Януш Радзівіл (1612—1655): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Мяняем: ro:Janusz Radziwiłł (1612-1655)
Kuzzy (размовы | уклад)
Радок 19: Радок 19:


== У Сеціве ==
== У Сеціве ==
* [http://jivebelarus.net/at_this_day/birth-of-janusz-radziwill.html Жыццяпіс Януша Радзівіла]
* [http://jivebelarus.net/history/faces/Janusz-Radziwill.html Жыццяпіс Януша Радзівіла]


{{БлокПА
{{БлокПА

Версія ад 00:50, 21 сакавіка 2011

Януш РАДЗІВІЛ (2 снежня 1612, Палелі Вількамірскі пав. — 1655, Тыкоцін) — польны гетман літоўскі (16461654), ваявода віленскі і староста барысаўскі[1] (1653), вялікі гетман літоўскі (1654). Сын вял.гетм. літоўскага Крыштафа Радзівіла, праўнук Мікалая Радзівіла Рудога.

Біяграфія

Вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкую гімназіі, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў Нідэрландах 1 тыс. пехацінцаў і 200 драгунаў, вярнуўся ў ВКЛ і ўзяў удзел у Смаленскай вайне. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам — прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ.

У час вайны 1654—1667 выйграў першую бітву з маскоўскім войскам пад Шкловам (12.8.1654), у другой пад Шапялевічамі быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі Кейданаўскую унію (Кейданы, 17.8.1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

Сям'я

У першым шлюбе (з 1638) быў з Кацярынай з Патоцкіх, у гэтым шлюбе меў дачку, аднак у хуткім часе Кацярына памёрла. У другім шлюбе (з 1645) з Марыяй, дачкой гаспадара малдаўскага Васіля Лупу.

Зноскі

  1. Старостамі барысаўскімі таксама былі яго бацька Крыштаф Радзівіл і дзед Мікалай Радзівіл Руды.

Літаратура

  • Барэвіч А. Староста барысаўскі Януш Радзівіл // «Гоман Барысаўшчыны» № 3(108), 2008;
  • Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.— 143, [2] с.: іл. — ISBN 5-343-01637-5.

У Сеціве

Шаблон:БлокПА