri Tiffani (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
|Commons = |
|Commons = |
||
}} |
}} |
||
{{Пішу}} |
|||
«Камень Міцкевіча» — [[валун]] з выбітай на [[Польская мова|польскай мове]] цытатай [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]]: «''Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz''» ({{lang-be|Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла. Міцкевіч}}). Знаходзіцца ў в. [[Студзёнкі (Нясвіжскі раён)|Студзёнкі]] ў [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Памер бачнай часткі каменя — 85х64 см<ref name="Гр">{{cite web |url=https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |title=Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам |
«Камень Міцкевіча» — [[валун]] з выбітай на [[Польская мова|польскай мове]] цытатай [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]]: «''Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz''» ({{lang-be|Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла. Міцкевіч}}). Знаходзіцца ў в. [[Студзёнкі (Нясвіжскі раён)|Студзёнкі]] ў [[Нясвіжскі раён|Нясвіжскім раёне]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Памер бачнай часткі каменя — 85х64 см<ref name="Гр">{{cite web |url=https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |title=Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам |
||
|author= [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А.Л.]]|date= 10 мая 2020 | publisher= [[Новы Час (газета)|Новы Час]]|accessdate=20 мая 2020|archiveurl=http://web.archive.org/save/https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |archivedate= 20 мая 2020}}</ref><ref name="svaboda">{{cite web |url= https://www.svaboda.org/a/30593652.html|title= Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча |author= |date=5 мая 2020 | publisher=[[Беларуская служба Радыё «Свабода»|Радыё «Свабода»]] |accessdate=30 мая 2020 |archiveurl=https://web.archive.org/save/https://www.svaboda.org/a/30593652.html |archivedate= 30 мая 2020}}</ref>. |
|author= [[Алег Леанідавіч Грушэцкі|Грушэцкі А.Л.]]|date= 10 мая 2020 | publisher= [[Новы Час (газета)|Новы Час]]|accessdate=20 мая 2020|archiveurl=http://web.archive.org/save/https://novychas.by/poviaz/raj-adama-mickevicza-pad-njasvizam |archivedate= 20 мая 2020}}</ref><ref name="svaboda">{{cite web |url= https://www.svaboda.org/a/30593652.html|title= Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча |author= |date=5 мая 2020 | publisher=[[Беларуская служба Радыё «Свабода»|Радыё «Свабода»]] |accessdate=30 мая 2020 |archiveurl=https://web.archive.org/save/https://www.svaboda.org/a/30593652.html |archivedate= 30 мая 2020}}</ref>. |
Версія ад 21:16, 30 мая 2020
Помнік | |
Камень Міцкевіча | |
---|---|
53°17′41″ пн. ш. 26°30′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | в. Студзёнкі (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) |
Вышыня | 85х64 см |
Матэрыял | граніт |
«Камень Міцкевіча» — валун з выбітай на польскай мове цытатай Адама Міцкевіча: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz» (бел.: Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла. Міцкевіч). Знаходзіцца ў в. Студзёнкі ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Памер бачнай часткі каменя — 85х64 см[1][2].
Гісторыя стварэння
У першай палове XIX ст. Адам Міцкевіч (1798—1855) наведаў маёнтак Студзёнкі. Ён быў у захапленні ад сядзібнага парка і пакінуў у гасцявой кнізе гаспадыні маёнтку свой запіс[3]. Найверагодней гэта магло адбыцца ў 1820-м годзе[1][4], калі Міцкевіч (разам з сябрам Тамашам Занам) прыязджаў у тыя мясціны ў маёнтак Тугановічы да сваёй каханай Марылі Верашчакі, з каторай па ваколіцах яны часта рабілі конныя шпацыры[5]. З гэтага вынікае, што запіс быў зроблены ў гасцявой кнізе Марыі Развадоўскай (1783—1845; народжаная Вангродская)[1].
Пазней надпіс, зроблены ў гасцявой кнізе, быў выбіты на камяні. Пры гэтым майстар, каторы зрабіў надпіс на камені, паспрабаваў захаваць почырк паэта[2]. Камень гаспадары паставілі ў парку як памяць пра паэта, які ўпадабаў іх сядзібу[6].
Польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль піша, што Міцкевіч наведваў Студзёнкі ў часы дзяцінства Марыі Грушэцкай[7] (1834—1900). Але храналагічна гэта не пасуе. Магчыма, доктар Гіль тут дапусціў памылку — у той час быў выбіты надпіс на камяні. Бо ў той час Міцкевіч жыў у Парыжы, дзе ў 1834 завяршыў напісанне паэму «Пан Тадэвуш», у каторую ў тым ліку ўвайшло і апісанне парку і сажалак у Студзёнках[1][3]. Камень гэты пэўны час стаяў ў парку, за фруктовым садам, на шляху маёнтку да мясцовых могілак[3][6].
Адшуканне каменя
1 мая 2020 года мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч паведаміў, што яму атрымалася знайсці той камень з выбітым надпісам, як і ў альбоме гаспадыні маёнтка Студзёнкі[2]. Валун быў умураваны ў кладку склепа каля закінутай вясковай хаты. Надпіс гучаў так: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz». У беларускіх і польскіх СМІ валун адразу атрымаў назву «Камень Міцкевіча»[8][9][10]. Краязнаўза мяркуе, што камень мог апынуцца у кладцы ў савецкія часы. Па ягоных словах, пасля прыходу бальшавікоў уся спадчына колішніх гаспадароў была знішчаная, сядзіба разрабаваная і разабраная. Нават мясцовыя каталіцкія могілкі былі расцягнутыя на камяні, якія пасля выкарыстоўвалі ў гаспадарцы[6].
Менш чым праз месяц стала вядома, што камень знаходзіцца пад пагрозай. Пасля асвятлення знаходкі ў СМІ гаспадыня хаты, у склепе каторай знаходзіўся валун, замазада камень глеем і заклала яго смеццем. Апроч таго, у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, быццам рыхтуючыся вывезці камень. Краязнаўцу атрымалася ачысціць і адмыць валун[11].
Узгаданне пра камень у крыніцах
Пра камень з надпісам Адама Міцкевіча ў Студзёнках згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі[12] (1859—1930; зводны брат св. Рафала Каліноўскага і Віктара Каліноўскага, мужа гаспадыні Студзёнак Марыі Грушэцкай). Запісы Ежы Каліноўскага абраў і апрацаваў польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль. У іх гаворыцца:
Mickiewicz, który odwiedzał Studzionki i w albumie gospodyni domu napisał te słowa: „Ewa raj utraciła, Tyś go, pani, stworzyła”. Słowa te następnie zostały wykute na kamieniu, który przed niewielu laty był jeszcze w parku, za ogrodem owocowym, na drodze na cmentarzyk miejscowy[3]. |
(бел.: «Міцкевіч, які наведваў Студзёнкі і ў альбоме гаспадыні дома напісаў гэтыя словы: „Ева рай страціла, Ты ж яго, пані, стварыла”. Затым гэтыя словы былі выразаныя на камені, які некалькі гадоў быў яшчэ ў парку, за фруктовым садам, на шляху да мясцовых могілак»)
Літаратура
Ганарат Чэслаў Гіль Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22—23. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
Зноскі
- ↑ а б в г Грушэцкі А.Л.. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам . Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
- ↑ а б в Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча . Радыё «Свабода» (5 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ а б в г Honorat Czesław Gil. Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
- ↑ Кіркевіч А.. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі . Белсат (18 мая 2020). Праверана 18 мая 2020.
- ↑ Tomasz Krzywicki. Adam poznaje Marylę // Szlakiem Adama Mickiewicza po Nowogródczyźnie, Wilnie i Kownie. — Rewasz. — Pruszków, 2006. — S.164—165
- ↑ а б в Кіркевіч А.. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі . Белсат (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ O. Honorat Czesław Święty Rafał Kalinowski – patriota(польск.) // Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny : часопіс. — 1998. — № 2. — С. 66. — ISSN 1505-0181.
- ↑ Целяшук В.. Пад Нясвiжам знойдзены камень Адама Мiцкевiча? . Звязда (30 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 19 мая 2020.
- ↑ Под Несвижем найден легендарный камень Адама Мицкевича (руск.). TUT.BY (5 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ "Kamień Mickiewicza". Niesamowite odkrycie na Białorusi(нявызн.). Wirtualna Polska (5 мая 2020). Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Грушэцкі А.Л.. Камень Міцкевіча пад пагрозай . Новы Час (27 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
- ↑ APKB ( Archiwum Prowincji Karmelitów Bosych w Czerniej), AP 111, [Jerzy Kalinowski], Notes, s. 24-26.