Беларускія шахматы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Removing Chessboard_in_the_noble_set_of_Belarusian_and_Litvin_chess.png, it has been deleted from Commons by Fitindia because: No permission since 14 July 2021
Радок 114: Радок 114:


=== Розныя варыянты правілаў ===
=== Розныя варыянты правілаў ===

[[Файл:Chessboard in the noble set of Belarusian and Litvin chess.png|alt=Дошка для гульні ў падарункавым наборы беларуска-літвінскіх шахмат|міні|Дошка для гульні ў падарункавым наборы беларуска-літвінскіх шахмат]]
На самым пачатку існавання Беларускіх шахмат правілы прадугледжвалі непераадольнасць трону для ўсіх фігур, акрамя князя і княжыча. Гэты прыводзіла да частай гульнявой сітуацыі, калі ратнік на вертыкалі Е спыняўся перад тронам і фактычна не меў магчымасці прасоўвацца далей па гульнявым полі. Для рашэння праблемы былі створаныя альтэрнатыўныя правілы, якія атрымалі назву «шляхетны варыянт», што прадугледжваў:
На самым пачатку існавання Беларускіх шахмат правілы прадугледжвалі непераадольнасць трону для ўсіх фігур, акрамя князя і княжыча. Гэты прыводзіла да частай гульнявой сітуацыі, калі ратнік на вертыкалі Е спыняўся перад тронам і фактычна не меў магчымасці прасоўвацца далей па гульнявым полі. Для рашэння праблемы былі створаныя альтэрнатыўныя правілы, якія атрымалі назву «шляхетны варыянт», што прадугледжваў:



Версія ад 08:20, 22 ліпеня 2021

Беларуска-літвінскія шахматы
Беларуска-літвінскія шахматы

Беларуска-літвінскія шахматы (іншая назва — Беларускія шахматы) — разнавіднасць шахмат, створаная ў Беларусі ў 2010 годзе Алесем Астроўскім і Мікалаем Тамашэвічам. Распаўсюджваюцца ў трох выглядах: анлайн\дэсктоп гульня, падарункавы набор і «шляхетныя» шахматы.

Галоўнымі адрозненнямі гульні з’яўляюцца 81-клеткавая дошка (9х9), наяўнасць трону і палацу. Сёмай фігурай стаў княжыч, які пры пэўных умовах можа зрабіцца князем. Астатнія фігуры падобныя да сваіх аналагаў у традыцыйных шахматах, але названыя паводле гістарычных беларускіх вайсковых адзінак.

Мэтай гульні з’яўляецца захоп трону (клетка e5) і яго ўтрыманне на працягу аднаго ходу без абвяшчэння рокашу.

Правілы

  • Дошка мае памер 9х9 клетак (квадрат на 81 клетку)
  • Фігуры (усяго 36 фігур — па 18 з кожнага боку):
Дошка для гульні ў беларуска-літвінскія шахматы. Сінім колерам пазначаны палац, чырвоным – трон.
Дошка для гульні ў беларуска-літвінскія шахматы. Сінім колерам пазначаны палац, чырвоным – трон.
а) 9 ратнікаў (у класічных шахматах – пешка)
Размяшчаюцца ўздоўж поля (радок №2 у белых, у чорных — №8). Ходзяць на адну клетку наперад. Могуць ажыццяўляць «скачок» на дзве клеткі пры ўмове, што дадзены ратнік яшчэ не хадзіў. Б’юць суперніка на адну клетку па дыяганалі. Пры дасягненні апошняй клеткі па вертыкалі могуць пераўтварацца ў любую фігуру, якая адсутнічае на полі.
б) 2 ладдзі (вежы) (у класічных шахматах – ладдзя)
Размяшчаюцца ў кутах дошкі (клеткі a1 ды i1 для белых; a9 ды i9 для чорных). Ходзяць прама ў любы бок на любую адлегласць. Дапамагаюць князю пры ракіроўцы.
в) 2 гарматы (у класічных шахматах – слон)
Размяшчаюцца на клетках справа ад левай ладдзі і справа ад гетмана (клеткі b1 ды g1 для белых; c9 ды h9 для чорных). Ходзяць па дыяганалі ў любы бок на любую адлегласць.
г) 2 вершнікі (у класічных шахматах – конь)
Размяшчаюцца на клетках злева ад княжыча і злева ад правай ладдзі (клеткі c1 ды h1 для белых; b9 ды g9 для чорных). Ходзяць літарай «Г» у любы бок (2 клеткі ў адзін бок і 1 клетка ў перпендыкулярных кірунках).
д) гетман (у класічных шахматах – ферзь)
Размяшчаецца справа ад князя (клетка f1 — белыя; d9 — чорныя). Ходзіць у любы бок, у тым ліку па дыяганалі, і на любую адлегласць.
е) княжыч
Фігура, аналагаў якой няма ў класічных шахматах. Размяшчаецца злева ад князя (клетка d1 — белыя; f9 — чорныя). Ходзіць у любы бок, у тым ліку па дыяганалі, на 1 ці 2 клеткі. Можа займаць трон і праходзіць праз яго. Можа пераўтварацца ў князя.
ж) князь (у класічных шахматах – кароль)
Месцы фігур у пачатку гульні і першапачатковыя хады ратнікаў
Месцы фігур у пачатку гульні і першапачатковыя хады ратнікаў
Размяшчаецца строга па цэнтры першага радка (клетка e1 — белыя; e9 — чорныя). Ходзіць у любы бок, у тым ліку па дыяганалі, на 1 клетку. Можа займаць трон і здзяйсняць ракіроўку. Можа быць забіты ў пэўных умовах.
  • Цэнтральная клетка поля (e5) называецца «трон»:
а) Праз трон не дазваляецца «пераскокваць» ніводнай фігуры, акрамя княжыча.
б) На трон маюць права ўзыходзіць толькі князь і княжыч (дзеянне папярэджваецца словам «трон»). Прычым пры гэтым трон не павінен быць бітым полем суперніка.
в) У часе атакі фігуры, якая знаходзіцца на троне (абвяшчаецца «рокаш»), яна павінна злезці з трона, або іншая фігура павінна абараніць яе ад прамой атакі.
  • Квадрат памерам 5х5 клетак у цэнтры поля (c7:g7) завецца «палац»:
а) Цэнтральнай клеткай палаца з’яўляецца трон.
б) Найбольш важныя падзеі па захопе і ўтрыманні ўлады адбываюцца менавіта ў палацы.
в) Княжыч становіцца князем толькі калі яго падтрымае ўладар, пры гэтым князь павінен стаяць не далей за 2 крокі ад цэнтра палаца (трону); гэты працэс «інаўгурацыі» лічыцца асобным абавязковым ходам.
  • Калі князь і ладдзя не рабілі ніякіх крокаў падчас гульні, яны маюць права зрабіць ракіроўку. Пры гэтым, паміж імі не павінна быць іншых фігур і бітых палёў. Механіка ракіроўкі:
а) князь робіць 2 або 3 крокі да ладдзі.
б) ладдзя пераходзіць на суседнюю з князем пазіцыю па іншы бок ад яго.
  • Гулец абавязаны выратоўваць свайго князя, калі княжыч адсутнічае на полі, аб чым папярэджвае слова «шах». Пры адсутнасці магчымасці абароны свайго князя апошняму абвяшчаецца «мат». Пры адсутнасці магчымасці зрабіць ход (фігуры пазбаўленыя права зрушыць з месца) у гульні абвяшчаецца «пат».
  • Гульня сканчаецца:
  1. словамі «трон мой!»
  2. пры ўмовах:
а) Нічыя:
  • Абодва супернікі згадзіліся на нічыю.
  • Зроблена тры паўторных хады абодвума супернікамі.
  • Прайшло 50 хадоў з абодвух бакоў без узяцця якой-небудзь фігуры.
  • Камусьці з гульцоў абвешчаны «пат».
Выгляд князёў і княжычаў у шляхетнай версіі шахмат
Выгляд князёў і княжычаў у шляхетнай версіі шахмат
б) Перамога:
  • Князь альбо княжыч аднаго з гульцоў пратрымаецца на троне адзін ход без абвяшчэння «рокашу» супернікам.
  • Суперніку абвешчаны «мат».
  • Адзін з супернікаў пагадзіўся на паразу.
  • Час, адведзены на партыю, сыходзіць.
  • Вынік гульні:
  1. Узыходжанне на трон, прызнанне паразы, сканчэнне часу – 2 балы пераможцу.
  2. Мат – 1 бал.
  3. Нічыя – па 0,5 бала кожнаму удзельніку.
  4. Параза – 0 балаў.
  • Скарочана шахматныя фігуры абазначаюцца (лацінка і кірыліца адпаведна): князь (A, А), княжыч (K, К), гетман (G, Г), ладдзя (L, Л), гармата (M, М), вершнік (V, В), ратнік (r, р).

Гісторыя

Стварэнне

Першапачатковы выгляд гульні сасніў у 2000 годзе Алесь Астроўскі (на той момант прафесар Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэту): дошка ў выглядзе піраміды, памерам 9х9 клетак, цэнтрам якой з’яўляецца трон (клетка е5). Праз пэўны час для новай гульні, названай ім беларускімі шахматамі, былі прыдуманыя наступныя фігуры: князь (змяшчаюцца на клетках е1 і e9), гетман (f1 і d9), княжыч (d1 і f9), шляхціч (g1 і c9, b1 і h9), коннік (c1 і g9, h1 і b9), ладдзя (i1 і a9, а1 і і9) і 9 ратнікаў (шэрагі 2 і 8).

Пазней Алесь Астроўскі расказваў:

" Я рэальна зрабіў экземпляр шахмат па апісаным узоры (наклеіў на шахматную дошку новы варыянт шахматнага поля, дадаў фігуры), апрабаваў іх (спадабалася) і занёс Маркевічу ў рэдакцыю газеты «Пагоня», каб той надрукаваў апісанне новых шахмат і асаблівасцяў гульні. Было гэта недзе ў 1999—2000 гг. На жаль, Маркевіч нічога не надрукаваў, і тыя шахматы згубіліся...
Алесь Астроўскі
каментар на nashaziamlia.org
"


У 2009 годзе Мікалай Тамашэвіч (на той момант журналіст газеты «Звязда») адшукаў інфармацыю пра накід гэтых шахматаў на сайце «Наша Зямля», дзе дадзены артыкул быў выкладзены 1 красавіка выключна ў забаўляльным сэнсе[1]

Праз пэўны час, пасля сустрэчы Тамашэвіча з Астроўскім, было вырашана разам сканчаць гэтую працу, а праз шэсць месяцаў правілы беларуска-літвінскіх шахмат былі цалкам дапрацаваныя. Сярод галоўных уводзінаў былі:

  • Змена назваў фігурак паводле беларускіх гістарычных вайсковых адзінак (замест конніка — вершнік, замест шляхціча — гармата).
  • Трон становіцца «неадольнай мяжой» — праз трон не дазваляецца пераходзіць ніводнай фігуры, акрамя князя і княжыча.
  • Княжыч мае права захопліваць трон.
  • Па дасягненні канца поля ратнік пераўтвараецца ў любую фігуру, якая адсутнічае на полі.
  • На полі з’яўляецца палац – квадрат 5х5 клетак (c7:g7), у цэнтры якога знаходзіцца трон.

У сваю чаргу Алесь Астроўскі прапанаваў заканчваць гульню словамі «трон мой!» ды аб’яўляць «рокаш», калі на фігуру, што «асадзілася» на троне, адбываецца напад.

У чэрвені 2010 году Мікалай Тамашэвіч і дызайнер Аляксей Кульбіцкі пачалі працаваць над стварэннем фізічнай і камп’ютарнай мадэлі шахмат. Першы варыянт камп’ютарнай мадэлі з’явіўся напрыканцы ліпеня, а сапраўдная дошка з фігуркамі — усярэдзіне верасня. Канчаткова аформленая камп’ютарная гульня ўпершыню стала даступная для бясплатнага спампоўвання на сайце «Еўрарадыё» ў канцы лістапада 2010 году.

Розныя варыянты правілаў

На самым пачатку існавання Беларускіх шахмат правілы прадугледжвалі непераадольнасць трону для ўсіх фігур, акрамя князя і княжыча. Гэты прыводзіла да частай гульнявой сітуацыі, калі ратнік на вертыкалі Е спыняўся перад тронам і фактычна не меў магчымасці прасоўвацца далей па гульнявым полі. Для рашэння праблемы былі створаныя альтэрнатыўныя правілы, якія атрымалі назву «шляхетны варыянт», што прадугледжваў:

  • Наяўнасць палацу і патрабаванне для княжыча займаць трон толькі ў выпадку знаходжання князя ў палацы;
  • Магчымасць станавіцца на трон для любой фігуры без магчымасці ўзяцця (пры гэтым трон нельга ігнараваць: пры праходзе праз трон, любая фігура павінна на ім спыніцца).

Пасля некалькіх год існавання двух паралельных варыянтаў у рэлізавай версіі Беларуска-літвінскіх шахмат з’явіліся адзіныя правілы, якія спалучылі ў сабе асаблівасці абодвух варыянтаў: непераадольнасць трону і наяўнасць палацу.

Сучасны этап

У 2016 годзе IT-кампанія PRAS, заснаваная распрацоўшчыкамі прататыпу камп’ютарнай гульні Аляксеем Кульбіцкім і Мікалаем Тамашэвічам, закончыла распрацоўку шахмат і аб’явіла аб рэлізе. Быў створаны афіцыйны сайт гульні, што змяшчаў у сабе ўсе магчымыя варыянты: камп’ютарная гульня для платформы Windows, падарункавы і «шляхетны» наборы з магчымасцю замовы і бясплатнага спампоўвання.

Крыніцы і заўвагі

  1. Алесь Астроўскі (1 красавіка 2008) Беларуска-літвінскія шахматы. «Беларусь — наша зямля».

Літаратура

Вонкавыя спасылкі